Беларуская незалежніцкая партыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 1:
'''БЕЛАРУСКАЯ НЕЗАЛЕЖНІЦКАЯ ПАРТЫЯ''', '''БНП''', вайскова-палітычная арганізацыя, створаная ў [[Беларусь|Беларусі]] ([[Мінск|Мінск]], ліпень 1942) групай беларускіх вайсковых і маладзёвых дзеячоў у час нямецкай акупацыі. Кіравалася створанымі да восені [[1942]] Цэнтральным Камітэтам і пяццю акруговымі камітэтамі. Кіраўнікі: [[Усевалад Родзька|Усевалад Родзька]] (цэнтральны камітэт), [[Міхал Вітушка|Міхал Вітушка]] (сябар ЦК), [[Дзмітры Касмовіч]] (сябар ЦК), [[Юллян Саковіч]] (мінскі акруговы камітэт), [[Францішак Аляхновіч]] (віленскі акруговы камітэт) і інш. Мяркуецца<ref>Ёрш, С.14.</ref>, што натхняльнікам і інспіратарам стварэння партыі мог быць [[Вінцэнт Гадлеўскі]]. Структуры БНП існавалі ў [[1942]]-[[1943]] на Браншчыне і Смаленшчыне. Вып. фармальна нелегальны орган друку "Бюлетэнь БНП"<ref>2 нумары ў [[1942]]-[[1944]] у Беларусі (2-і нумар тыражом 500 ас.), 3-і -- жнівень [[1944]], Усх. Прусія, 4-ы -- восень [[1944]], Берлін, 5-ы (апошні "ваенны") -- снежань [[1944]] або студзень [[1945]], 6-ы (апошні) -- восень [[1946]], Зах. Германія. Ёрш, С.127-129.</ref>, пасля вайны -- бюлетэнь "Праца і Воля" (2 нумары, [[1949]]). Фармальна БНП прадстаўлялася як патрыятычная і канспірацыйная арганізацыя з задачай збройнай барацьбы за незалежнасць Беларусі, рэальна кіраўніцтва ад пачатку супрацоўнічала з [[Абвер|Абверам]].
 
Практычную дзейнасць БНП пачала ў чэрвені [[1944]]<ref>Туронак, С.155.</ref>, стварэннем некалькі канспірацыйных груп у Беларусі дзеля вядзення разведкі і дыверсій у тыле [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] (паводле інш. крыніц, падрыхтоўка такіх груп з дапамогаю Абверу вялася з восені [[1943]], асабліва актыўна зімой-вясной [[1944]]<ref>Ёрш, С.15.</ref>). Выконваючы непасрэдную сваю задачу барацьбы з савецкім войскам у Беларусі, БНП кіравала беларусаў-дабраахвотнікаў у [[Школа Дальвіц|вайсковую школу "Дальвіц"]] (таксама вядомую як беларускі дэсантны батальён "Дальвіц"). Парашутныя закідванні груп з батальёну "Дальвіц" у Беларусь працягваліся з верасня [[1944]]. Частка гэтых груп, як паведамлялася ў інфармацыйных дакументах БНП, працягвала дзейнічаць яшчэ зімою 1945/1946<ref>Ёрш, С.137,138.</ref>, і нават да [[1956]]<ref>Ёрш, С.17.</ref>.
 
У якасці палітычнай праграмы прапаноўвалася выкарыстанне "непазбежнага канфлікту" саюзнікаў пасля перамогі над Германіяй, мацаванне ўласных (узброеных) сіл і ўзброеная барацьба за незалежнасць Беларусі ва ўмовах узгаданага канфлікту.
 
Пасля эвакуацыі з Беларусі ў [[1944]] у Германіі быў створаны Замежны Сектар БНП (кір. Дз. Касмовіч). У 1944 кіраўніцтва БНП рэзка крытыкавала [[Беларуская Цэнтральная Рада|Беларускую Цэнтральную Раду]] і асабіста [[Радаслаў Астроўскі|Р. Астроўскага]] за кан'юнктурніцтва, марыянеткавы характар дзеянняў, нарэшце, спыніла ўсякае супрацоўніцтва ў пач. [[1945]]. Асабліва моцна БНП выражала незадавальненне няўдалай арганізацыяй "эвакуацыі з Беларусі" ў [[1944]] і стратай большай часткі асабовага складу БКА, таксама неэфектыўнасцю дзеянняў Астроўскага па стварэнні беларускага войска ў Германіі. Адзначаецца<ref>Туронак, С.155.</ref>, што такія закіды з'яўлялі выключна нямецкія вайсковыя патрэбы канца вайны (задача абароны Германіі кожным коштам).
 
Пасля раззбраення батальёну "Дальвіц" у [[Чэхія|Чэхіі]] ([[1945]]), частка яго асабовага складу накіравалася ў Беларусь для працягу ўзброенай барацьбы, але на [[Беласточчына|Беласточчыне]] была выкрыта савецкай бяспекай і амаль цалкам арыштавана. Кіраўнікі былі суджаныя ў "справе шасцёх" (верагодна, май [[1946]]), Родзька і Гелда пакараныя смерцю.
 
Пасля вайны БНП дзейнічала сярод беларускіх супольнасцяў у заходніх акупацыйных зонах і [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]]. У [[1948]]-[[1949]] вакол пытання падтрымкі Беларускага Нацыянальнага Цэнтру ў шэрагах кіраўніцтва партыі адбыўся падзел, кожная з груповак прэтэндавала на назву БНП (у выніку Б. Рагуля, М. Рагуля, У. Набагез выключаны з ЦК). У далейшым ([[1954]]), лідары БНП прызнавалі БЦР як "адзіны легітымны прадстаўнічы цэнтр", а Астроўскага як "вялікага і заслужанага беларускага патрыёта", рэзка выступалі супраць удзелу беларускай моладзі ў скаўцкім і хрысціянска-моладзевым рухах.
 
У сярэдзіне 1950-х, без фармальнага ропуску партыі, Замежны Сектар БНП увайшоў у Беларускі Вызвольны Фронт, арганізаваны Дз. Касмовічам.