Сана: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
дапаўненне
Радок 66:
'''Сана''' ({{lang-ar|صنعاء‎}}) — сталіца і найбуйнейшы горад [[Емен]]а; на захадзе краіны ў міжгорнай даліне на вышыні 2400 метраў. 1,7 млн жыхароў ([[2004]]). Вузел аўтадарог, у тым ліку да порта Хадэйда на [[Чырвонае мора|Чырвоным моры]]. Міжнародны аэрапорт. Прамысловасць: тэкстыльная, металаапрацоўчая, мэблевая, тытунёвая, кансервавая, абутковая. Буйны цэнтр саматужнай вытворчасці залатых, срэбраных, медных вырабаў, тканін. Універсітэт. Моцна пацярпеў ад землетрасення 1982 года.
 
== Гісторыя ==
Вядома з 1 стагоддзя. Ролю палітычнага цэнтра пачала адыграваць у 6 стагоддзі. У Сярэднявеччы праз Сану праходзілі гандлёвыя шляхі з Эфіопіі і Індыі ў Міжземнамор'е. З сярэдзіны 7 стагоддзя Сана — рэзідэнцыя намеснікаў арабскіх халіфаў, з сярэдзіны 9 стагоддзя сталіца самастойнай дзяржавы Яфурыдаў. У 11-15 стагоддзях у складзе розных дзяржаўных утварэнняў Паўднёвай Аравіі. З сярэдзіны 17 стагоддзя рэзідэнцыя зейдзіцкіх імамаў Емена. У 1871 годзе зноў занята туркамі. У 1911 годзе горад захапіў імам Ях'я, які ў 1918 годзе зрабіў Сану сталіцай Еменескага каралеўства. У 1962-90 гадах сталіца [[Еменская Арабская Рэспубліка|Еменскай Арабскай Рэспублікі]], з 1990 года — Емена.
Гістарычная частка Саны ўключана ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.