Вайна пунсовай і белай ружы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17:
== Хроніка вайны ==
[[File:Battle of Barnet retouched.jpg|thumb|Бітва пры Барнэце]]
Супрацьстаянне перайшло ў стадыю адкрытай вайны ў [[1455]], калі ў [[Першая бітва пры Сент-Албансэ|Першай бітве пры Сент-АлбансэОлбансе]] перамогу святкавалі Ёркі, неўзабаве пасля чаго англійскі Парламент абвясціў Рычарда Ёрка пратэктарам каралеўства і спадчыннікам [[Генрых VI|Генрыха VI]]. Аднак, у [[1460]] у [[Бітва пры Уэйкфілдзе|бітве пры Уэйкфілдзе]], Рычард Ёрк загінуў. Партыю Белай ружы ўзначаліў яго сын Эдуард, у [[1461]] каранаваны ў Лондане як [[Эдуард IV]]. У тым жа годзе Ёркамі былі здабыты перамогі пад [[Бітва пры Мортымерс Крос|Мортымер-Крос]] і пры [[Бітва пры Таўтоне|Таўтоне]]. У выніку асноўныя сілы ланкастэрцаў былі пабіты, а кароль Генрых VI і [[Маргарыта Анжуйская|каралева Маргарыта]] беглі з краіны.
 
Актыўныя баявыя дзеянні аднавіліся ў [[1470]], калі перайшоўшы на бок Ланкастэраў [[Рычард Невіл|граф Уорык]] і [[Джордж Плантагенет|герцаг Кларэнс]] (малодшы брат Эдуарда IV) вярнулі на пасад Генрыха VI. Эдуард IV з іншым сваім братам герцагам Глосцерам беглі ў Бургундыю, адкуль вярнуліся ў [[1471]]. Герцаг Кларэнс ізноў перакінуўся на бок брата — і Ёркі атрымалі перамогі пры [[Бітва пры Барнэце|Барнэце]] і [[Бітва пры Цьюксберы|Цьюксберы]]. У першай з гэтых бітваў быў забіты граф Уорык, у другой загінуў [[Эдуард Вестмінстарскі|прынц Эдуард]] — адзіны сын Генрыха VI, — што стала канцом ланкастарскай дынастыі.
 
Эдуард IV — першы кароль з дынастыі [[Ёркі|Ёркаў]] — мірна валадарыў аж да сваёй смерці, якая прыйшла нечакана для ўсіх у [[1483]], калі каралём на кароткі час стаў яго сын [[Эдуард V]]. Аднак, каралеўская рада абвясціла яго байструком, і брат Эдуарда IV Рычард Глостэр быў каранаваны ў тым жа годзе як [[Рычард III]]. Яго кароткае і драматычнае кіраванне было напоўнена барацьбой з відавочнай і ўтоенай апазіцыяй. У гэтай барацьбе каралю спачатку спрыяў поспех, але колькасць супернікаў толькі ўзрастала. У [[1485]] сілы ланкастэраў (галоўным чынам — французскіх наймітаў) на чале з Генрыхам Цюдорам (прапраўнукам Джона Гонты па жаночай лініі) высадзіліся ўва Уэльсе. У адбытай пры [[Бітва пры БасвортэБосварце|БасвортэБосварце]] бітве Рычард III быў забіты, і карона перайшла да Генрыха Цюдора, які каранаваўся як [[Генрых VII]] — заснавальнік дынастыі [[Цюдоры|Цюдораў]]. У [[1487]] граф Лінкольн (пляменнік Рычарда III) спрабаваў вярнуць карону Ёркам, але ў [[Бітва пры Стоўк Філд|бітве пры Стоўк Філд]] быў забіты.
 
== Вынікі ==