Розніца паміж версіямі "Хімія"

2 880 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
→‎Гісторыя: дапаўненне з БЭ
(А вікіданныя навошта?)
(→‎Гісторыя: дапаўненне з БЭ)
Такія рамёствы, як то [[металургія]], [[ганчарства]], [[шкларобства]], [[фарбаванне]], [[парфумерыя]], [[касметыка]] дасягнулі значнага развіцця яшчэ да пачатку нашай эры. Напрыклад, склад сучаснага бутэлькавага [[шкло|шкла]] практычна не адрозніваецца ад складу шкла, ужывальнага ў [[4000 да н.э.|4000 годзе да н.э.]] у [[Старажытны Егіпет|Егіпце]]. Незважаючы на тое, што хімічныя веды старанна хаваліся жрацамі ад неазнаёмленых, яны ўсё роўна павольна пранікалі ў іншыя краіны. Да еўрапейцаў хімічная навука патрапіла галоўным чынам ад [[арабы|арабаў]] пасля заваёвы імі [[Іспанія|Іспаніі]] ў [[711]] годзе. Яны называлі гэтую навуку «алхіміяй», ад іх гэта назва распаўсюдзілася і ў астатняй [[Еўропа|Еўропе]].
 
Вядома, што ў Егіпце ўжо ў [[3000 да н.э.|3000 годзе да н.э.]] людзі былі здольныя атрымліваць [[медзь]] з яе злучэнняў, выкарыстоўваючы [[драўняны вугаль]] у якасці аднаўляльніка, а таксама атрымлівалі [[серабро|серабра]] і [[волава]]. Паступова ў Егіпце і [[Месапатамія|Месапатаміі]] была развіта вытворчасць [[бронза|бронзы]], а ў паўночных краінах  — [[жалеза]]. Рабіліся таксама тэарэтычныя знаходкі, як то ў [[Кітай|Кітаі]] з [[XXII стагоддзе да н.э.|XXII стагоддзя да н.э.]] існавала тэорыя аб асноўных элементах. У Месапатаміі ўзнікла ідэя аб супрацьлегласцях, з якіх пабудаваны свет, як то агонь—вада, цяпло—холад, сухасць—вільготнасць і гэтак далей.
 
У [[V стагоддзе да н.э.|V стагоддзі да н.э.]] у [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]] [[Леўкіп]] і [[Дэмакрыт]] развілі тэорыю аб будове рэчыва з атамаў. Па аналогіі з будовай ліста яны заключылі, што як гаворка дзеліцца на [[слова|словы]], а словы складаюцца з [[літара|літар]], гэтак і ўсе рэчывы складаюцца з пэўных злучэнняў, гэта значыць малекул, якія ў сваю чаргу складаюцца з непадзельных элементаў, гэта значыць атамаў.
Меў месца яшчэ ў [[IV стагоддзе да н.э.|IV]]—[[III стагоддзе да н.э.|III стагоддзях да н.э.]] на Усходзе, гэта значыць у [[Індыя|Індыі]], [[Кітай|Кітаі]], у арабскім свеце, ранні «прататып» алхіміі. У гэты і наступныя перыяды былі знойдзены новыя спосабы атрымання такіх элементаў, як то [[ртуць]], [[сера]], [[фосфар]], ахарактарызаваны многія солі, ужо былі вядомыя і выкарыстоўваліся [[азотная кіслата]] (HNO3) і [[луг, хімія|луг]] [[гідраксід натрыя]] (NaOH). З ранняга Сярэднявечча атрымлала развіццё тое, што зараз прынята разумець пад алхіміяй, у якой традыцыйна злучыліся, разам з вышэйназванымі навукападобнымі кампанентамі, у сэнсе сучаснага разумення метадалогіі навукі, [[філасофія|філасофскія]] прадстаўленні эпохі і новыя для таго часу рамесныя навыкі, а таксама магічныя і містычныя прадстаўлення. Вядомымі алхімікамі таго часу былі [[Джабір ібн Хаян]], [[Авіцэна]] і [[Абу-ар-Разі]]. Яшчэ ў антычнасці, дзякуючы інтэнсіўнаму развіццю гандлю, золата і срэбра сталі ўсеагульным эквівалентам вырабляемых тавараў. Цяжкасці, з якімі звязана атрыманне гэтых параўнальна рэдкіх металаў, заахвоцілі да спробаў практычнага выкарыстання натурфіласофскіх поглядаў [[Арыстоцель|Арыстоцеля]] аб пераўтварэнні адных рэчываў у іншыя; ўзнікненне вучэння пра «трансмутацыі», разам з працамі Гермеса Трысмегіста, традыцыя алхімічнай школы звязвана з яго імем. Гэтыя ўяўленні зведалі мала змен аж да [[XIV стагоддзе|XIV стагоддзя]]<ref name="historia"/><ref name="alchimia"/>.
 
У [[VII стагоддзе|VII стагоддзі]] алхімія пракралася ў Еўропу. У той час, як і на працягу ўсёй гісторыі, у прадстаўнікоў пануючых пластоў грамадства асаблівай «папулярнасцю» карысталіся прадметы раскошы, у асаблівасці  — золата, паколькі менавіта яно з'яўляліся эквівалентам гандлёвай ацэнкі. Алхімікаў, у ліку іншых пытанняў, працягвалі цікавіць спосабы атрымання золата з іншых металаў, а таксама праблемы іхнай апрацоўкі. Разам з тым, да таго часу арабская алхімія стала аддаляцца ад практыкі і страціла свой уплыў. З-за асаблівасцей тэхналогій, абумоўленых, у ліку іншага  — сістэмай [[герметызм|герметычных]] поглядаў, адрозненнем знакавых сістэм, тэрміналогіі і асабліва карпаратыўнага распаўсюджвання ведаў «алхімічныя дзействы» развіваліся вельмі марудна. Найбольш вядомымі еўрапейскімі алхімікамі лічацца [[Нікола Фламель]], [[Альберт Вялікі]], [[Джон Дзі]], [[Роджэр Бэкан]] і [[Раймунд Лулій]]. Эпоха алхімікаў адзначыла атрыманне шматлікіх першасных рэчываў, распрацоўку спосабаў іхнага атрымання, выдзялення і ачысткі. Толькі ў [[XVI стагоддзе|XVI стагоддзі]] з развіццём розных вытворчасцей, у тым ліку [[металургія|металургіі]], а таксама [[фармацэўтыка|фармацэўтыкі]], абумоўленым узрастаннем яе ролі ў [[медыцына|медыцыне]], пачалі з'яўляцца даследчыкі, чыя дзейнасць выказалася істотнымі пераўтварэннямі ў гэтай навуцы, якія наблізілі станаўленне добра асэнсаваных і актуальных практычных метадаў гэтай дысцыпліны. Сярод іх, перш за ўсё, варта адзначыць [[Георгій Агрыкала|Георгія Агрыкалу]] і [[Парацэльс]]а<ref name="historia"/><ref name="alchimia"/>.
 
=== На Беларусі ===
На [[Беларусь|Беларусі]] хімія як навука пачала вывучацца ў 2-й палове [[18 стагоддзе|18 стагоддзя]] ў навуковых установах [[Гродна]] і [[Вільня|Вільні]]. Навуковыя даследаванні ў галіне хіміі праводзяцца ў інстытутах [[НАН РБ|Нацыянальнай АН]], [[БДУ]], [[Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт|Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце]], іншых ВНУ, у лабараторыях прамысловых аб'яднанняў і фірм. Сувязі паміж навуковымі хімічнымі цэнтрамі розных краін ажыццяўляе Міжнародны саюз тэарэтычнай і прыкладной хіміі.
 
Асноўныя кірункі развіцця хіміі на Беларусі: [[аналітычная хімія]], [[арганічная хімія]], [[біяарганічная хімія]], [[калоідная хімія]], [[лесахімія]], [[нафтахімія]], [[хімія высокамалекулярных злучэнняў]], [[хімія торфу]], [[хімія цвёрдага цела]] і іншыя.
 
Найбольш значны ўклад у развіццё і арганізацыю навуковых даследаванняў па хіміі зрабілі Ю. А. Альдэкоп, Ф. Г. Асіпенка, [[Афанасій Андрэевіч Ахрэм|А. А. Ахрэм]], М. А. Безбародаў, [[Алесь Вечар|А. С. Вечар]], Б. В. Ерафееў, Г. Я. Каба, М. С. Казлоў, У. С. Камароў, Ф. М. Капуцкі, К. М. Караткоў, М. П. Круцько, Ф. А. Лахвіч, А. І. Лесніковіч, І. І. Ліштван, М. А. Майер, М. І. Міцкевіч, М. М. Паўлючэнка, Я. А. Продан, М. А. Прыляжаеў, Я. М. Рахманько, У. С. Салдатаў, В. В. Свірыдаў, Р. Л. Старобінец, В. Ф. Цікавы, І. Р. ЦІшчанка, М. Ф. Ярмоленка, І. М. Ярмоленка і іншыя.
 
Выдаюцца часопісы «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя хімічных навук» (з [[1965]]), «Вестник БГУ. Серия 2. Химия, биология, география» (з [[1969]]).
 
У [[1993]] годзе ў [[Мінск]]у адбыўся 15-ы Мендзялееўскі кангрэс па хімічных праблемах экалогіі.
 
== Глядзіце таксама ==