Прыярытэт арыфметычных аперацый: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Norman (размовы | уклад)
Новая старонка: '''Прыярытэ́т арыфметы́чных апера́цый''' вызначае парадак выканання дзеянняў у [[арыфметычны ...
(Няма розніцы)

Версія ад 19:08, 12 жніўня 2008

Прыярытэ́т арыфметы́чных апера́цый вызначае парадак выканання дзеянняў у арыфметычным выразе, які складаецца больш чым з адной аперацыі.

Неабходнасць усталявання прыярытэту аперацый вынікае з таго, што ад парадку выканання аперацый у выразе можа залежаць канчатковы вынік іх выканання. Напрыклад,

6 – 3 + 2
Калі спачатку выканаць адніманне, а потым складанне, вынікам будзе 5. Калі ж выканаць аперацыі ў адваротным напрамку, вынікам будзе 1.
8 + 4 * 3
Калі спачатку выканаць складанне, а потым памнажэнне, вынікам будзе 36. Калі выконваць складанне пасля памнажэння, вынікам будзе 16.

Правілы прыярытэту аперацый наступныя:

1) найвышэйшы прыярытэт маюць выразы, узятыя ў дужкі, – іх значэнне вылічваецца найперш. Пры гэтым дужкі могуць быць укладзеныя адны ў адны; у такім разе ўнутраныя дужкі маюць прыярытэт перад знешнімі.

4 * (2 + (4 – 3))
Спачатку выконваем адніманне ва ўнутраных дужках (4 – 3 = 1), потым складанне ў знешніх дужках (2 + 1 = 3) і, нарэшце, памнажэнне (4 * 3). Значэнне выразу – 12.

2) памнажэнне і дзяленне больш прыярытэтныя (выконваюцца раней), чым складанне і адніманне.

4 + 8 * 3
Спачатку множым 8 на 3, а потым вынік дадаем да 4. Канчатковы вынік складае 28.
3 * (8 – 5) + 13
Спачатку выконваем адніманне, бо яно ўзятае ў дужкі. Потым множым 3 на вынік аднімання і да выніка дадаем 13. Канчатковы вынік складае 22.

3) Аперацыі аднолькавай прыярытэтнасці (складанне і адніманне, а таксама памнажэнне і дзяленне) выконваюцца злева направа.

7 – 4 + 3
Спачатку ад 7 аднімаем 4, потым да рознасці дадаем 3. Атрымліваем 6.
5 + 12 : (13 – 9) * 2 – 4
Спачатку ад 13 аднімаем 9; потым 12 дзелім на рознасць (4), потым дзель (3) множым на 3, здабытак (9) дадаем да 5, і ад сумы (14) аднімаем 4. Канчатковы вынік 10.