Жалезны век: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
.крыніца — uk:Залізна доба
Радок 1:
[[Выява:HMB Keltengrab Münsingen-Rain Grab 91.jpg|thumb|250px|Зброя і ўпрыгожванні часоў жалезнага веку]]
[[File:Iron Age knives from Belarus.jpg|thumb|Жалезныя нажы перыяду позняга жалезнага века, знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі]]
'''Жале́зны век''' ''(8 ст. да н. э.  — 5 ст. н. э.)''  — заключны [[Перыядызацыя гісторыі чалавецтва|перыяд]] [[Першабытны перыяд|першабытнай]] [[Гісторыя|гісторыі]], калі [[Чалавецтва|людзі]] навучыліся здабываць [[жалеза]] і вырабляць з яго прылады працы. Выкарыстанне [[метал]]у зрабіла карэнны пераварот у развіцці прадукцыйных сіл, выклікала вялікія змены ў грамадскіх адносінах, аказала значны ўплыў на далейшы ход гістарычнага працэсу. У гэты перыяд з'яўляецца маёмасная няроўнасць людзей. Удасканальванне працы і рост яе прадукцыйнасці садзейнічалі таму, што жыццё ў складзе [[род]]а становіцца неабавязковым. З яго вылучаюцца малыя сем'і, не звязаныя паміж сабой сваяцкімі адносінамі. Утвараюцца суседскія абшчыны, пачынаецца разлажэнне першабытнаабшчынных зносін.
[[Чалавецтва|людзі]] навучыліся здабываць [[жалеза]] і вырабляць з яго прылады працы.
 
У гістарычнай [[археалогія|археалогіі]] старажытная літаратура жалезнага веку ўключае ў сябе самыя раннія тэксты захавалай рукапіснай традыцыі. Літаратура на [[санскрыт|санскрыце]] і кітайская літаратура квітнелі ў жалезным веку. Іншыя тэксты ўключаюць [[авеста|авестыйская]] гаты, індыйскія [[Веды, індуізм|Веды]] і самыя старыя часткі [[Біблія|Бібліі]] на [[іўрыт|іўрыце]]. Прынцыповай асаблівасцю, якая адрознівае жалезны век ад папярэдніх з'яўляецца ўвядзенне літарных знакаў, і, як следства развіццё [[пісьменства]], што дазволіла складаць літаратуру і гістарычны запіс<ref>The Junior Encyclopædia Britannica: A reference library of general knowledge. (1897). Chicago: E.G. Melvin.</ref>.
Выкарыстанне [[метал]]у зрабіла карэнны пераварот у развіцці прадукцыйных сіл, выклікала вялікія змены ў грамадскіх адносінах, аказала значны ўплыў на далейшы ход гістарычнага працэсу.
 
== Жалезны век у сістэме трох перыядаў ==
Падзел ранняй гісторыі чалавецтва на тры перыяды [[Археалагічныя культуры | археалагічных культур]]: [[каменны век]], [[бронзавы век]] і жалезны век прапанаваў [[данія | дацкі]] [[археолаг]] [[Хрысціян Юргенс Томсен]] для аблягчэння класіфікацыі археалагічных знаходак. Лепш за ўсё прапанаваная Томсен класіфікацыя [[артэфакт]]аў працуе для археалагічных знаходак [[Міжземнамор'е|Міжземнамор'я]] і [[Блізкі Усход | Блізкага Усходу]]. У іншых старажытных культурах, напрыклад, культуры [[Старажытны Кітай | Старажытнага Кітая]], вылучыць бронзавы і жалезны вякі цяжэй.
 
Тэрмін ''жалезны век'', сустракаецца значна раней, у кнізе «Працы і дні» [[Гесіёд]]а, дзе гісторыя чалавецтва падзелена на 5 вякоў: [[залаты век | залаты]], сярэбраны, бронзавы, век герояў і жалезны век, аднак гэты старажытны падзел міфалагічны, а не археалагічны.
 
Усе [[народ]]ы і [[цывілізацыя | цывілізацыі]] перажылі перыяд распаўсюджвання металургіі і жалезных вырабаў. Але да культур жалезнага веку адносяць толькі цывілізацыі ранняй гісторыі, якія пасля прайшлі [[рабаўладальніцкі лад | рабаўладальніцкі перыяд]].
 
== Працягласць ==
Перыяд жалезнага веку быў найменш працяглым сярод іншых эпох. Ён пачаўся з [[Цёмныя часы Грэцыі | Цёмных часоў Грэцыі]] ў 12 стагоддзі да н.э. у [[Еўропа | Еўропе]] і [[Блізкі Усход | Блізкім Усходзе]], і ў 11 стагоддзі ў [[Індыя | Індыі]] і [[Азія | Азіі]]. Лічыцца, што жалезны век скончыўся з узнікненнем прыкладна ў 3 стагоддзі да н.э. пісанай гісторыі, якая падае сведчанні пра падзеі ад непасрэдных яе ўдзельнікаў (развіты [[элінізм]] і [[Рымская дзяржава]]).
 
У [[Амерыка | Амерыцы]], [[Аўстралія | Аўстраліі]] і [[Акіянія | Акіяніі]] жалезны век пачаўся толькі са з'яўленнем еўрапейцаў<ref> Українська радянська енциклопедія.&nbsp;— Т. 4.&nbsp;— Київ, 1979. Стор. 184.</ref>.
 
Можна лічыць, што чалавецтва працягвае жыць у часе развітога жалезнага веку, таму што [[жалеза]] і металургія не страцілі свайго значэння да гэтага часу. Яшчэ нядаўна ў [[СССР]] вызначалі сваё лідарства ў свеце па колькасці вырабленага [[чыгун]]у і [[Сталь | сталі]].
 
== Адкрыццё жалеза ==
Ранняя тэхналогія атрымання і апрацоўкі жалеза была прымітыўнай у параўнанні з сучаснай [[Металаапрацоўка | металаапрацоўкай]]. Найстаражытныя жалезныя [[артэфакт]] ы, знойдзеныя археолагамі, былі з метэарытнага жалеза, дакладней сплаву жалеза з [[нікель | нікелем]]. Выплаўка жалеза з [[жалезная руда | жалезнай руды]] пачалося ў канцы [[бронзавы век| бронзавага веку]]. Пытанне аб тым, адкуль пачаўся гэты працэс, ці існаваў спачатку адзін цэнтр выплаўкі, або тэхналогія ўзнікла ў розных частках свету незалежна, дыскутуецца архелогамі. Самая распаўсюджаная тэорыя сцвярджае, што выплаўка жалеза зарадзілася ва [[Усходняя Анатолія | Усходняй Анатоліі]] прыкладна 1200 гадоў да н.э.
 
Першая тэхналогія выплаўкі жалеза была сырадутная. У зямлі выкопвалася яма, куды складвалі слаямі руду і вугаль. Над ямай будавалі купал з комінам. Паветра ў печ падавалася з дапамогай кавальскіх мяхоў. Такая канструкцыя забяспечвала аднаўленне жалеза без расплаўлення — тэмпература была занадта нізкай. Тэхналогія была малаэфектыўнай. У выніку, розрушившы печ, з яе вымалі порыстае рэчыва, якое называлі крыцай. Яна складалася з жалеза і [[шлак]]у. Яе потым ушчыльнялі з дапамогай кавальскіх молатаў. [[Сырадутнае жалеза]] было нізкай якасці і крохкае. Яно саступала па цвёрдасці перад [[бронза]]й.
 
Перавагай жалеза над бронзай была даступнасць [[сыравіну | сыравіны]]. Жалезныя вырабы сталі лепшымі за бронзавыя толькі з пачаткам асваення працэсу варэння [[сталь | сталі]], што адбылося ў раннім [[Сярэднявечча | Сярэднявеччы]]. З тых часоў людзі сталі шырока ўжываць жалеза. А да таго жалезныя вырабы саступалі па якасці бронзе, але жалезная руда была даступная і магла быць знойдзена практычна ўсюды, у той час як вытворчасць бронзы патрабуе [[медныя руды | медных]] і [[алавяныя руды | алавяных руд]], радовішчы якіх былі далёка і патрабавалі перавозак і гандлю.
 
З вынаходствам тэхналогіі выплаўкі жалеза адбыліся значныя змены ў чалавечым грамадстве — людзі атрымалі ў дастатковай колькасці прылады працы. Практычна ўсе бытавыя жалезныя вырабы, акрамя [[нажніцы | нажніц]] і [[шруба]]ў, былі ўпершыню выраблены ў жалезны век.
 
== Пераход ад бронзавага веку ==
13 — 12 стагоддзі да н.э. на [[Блізкі Усход | Блізкім Усходзе]] і ў [[Міжземнамор'е]] былі часам заняпаду [[цывілізацыя | цывілізацый]], які называюць [[калапс бронзавага веку | калапсам бронзавага веку]]. Пра гэта сведчыць заняпад і знікненне буйных гарадоў. У Грэцыі гэты перыяд называюць [[Цёмныя часы Грэцыі | цёмнымі стагоддзямі]]. У гэты ж перыяд прыйшла ў заняпад [[Хецкая дзяржава]] ў [[Анатолія | Анатоліі]], [[Старажытны Егіпет]] падвергнуўся нападу так званых [[народы мора | народаў мора]]. Прычыны заняпаду і яго сувязь з узнікненнем тэхналогіі апрацоўкі жалеза дыскутуюцца гісторыкамі.
 
Аднаўленне буйных гарадоў і цывілізацыі пачалося з 10 стагоддзя. Умацаваліся нова-хецкія дзяржавы, росквіту дасягнула [[Нова-Асірыйская дзяржава]]. З 8 стагоддзя да н.э. аднавілася эканоміка [[Старажытная Грэцыя | Старажытнай Грэцыі]], пачаўся перыяд [[класічная антычнасць | класічнай антычнасці]].
 
=== Еўропа ===
Жалезны век у Цэнтральнай Еўропе падзяляюць на перыяды [[гальштацкая культура | гальштацкай культуры]] і [[латэнская культура | латэнскай культуры]].
 
На тэрыторыі [[Італія | Італіі]] жалезны век прадстаўлены [[этрускі | этрускай культурай]]. На поўначы Еўропы, у [[Скандынавія | Скандынавіі]], [[Фінляндыя | Фінляндыі]], [[Эстонія | Эстоніі]] апрацоўка жалеза з балотнай руды пачалася прыкладна за 500 гадоў да н.э.
 
=== Афрыка ===
У [[Афрыка | Афрыцы]] на поўдзень ад [[Сахара | Сахары]] жалезны век зацвердзілася адразу ж пасля [[каменны век | каменнага веку]], абмінаючы [[бронзавы век]]. Як сведчаць археалагічныя даследаванні, апрацоўка жалеза на тэрыторыі сучаснага [[Нігер]]а датуецца прыкладна 1200 годам да н.э.<ref name="millermintz">Duncan E. Miller and N.J. Van Der Merwe, 'Early Metal Working in Sub Saharan Africa' ''Journal of African History'' 35 (1994) 1-36; Minze Stuiver and N.J. Van Der Merwe, 'Radiocarbon Chronology of the Iron Age in Sub-Saharan Africa' ''Current Anthropology'' 1968.</ref>. Сведчанні вытворчасці вугляродзістай [[сталь | сталі]] ў Афрыцы датуюцца пачаткам 1 тысячагоддзя<ref>Peter Schmidt, Donald H. Avery. [http://www.sciencemag.org/cgi/content/abstract/201/4361/1085 Complex Iron Smelting and Prehistoric Culture in Tanzania], Science 22 September 1978: Vol. 201. no. 4361, pp. 1085—1089</ref>.
 
=== Кітай ===
Жалезныя вырабы з'явіліся на Маньчжурскай раўніне ў 9 стагоддзі да н.э.<ref name="Derevianko">Derevianki, A. P. 1973. ''Rannyi zheleznyi vek Priamuria''</ref>. У [[Янцзы | даліну Янцзы]] чорная металургія дабралася да 6 стагоддзя да н.э.<ref name="Higham">Higham, Charles. 1996. ''The Bronze Age of Southeast Asia''</ref>.
 
У гэты перыяд з'яўляецца маёмасная няроўнасць людзей. Удасканальванне працы і рост яе прадукцыйнасці садзейнічалі таму, што жыццё ў складзе [[род]]а становіцца неабавязковым. З яго вылучаюцца малыя сем'і, не звязаныя паміж сабой сваяцкімі адносінамі. Утвараюцца суседскія абшчыны, пачынаецца разлажэнне першабытнаабшчынных зносін.
 
== Гл. таксама ==
* [[Жалезны век на Беларусі]]
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}