Логіка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 110 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q8078 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Gregor_Reisch%2C_Margarita_Philosophica%2C_Typus_Logice.jpg|mini|right|300pxthumb|[[Грэгар Райш]], «Логіка прэзентуе свае цэнтральныя тэмы», ''[[Маргарыта Філасофіка]]'', 1503/08 (?). Сабакі ''veritas'' і ''falsitas'' гоняць труса ''problema'', логіка з мячом ''syllogismus'' спяшаецца следам за сабакамі. Злева ўнізе ў пячоры — [[Парменід]], з якім лагічная аргументацыя прыходзіць у філасофію.]]
 
'''Ло́гіка''' (ад грэч. λογική слова, паняцце, розум) — сукупнасць навук, якія вывучаюць законы і правілы мыслення, спосабы развіцця і спасціжэння ведаў.
'''Ло́гіка''' — [[навука]], якая вывучае (агульныя) схемы мыслення, якое здзяйсняецца ў мэтах адлюстравання і спазнання [[рэчаіснасць|рэчаіснасці]].
 
== Прадмет ==
Дакладная фармалізацыя схем, якія вывучае логіка, здзяйсняецца ў межах [[матэматычная логіка|матэматычнай логікі]].
Паводпе [[Арыстоцель|Арыстоцеля]], гэта навука пра формы правільнага мыслення. [[І. Кант]] называў такую навуку фармальнай логікай. У сучасным уяўленні фармальная логіка — [[навука]] аб законах высноўных ведаў, якія атрыманы з раней устаноўленых і правераных ісцін без звароту ў кожным канкрэтным выпадку да вопыту, а толькі ў выніку прыцягаення законаў і правіл мыслення; яе прадмет — даследаванне разважанняў (вывадаў і доказаў) з пункту погляду іх лагічнай формы (структуры) незалежна ад канкрэтаага зместу суджэнняў, што ў яго ўваходзяць. Дакладная фармалізацыя схем, якія вывучае логіка, здзяйсняецца ў межах [[матэматычная логіка|матэматычнай логікі]].
 
Пры аналізе лагічных працэсаў усе «асобныя» логікі карыстаюцца мовай сімвалаў і формул, якая будуецца ў адпаведнасці з агульнмі для ўсіх сістэм прынцыпамі логікі.
== Гл. таксама ==
 
== Гісторыя ==
У гістарычным развіцці логіка прайшла некалькі этанаў. Фрагменты лагічных даследаванняў вядомы ў старажытнаіндыйскай і старажытнакітайскай філасофіі. У старажытнай Грэцыі логіка зарадзілася ў ранняй філасофіі і раэвівалася пад уплывам аратарскага мастацтва.
 
Традыцыйная арыстоцелеўская логіка стала першай ступенню логікі высноўных ведаў, якая вывучае агульначалавечыя формы думак (паняцці і суджэнні), формы сувязі думак у разважанні (высновы), зафіксаваныя ў фармальна-лагічных законах (закон тоеснасці, закон супярэчнасці, прынцып выключанага трэцяга). [[Арыстоцель]] першы ўжыў метады фа-мальнага аналізу мыслекня на аснове прынцыпу яго несупярэчлівасці, сфармуляваў правілы злічэння выказванняў, усебакова даследаваў адну з пашыраных форм розумазаключэнняў — сілагізм, стварыў закончаную тэорыю сілагістыкі, увёў знакавую сістэму лагічных пераменных.
 
Прадстаўшкі мегарскай школы аналізавалі ўмоўныя і раздзяляльныя розумазаключэнні, увялі паняцце імплікацыі, вызначылі ідэю тэарэмы аб дэдукцыі і інш. Іх лагічныя ідэі развігы ў школе стоікаў.
 
У раннім сярэдневяхоўі логіка ях самастойная навука развівалася ў краінах арабскай культуры, дзе філасофія заставалася адносна незалежнай ад рэлігіі. У Еўропе складвалася ў асноўным схаластычная логіка ях царкоўна-школьная дысцыпліна, якая прыстасавала элементы перыптэтычнай логікі для абгрунтавання і сістэматызацыі хрысціянскага веравучэння. У 12—13 ст., калі творы Арыстоцеля былі кананізаваны царкоўнай артадоксіяй, узнікла сярэдневяковая («несхаластычная») логіка, асновы якой закладзены «Дыялектыкай» [[П. Абеляр]]а. У творах У. Шэрвуда, [[Дунс Скот|Дунса Скота]], Пятра Іспанскага, [[У. Окам]]а, Ж. Бурыдана атрымалі развіццё палажэнні аб сферы дзеяння лагічных аперацый, адрозненні паміж формай і зместам, абгрунтаваны многія вядомыя цялер законы логікі выказванняў, тэорыя дэдукцыі і інш.
 
У эпоху Адраджэння логіку разглядалі як аснову «штучнага» мыслення і супрацыіастаўлялі ёй логіку «натуральнага мыслення», пад якой звычайна разумелі інтуіцыю і ўяўленне. У новы час патрэбы прыродазнаўства і тэхнікі выкліхалі крытыку арыстоцелеўскай (у схаластычным тлумачэнні) логікі, паслужылі стымулам у распрацоўцы індукцыйнай логікі, вучэння аб метадзе, праблем метадалогіі новай (эксперыментальнай) навукі аб прыродзе ([[Ф. Бэкан]], [[Р. Дэкарт]]). [[І. Кант]] лічыў больш важнай за звычайную, традыцыйную логіку, трансцэндэнтальную логіку, якая даследуе ў формах мыслення тое, што забяспечвае ведам апрыёрны (давопытны) характар. [[Г. Гегель]] на ідэалістычнай, а [[К. Маркс]] і [[Ф. Энгельс]] на матэрыялістычнай аснове стварылі вучэнне аб агульных законах і формах мыслення — дыялектычную логіку.
 
З другой паловы 19 ст. пачаўся якасна новы этап развіцця логікі, звязаны з актуальнымі задачамі абгрунтавання і даследавання лагічных асноў матэматыкі, выкарыстаннем матэматычных метадаў пры вырашэнні лагічных праблем.
 
== Гл. таксама ==
* [[Абсурд]]
 
== Літаратура ==
{{пачатак артыкулу}}
* ''Дубянецкі С.'' Логіка // {{Крыніцы/БЭ|9}}
 
{{Раздзелы філасофіі}}