Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Нейтральнасць}}
'''УЗУз'ЯДНАННЕяднанне ЗАХОДНЯЙЗаходняй БЕЛАРУСІБеларусі Зз БССР'''  — уваходжанне [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] ў склад [[БССР]] пасля вераснёўскай кампаніі Чырвонай Арміі [[1939]] года.
 
== Ацэнкі ==
Радок 12:
 
== Ваенная кампанія (верасень 1939) і палітычнае замацаванне беларускага ўз'яднання ==
Гл.: [[Другая сусветная вайна]]; [[Польская абарончая вайна 1939]]; [[Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну 1939]]; [[Народны сход Заходняй Беларусі]];
 
=== Мерапрыемствы на далучанай тэрыторыі ===
Услед за Чырвонай Армiяй у Заходнюю Беларусь для ўсталявання Савецкай улады з усходнiх раёнаў было накiравана на партыйную работу 1500, на камсамольскую, савецкую, гаспадарчую - — 1200 камунiстаў i камсамольцаў, сотнi супрацоўнікаў НКУС, якiя не ведалi мясцовага ўкладу жыцця, звычаяў, асаблiвасцей мовы, а таму не карысталiся даверам мясцовага насельнiцтва. Ва ўсiх гарадах i паветах былi створаны часовыя ўпраўленнi, у вёсках - — сялянскiя камiтэты з мясцовых актывiстаў, прадстаўнiкоў Чырвонай Армii i прысланых з усходнiх раёнаў камунiстаў i камсамольцаў. Яны стварылi атрады рабочай гвардыi, мiлiцыi, бралi на ўлiк фабрыкi i заводы, устанаўлiвалi рабочы кантроль, займалiся забеспячэннем, медыцынскiм абслугоўваннем. Сялянскiя камiтэты дзялiлi памешчыцкую зямлю сярод беззямельных i малазямельных сялян, якiя атрымалi 431 тыс. га зямлi, iм было перададзена 14 тыс. коней i 33,4 тыс. кароў.
 
5 кастрычнiка 1939  г. Часовая ўправа Беластока звярнулася да ўсiх часовых упраў края з прапановай склiкаць сход для вырашэння пытанняў дзяржаўнага ладу. 3 прадстаўнiкоў часовых упраў быў створаны камiтэт па арганiзацыi выбараў, якiя адбылiся 22 кастрычнiка 1939  г. 3 926 абраных дэпутатаў народнага сходу 563 былi з сялян, 197 - — з рабочых, 166 - — з iнтэлiгенцыi i iншых слаёў насельнiцтва. Сярод дэпутатаў было: 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэi, 43 рускiх, 53 украiнцы i 10 прадстаўнiкоў iншых нацыянальнасцей.
 
28-30 кастрычнiка 1939  г. ў Беластоку адбыўся народны сход Заходняй Беларусi. Ён прыняў дэкларацыi аб абвяшчэннi Савецкай улады на ўсёй тэрыторыi Заходняй Беларусi, канфiскацыi памешчыцкiх зямель, нацыяналiзацыi банкаў i буйной прамысловасцi. Сход пастанавiў прасiць Вярхоўны Савет СССР, Вярхоўны Савет БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР i БССР. Народны сход выбраў паўнамоцную камiсiю з 66 чалавек для перадачы Вярхоўным Саветам СССР i БССР яго рашэнняў. 2 лiстапада 1939  г. сесiя Вярхоўнага Савета СССР i 12 лiстапада сесiя Вярхоўнага Савета БССР прынялi законы аб уключэннi Заходняй Беларусi ў склад СССР i ўз'яднаннi яе з БССР.
 
У лiстападзе-снежнi 1939  г. адбылася нацыяналiзацыя прадпрыемстваў i банкаў. Былi нацыяналiзаваны не толькi буйныя i сярэднiя прадпрыемствы, але i большая частка дробных, што пярэчыла рашэнням народнага сходу Заходняй Беларусi. Аднаўлялiся i рэканструявалiся прадпрыемствы, будавалiся новыя фабрыкi i заводы. Дробныя прадпрыемствы i рамесна-саматужныя майстэрнi былi аб'яднаны ў больш буйныя, павялiчылася колькасць рабочага класа, паступова лiквiдавалася беспрацоўе. К канцу 1940  г. ў заходнiх абласцях БССР дзейнiчалi 392 прамысловыя прадпрыемствы з колькасцю рабочых больш 20 чалавек. Аб'ём валавой прадукцыi ў параўнаннi з 1938  г. павялiчыўся больш чым у 2 разы. Да вайны было створана 1115 калгасаў, якiя аб'ядналi 6,7 % гаспадарак i 7,8 % зямлi. Iх абслугоўвалi 101 МТС, у якiх налiчвалася 997 трактараў, 368 сеялак, 193 аўтамашыны. На землях лепшых маёнткаў былi арганiзаваны 28 саўгасаў.
 
У заходнiх абласцях была ўведзена савецкая сiстэма сацыяльнага забеспячэння, бясплатнае медыцынскае абслугоўванне насельнiцтва, адкрыта шмат палiклiнiк, бальнiц, дыспансераў. У 1940/41 навучальным годзе дзейнiчала 5958 агульнаадукацыйных школ, з якiх 4500 вялi навучанне на беларускай мове, 5 iнстытутаў, 25 сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў. К канцу 1940  г. працавалi 5 драматычных тэатраў, 100 кiнатэатраў i 121 кiнаўстаноўка, 92 дамы культуры, 220 бiблiятэк. Сям'ю беларускiх лiтаратараў папоўнiлi П. Пястрак, М. Танк, В. Таўлай, М. Машара, М. Васiлёк, М. Засiм i iнш. Былi адкрыты абласныя тэатры ў Брэсце, Беластоку, Баранавiчах, Пiнску.
 
У снежнi 1939  г. - — студзенi 1940  г. быў уведзены новы адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел Заходняй Беларусi, створаны Баранавiцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вiлейская i Пiнскiя вобласцi i раёны (101), а ў лютым - — сакавiку 1940  г. - — сельсаветы, партыйныя i камсамольскiя арганiзацыi. Мясцовыя органы ўлады ў заходнiх абласцях апынулiся ў рэчышчы сталiнскай камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмы i сталi яе састаўной часткай. Гэта адбiлася на метадах работы i ходзе сацыяльна-эканамiчных пераўтварэнняў.
 
Пераход да калектывiзацыi выклiкаў супрацiўленне часткi заможных сялян. Вялася антыкалгасная агiтацыя, былi выпадкi падпалу калгасных будынкаў, асобных тэрарыстычных актаў. Але ў цэлым барацьба супраць калгасаў у заходнебеларускай вёсцы не дасягнула значных памераў. У адносiнах да кулацтва праводзiлася палiтыка абмежавання. У красавiку 1941  г. для заходнiх абласцей БССР былi ўстаноўлены нормы землекарыстання ў памеры 10, 12, 15 га зямлi ў залежнасцi ад мясцовых умоў. У некаторых раёнах органамi НКУС ва ўсходнiя раёны была выселена частка заможных сялян, але ў большасцi раёнаў высяленне не праводзiлася.
 
=== Рэпрэсіі ===
Адначасова з мерапрыемствамi па пашырэннi сацыяльнай базы новай улады рэпрэсiўны апарат сталiнскай дыктатуры ўзмоцнена выкарчоўваў "«ворагаў народа"», "«выкараняў"» перажыткi i iншадумства сярод насельнiцтва. Адразу пасля ўступлення Чырвонай Армii на тэрыторыi Заходняй Беларусi пачалiся палiтычныя рэпрэсii. На 22 кастрычнiка было арыштавана 4315 памешчыкаў, капiталiстаў, прадстаўнiкоў былой польскай адмiнiстрацыii, палiцэйскiх, кiраўнiкоў палiтычных партый i арганiзацый. Па рашэннi НКУС СССР па справах ваеннапалонных i арыштаваных у красавiку - — маi 1940  г. былi расстраляны 21 857 чалавек, у тым лiку 14 700 тых, хто знаходзiўся ў лагерах для ваеннапалонных у Казельску, Старабельску, Асташкаве, i 7305 - — у iншых лагерах i турмах Заходняй Беларусi i Заходняй Украiны. 5 снежня 1939  г. СНК СССР прыняў сакрэтную пастанову аб высяленнi з заходнiх абласцей Украiны i Беларусi асаднiкаў i работнiкаў лясной аховы. У перыяд першай дэпартацыi ( 10 лютага 1940  г.), у якой удзельнiчала 16 279 чалавек аператыўна-каманднага саставу, было рэпрэсiравана 9584 гаспадаркi (50 732 чалавекi). У красавiку было рэпрэсiравана 26 777 чалавек. 29 чэрвеня 1940  г. органы НКУС БССР правялi трэцюю аперацыю, на гэты раз па высяленнi бежанцаў з заходнiх абласцей. У гэты дзень было рэпрэсiравана i пагружана ў вагоны 747 сямей.
 
У 1939-1941 1939—1941 гг. на тэрыторыi заходнiх абласцей iснавалi польскiя падпольныя арганiзацыi "«Саюз барацьбы за незалежнасць Польшчы"», "«Саюз узброенай барацьбы"», "«Саюз польскiх патрыётаў"», "«Стральцы"», "«Сокал"», "«Вызваленцы"», "«Партызанка"» i iнш. Яны назапашвалi зброю, мелi радыёпрыёмнiкi, пiсалi i распаўсюджвалi антысавецкiя лiстоўкi, у якiх заклiкалi палякаў да супрацiўлення акупантам-бальшавiкам, да падрыхтоўкi ўзброенага паўстання за аднаўленне Польшчы, у складзе якой яны бачылi i Заходнюю Беларусь. За перыяд з кастрычнiка 1939  г. па лiпень 1940  г. было раскрыта i лiквiдавана 109 падпольных арганiзацый, якiя аб'ядноўвалi 3231 чалавека. У гэты час былi арыштаваны 5587 членаў партыi ППС, Бунда, "«Строннiцтва народова"», ПОВ i iнш. У ноч з 19 на 20 чэрвеня 1941  г. была праведзена аперацыя па арышце ўдзельнiкаў паўстанцкiх арганiзацый i выяўленнi членаў iх сямен. Усяго было рэпрэсiравана 24 412 чалавек. Такiм чынам, з кастрычнiка 1939  г. па 20 чэрвеня 1941  г. у заходнiх абласцях Беларусi было рэпрэсiравана за выключэннем ваеннапалонных больш як 125 тыс. чалавек.
 
Гл.:[[Лінія Керзона]]; [[Тэгеранская канферэнцыя 1943]]; [[Крымская канферэнцыя 1945]]; [[Патсдамская канферэнцыя 1945]]; [[Савецка-польскі дагавор 1945]].
----
{{Беларусь у Другой сусветнай вайне}}