Урду: Розніца паміж версіямі

55 551 байт дададзены ,  7 гадоў таму
крыніцы: https://en.wikipedia.org/w/index.php?title=Urdu&oldid=642862567, https://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=Урду&oldid=67054769 + en:Hindustani_grammar&oldid=638423830, en:Hindustani phonology + перапрацоўка з be-x-old:У
др (Bot: Migrating 101 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1617 (translate me))
(крыніцы: https://en.wikipedia.org/w/index.php?title=Urdu&oldid=642862567, https://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=Урду&oldid=67054769 + en:Hindustani_grammar&oldid=638423830, en:Hindustani phonology + перапрацоўка з be-x-old:У)
{{Мова
'''У́рду''' (اردو) — [[індаеўрапейскія мовы|індаеўрапейская мова]], роднасная [[хіндзі]]. Узнікла ў 13 стагоддзі. Адна з двух афіцыйных моў [[Пакістан]]а, адна з дваццаці двух афіцыйных моў [[Індыя|Індыі]]. Агульная колькасць носьбітаў каля 200 млн. чалавек, для 60 млн. чалавек мова урду — родная.
|колер = індаеўрапейская
|Назва мовы = Урду
|Назва мовы ў арыгінале = اُردُو
|Краіны ўжывання = [[Пакістан]], [[Індыя]]
|Рэгіён = [[Індастан]]
|катэгорыя = [[Мовы Еўразіі]]
|Класіфікацыя =
[[індаеўрапейскія мовы|Індаеўрапейская сям'я]]
: [[індаіранскія мовы|Індаіранская галіна]]
:: [[індаарыйскія мовы|Індаарыйская група]]
::: Цэнтральная зона
:::: Усходні хіндзі
::::: [[Хіндустані]]
:::::: Кхарыболі
::::::: '''Урду'''
|афіцыйная мова = {{Сцягафікацыя|Пакістан}},<br/>{{Сцягафікацыя|Індыя}}:
* [[Андхра-Прадэш]],
* [[Дэлі]],
* [[Джаму і Кашмір]],
* [[Карнатака]],
* [[Махараштра]],
* [[Утар-Прадэш]],
* [[Заходняя Бенгалія]]
|рэгулюе =
* {{Сцяг|Пакістан}}{{нп4|Упраўленне нацыянальнай мовы||en|National Language Authority}};
* {{Сцяг|Індыя}}{{нп4|Нацыянальны савет па пашырэнні ўрду||en|National Council for Promotion of Urdu Language}}
|пісьменнасць = [[арабскае пісьмо]], [[дэванагары]]
|Код па ISO 639-1 = ur
|Код па ISO 639-2(B) = urd
|Код па ISO 639-2(T) = urd
|Код па SIL =
}}
[[Выява:Urdu official-language areas.png|thumb|250px|{{легенда|#FFC90E|Тэрыторыі Індыі і Пакістана, дзе ўрду з'яўляецца афіцыйнай або адной з афіцыйных моў}}]]
'''Урду́''' (саманазва: اُردُو, вымаўл. {{IPA|[ˈʊrd̪uː]}}) — стандартызаваны варыянт мовы [[хіндустані]], гістарычна звязаны з культурай [[мусульмане|мусульманскага]] насельніцтва паўвострава [[Індастан]], адна з літаратурных моў рэгіёна.
 
За выключэннем спецыфічнай лексікі ўрду з'яўляецца ўзаемназразумелай з іншай літаратурным варыянтам мовы хіндустані — [[хіндзі]]. Урду і хіндзі маюць амаль ідэнтычную марфалагічную і сінтаксічную структуру. З агульным улікам хіндзі і ўрду носьбіты абедзвюх літаратурных моў складаюць чацвёртую ў свеце супольнасць носьбітаў, саступаючы толькі [[кітайская мова|кітайскай]], [[англійская мова|англійскай]] і [[іспанская мова|іспанскай]] мовам.
{{Interwiki|ur|صفحہ اول|<br>урду|}}
 
Пачынаючы з канца перыяду [[Вялікія Маголы|Вялікіх Маголаў]] у [[19 стагоддзе|ХІХ]] ст. розныя дыялектныя формы хіндустані набываюць статус [[лінгва-франка]] ў большай частцы [[Паўднёвая Азія|Паўднёвай Азіі]]. У цяперашні час літаратурная ўрду з'яўляецца адной з дзяржаўных моў [[Пакістан]]а (поруч з [[англійская мова|англійскай]]) і мовай міжнацыянальных зносін у краіне. Акрамя таго, мова знаходзіцца ў спісе 23 афіцыйных моў [[Індыя|Індыі]] і мае афіцыйны статус у шасці штатах гэтай краіны.
[[Катэгорыя:Індаарыйскія мовы]]
 
Як і літаратурная хіндзі, урду з'яўляецца адным з [[літаратурная мова|літаратурных варыянтаў]] мовы хіндустані. Абодзве нормы заснаваныя на дыялекце кхары-болі — гістарычна прэстыжным дыялекце хіндустані, распаўсюджаным найперш у наваколлях [[Дэлі]]<ref name=brown>{{Кніга|аўтар = Keith Brown.|частка = Hindustani|загаловак = Encyclopedia of Language and Linguistics|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = 2 ed|месца = |выдавецтва = Elsevier|год = 2005|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = 0-08-044299-4|наклад = }}</ref>. Генетычна хіндустані адносіцца да моў цэнтральнай зоны, якая ўваходзіць у склад [[індаарыйскія мовы|індаарыйскай]] групы [[індаіранскія мовы|індаіранскай]] галіны [[індаеўрапейскія мовы|індаеўрапейскай]] сям'і моў.
 
== Гісторыя ==
{{Link FA|te}}
{{Асноўны артыкул|Хіндустані}}
[[Этымалогія]] слова ''урду́'' звязваецца з [[цюркскія мовы|цюркскім]] ''ordu''<ref>{{Кніга|аўтар = Peter Austin.|частка = |загаловак = One Thousand Languages: Living, Endangered, and Lost|арыгінал = |спасылка = http://books.google.com.ua/books?id=Q3tAqIU0dPsC&hl=ru&source=gbs_navlinks_s|адказны = |выданне = |месца = |выдавецтва = University of California Press|год = 2008|том = |старонкі = |старонак = 288|серыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. Падобную этымалогію ў беларускай мове таксама мае тэрмін «арда́». Этымалогія назвы ''урду'' таксама выводзіцца з персідскага زبانِ اُردُوئے معلّٰى ({{IPA|[zəbaːn eː ʊrd̪u eː moəllaː]}}) — «мова арыстакратычнага двара»<ref>{{Кніга|аўтар = Colin P. Masica.|частка = |загаловак = The Indo-Aryan languages|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = Cambridge Language Surveys|месца = Cambridge|выдавецтва = Cambridge University Press|год = 1993|том = |старонкі = 466|старонак = |серыя = |isbn = |наклад = }}</ref>.
 
Паходжанне ўрду звязана з гаворкамі кхарыболі мовы [[хіндустані]], якая, у сваю чаргу, непасрэдна паходзіць ад {{нп4|Сярэднеіндаарыйскія мовы|сярэднеіндыйскіх|en|Middle Indo-Aryan languages}} форм маўлення, вядомых пад тэрмінам ''апабхранша''. Такое ж паходжанне маюць усе сучасныя мовы індаарыйскай групы моў.
 
Ад узнікнення [[Дэлійскі султанат|Дэлійскага султаната]] і [[Імперыя Вялікіх Маголаў|Імперыі Вялікіх Маголаў]] і да ўсталявання [[Брытанская Індыя|брытанскага кіравання]] на тэрыторыі [[Індастан]]а хіндустані з'яўлялася літаратурнай мовай як [[індуізм|індуістаў]], так і [[мусульмане|мусульман]] рэгіёна. І тыя, і другія запісвалі мову хіндустані персідскім варыянтам [[арабскае пісьмо|арабскага пісьма]]. У гэтую эпоху мову называлі пераважна ''хіндзі'', ''хіндаві'', ''дэхлаві'' (г.зн. гаворка горада [[горад Дэлі|Дэлі]]).
 
Пры праўленні [[Вялікія Маголы|Вялікіх Маголаў]] афіцыйнай мовай была [[персідская мова|персідская]]. У [[1837]] годзе яна страчвае гэты статус, на змену ёй у якасці моў справаводства зацвярджаюцца ўрду і [[англійская мова]]. Тое, што асноўная мова краіны, запісваецца цяпер [[арабскае пісьмо|арабіцай]], стала прычынаю незадаволенасці індуістаў паўночнага захаду Індыі, якія даказвалі, што мова павінна запісвацца ўласнаіндыйскім пісьмом — [[дэванагары]]. У выніку, індуісты пачалі ўжываць свой варыянт хіндустані — [[хіндзі]], які стаў афіцыйным у штаце [[Біхар]] у 1881 годзе. Ад гэтага часу ўзнікла юрыдычнае раздзяленне моў урду (для мусульман) і хіндзі (для індуістаў), якое канчаткова аформілася з {{нп4|раздзел Брытанскай Індыі|падзелам Брытанскай Індыі|ru|Раздел Британской Индии}} на ўласна [[Індыя|Індыю]], дзе афіцыйны статус набыла літаратурная мова хіндзі з выкарыстаннем дэванагары, і [[Пакістан]], у якім усталявалася ідэалогія пабудовы дзяржавы мусульман былой [[Брытанская Індыя|Брытанскай Індыі]], а афіцыйны статус атрымала літаратурная ўрду з выкарыстаннем арабскага пісьма. На працягу існавання незалежнага Пакістана ў якасці літаратурнага стандарту ўрду ўсталявалася норма са значным персідскім уплывам.
 
Сярод дзеячаў пакістанскага руху, якія былі зацікаўленыя ў стварэнні дзяржавы на аснове мусульманскіх тэрыторый Брытанскай Індыі, урду атрымала папулярнасць як магчымая будучая міжэтнічная мова для мусульман [[Індастан]]а з розным этнічным паходжаннем. Аднак рух, які ставіў на мэце аб'яднанне індыйскіх мусульман пры дапамозе адзінай мовы, пачаў афармляцца з падзеннем Вялікіх Маголаў ужо ў сярэдзіне [[19 стагоддзе|ХІХ]] ст. Так, у падтрымку пазіцый урду выступаў інтэлектуал {{нп4|Саід Ахмад-хан||ru|Саид Ахмад-хан}}, які абараняў пазіцыі ўрду ва ўсіх галінах грамадства паўночнай Індыі, але ўрэшце быў вымушаны звузіць уласныя ідэі да прыняцця ўрду толькі як мовы мусульман рэгіёна<ref>{{Кніга|аўтар = R. Upadhyay.|частка = |загаловак = Urdu Controversy — is dividing the nation further|арыгінал = |спасылка = http://web.archive.org/web/20070311170443/http://www.saag.org/papers7/paper675.html|адказны = |выданне = |месца = |выдавецтва = South Asia Analysis Group|год = 2003|том = |старонкі = }}</ref>. У 1920-х гадах [[Махатма Гандзі]], які ў пэўныя часы выступаў супраць ідэі незалежнага Пакістана, выступаў з намаганнямі аднаўлення ідэі адзінай мовы [[хіндустані]], што ўрэшце было адрынута ідэолагамі пакістанскага руху, якія нефармальна здолелі зацвердзіць урду як сімвал руху за дзяржаву мусульман Індастана.
 
Прадпрымаліся спробы «ачысціць» урду і хіндзі ад запазычанняў [[санскрыт|санскрыцкага]] і [[персідская мова|персідскага]] паходжання адпаведна. Тым не менш, пры засваенні прафесійнай лексікі ва ўрду працягваецца шырокае выкарыстанне [[арабская мова|арабскай мовы]] і фарсі, а ў хіндзі — санскрыту, ад чаго літаратурныя мовы захоўваюць моцны іншамоўны ўплыў.
 
У новай і навейшай гісторыі прыкметны ўплыў на ўрду аказвае [[англійская мова]], якая з'яўляецца ў цяперашні час асноўнай міжнароднай мовай свету і адной з дзяржаўных моў Пакістана ды Індыі.
 
=== Развіццё літаратуры ===
Развіццё літаратуры на ўрду пачынаецца з параўнальна позняга часу і мае шэраг асаблівасцей, звязаных з колішнім [[прэстыж, лінгвістыка|прэстыжным статусам]] [[персідская мова|персідскай мовы]], якая на паўночным Індастане некалі была мовай двара манархаў-мусульман.
 
Гістарычныя сувязі і функцыі ўрду абумоўлівалі пашырэнне ў літаратуры на ўрду перакладаў мусульманскіх рэлігійных тэкстаў і арабскіх ды персідскіх класічных прац. У параўнанні з іншымі мовамі рэгіёна, рэлігійная ісламская тэматыка прадстаўлена ў літаратуры на ўрду намнога шырэй. Гэта тлумачыцца статусам урду як [[лінгва-франка]] [[мусульмане|мусульманскага]] насельніцтва Індастана.
 
Цікава адзначыць, што на мове ўрду была напісана кніга {{нп4|Лал Кітаб||en|Lal Kitab}} — папулярны ў Паўночнай Індыі [[астралогія|астралагічны]] трактат, складзены ў эпоху шырокага распаўсюджання ўрду ў сярод [[брахманы|брахманаў]] рэгіёна ([[18 стагоддзе|XVIII]] ст.)
 
У свецкай прозе на ўрду атрымалі вялікую папулярнасць празаічныя творы ў жанры казкі або апавядання ({{нп4|Муншы Прэмчанд|М. Прэмчанд|ru|Шривастав, Дханпатрай}}, {{нп4|Саадат Хасан Манто|С. Хасан Манто|ru|Манто, Саадат Хасан}}, Р. Сінгх Бедзі, {{нп4|Крышан Чандар|К. Чандар|ru|Чандар, Кришан}}, {{нп4|Куратулайн Хайдэр|К. Хайдэр|en|Qurratulain Hyder}}, І. Чугхтай, {{нп4|Хаджа Ахмад Абас|Х. Абас|ru|Аббас, Ходжа Ахмад}}, {{нп4|Ахмад Надзім Касмі|А. Надзім Касмі|en|Ahmad Nadeem Qasmi}}). З канца мінулага стагоддзя пачынаецца творчасць у жанры [[раман]]а, які абапіраецца галоўным чынам на англійскія літаратурныя традыцыі. Звычайна кожны традыцыйны жанр мае ўласнае найменне ў мове, не будучы пазычанымі з іншых моў.
 
Урду мае багатую, добра распрацаваную [[паэзія|паэтычную]] традыцыю. Паэзія на мове урду традыцыйна падзяляецца на два вялікія жанры — ''газэль'' (абстрактная тэматыка) і ''назм'' (апавяданне або сатыра), апошні ўключае жанры [[панегірык]]а, элегіі і паэмы. Кожны з жанраў таксама мае традыцыйныя назвы. У жанры панегірыка развіўся жанр ''нат'' — паэзіі, складзенай у гонар [[Мухамад]]а. Творы ''нат'' могуць прымаць розныя формы, але часцей пішуцца ў форме {{нп4|газэль, страфа|газэлі|ru|Газель (строфа)}}. Мова натаў можа вар'іравацца па насычанасці персідскай лексікай. {{нп4|Ахмед Рэза Хан Барэлві|А. Рэза Хан Барэлві|en|Ahmed Raza Khan Barelvi}} складаў наты, у якіх у кожнай страфе спалучаліся тэксты на [[арабская мова|арабскай]], [[персідская мова|персідскай]] мовах, афіцыйнай урду і гутарковай [[хіндзі]]. Акрамя названых жанраў, значнае месца ў літаратуры ўрду займаюць творы на тэму шанавання ісламскіх пакутнікаў.
 
У літаратурнай традыцыі урду большасць паэтаў бярэ сабе літаратурны псеўданім, які можа быць як выдуманым, так і часткай уласнага імені. Пры ўпамінанні паэта псеўданім прынята ставіць у канцы пасля сапраўднага імені.
 
Самым вядомым паэтам на мове ўрду лічыцца {{нп4|Мухамад Ікбал||en|Muhammad Iqbal}}, які пісаў у першай палавіне [[20 стагоддзе|ХХ]] ст. Ён прадстаўляў погляды мусульман Індастана, і лічыцца «духоўным бацькам» Пакістана.
 
== Лінгвагеаграфія ==
Колькасць носьбітаў урду вагаецца ад 60 да 70 млн чал. у залежнасці ад звестак і прынцыпаў ацэньвання. Згодна з перапісам 2001 года ў Індыі пражывае прыблізна 52 млн носьбітаў урду; каля 10 млн жыве ў Пакістане (перапіс 1998 года)<ref>[http://www.ethnologue.com/language/urd Urdu] // Ethnologue {{ref-en}}</ref>.
 
Вялікія супольнасці носьбітаў урду (некалькі соцень тыс. чал.) прадстаўленыя [[дыяспара]]й, асабліва ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], [[Саудаўская Аравія|Саудаўскай Аравіі]], [[ЗША]] і [[Бангладэш]]ы. У Бангладэшы ўрду вядомая пераважна пад назвай ''біхары'' (такую ж назву носіць {{нп4|біхарскія мовы|група моў (мова)|en|Bihari languages}} у складзе ўсходніх індаарыйскіх моў, распаўсюджаная ў асноўным [[Біхар]]ы і навакольных землях)<ref>{{Кніга|аўтар = Елизаренкова Т. Я.|частка = |загаловак = Индоарийские языки|арыгінал = |спасылка = http://philology.ru/linguistics4/yelizarenkova-81.htm|адказны = |выданне = |месца = {{М.}}|выдавецтва = |год = 1981|том = |старонкі = 144-169|старонак = |серыя = Сравнительно-историческое изучение языков разных семей. Современное состояние и проблемы }}</ref>.
 
З-за цяжкасцей у адрозніванні носьбітаў урду і хіндзі ў Індыі і Пакістане, а таксама ў ацэнцы колькасці людзей, для якіх урду — другая мова, ацэненая колькасць гаворачых няпэўная і спрэчная.
 
=== Афіцыйны статус ===
[[Файл:Digraphia in Hindustani.png|thumb|right|250пкс|Трохмоўны ўказальнік у Дэлі, урду — уверсе.]]
Урду — нацыянальная мова і адна з дзвюх афіцыйных моў Пакістана (разам з англійскай).
Менш чым для 10 % насельніцтва Пакістана ўрду з'яўляецца роднай мовай. Тым не менш, у той ці іншай ступені мову разумее большасць насельніцтва краіны, і яна выконвае ролю мовы міжэтнічных зносін. Урду з'яўляецца абавязковым прадметам для выкладання ў сярэдніх школах краіны незалежна ад мовы навучання. Гэта прывяло да таго, што нярэдка людзі ўмеюць чытаць і пісаць на мове ўрду, а на роднай — не. Такое становішча прыводзіць узаемнага ўплыву мясцовых пакістанскіх моў і ўрду.
 
У Індыі ўрду з'яўляецца адной з 23 федэральна прызнаных моў краіны і мае афіцыйны статус у штатах [[Андхра-Прадэш]], [[Джаму і Кашмір]], [[Карнатака]], [[Махараштра]], [[Утар-Прадэш]] і [[Заходняя Бенгалія]]. Урду выкарыстоўваецца як мова выкладання ў некаторых школах, а таксама выкладаецца разам з арабскай мовай у індыйскіх [[медрэсэ]] (мусульманскія духоўныя вучылішчы). У Індыі налічваецца больш за 3000 урдумоўных публікацый, у тым ліку 405 штодзённых газетных выданняў.
 
Значнасць урду ў [[мусульмане|мусульманскім]] свеце даволі высокая: так, у [[горад Мекка|Меццы]] і [[горад Медзіна|Медзіне]], рэлігійных цэнтрах [[іслам]]у, інфармацыйныя вывескі, як правіла, прадубляваныя на ўрду<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | дата публікацыі = 17 сакавіка 2014| url = http://www.geotauaisay.com/importance-urdu.html| загаловак = The Importance Of Urdu| фармат = | назва праекта = | выдавец = Geo Tau Aisay| дата = 26 траўня 2014 | мова = en }}</ref>.
 
== Дыялекталогія ==
У мове ўрду традыцыйна вылучаецца некалькі дыялектаў, сярод якіх {{нп4|дакхіні||en|Dakhini}} і {{нп4|рэкхта||en|Rekhta}}, а таксама сучасная размоўная ўрду, заснаваная на {{нп4|кхарыболі||en|Khariboli dialect}} — гаворцы Дэлійскіх наваколляў.
 
Дыялекты дакхіні распаўсюджаныя на поўдні Індыі ([[Дэканскае пласкагор'е]]). Яны адрозніваюцца ад стандартнай урду асаблівым спалучэннем лексікі арабскага, персідскага, цюркскага паходжання, а таксама запазычанняў з моў [[маратхі, мова|маратхі]] і {{нп4|канкані, мова|канкані|ru|Конкани (язык)}}.
 
Пакістанскі варыянт урду паступова аддаляецца ад індыйскіх форм урду, увабраўшы ў сябе мноства запазычаных слоў, прыказак і фанетычных асаблівасцей з мясцовых пакістанскіх моў, такіх як [[пушту]], [[панджабі]], [[белуджская мова|белуджская]], [[сіндхі, мова|сіндхі]]. Акрамя таго, з гістарычных прычын, гаворкі ўрду ў Пакістане зведалі большы ўплыў персідскай і арабскай моў.
 
Да таго ж, у якасці асобнага дыялекту часам разглядаецца ''рэкхта'', мова {{нп4|паэзія ўрду|паэзіі ўрду|en|Urdu poetry}}, на якой пісалі многія знакамітыя паэты.
 
== Лінгвістычная характарыстыка ==
 
=== Фанетыка ===
{{Асноўны артыкул|Фанетыка хіндустані}}
 
Гукавы лад літаратурнай урду мала адрозніваецца [[фаналогія|фаналогіі]] літаратурнай хіндзі. Таму ў мовазнаўчых працах фанетыка ўрду разглядаецца ў рамках гукавога ладу [[хіндустані]]. У хіндустані налічваецца 10 галосных<ref>Masica (1991:110)</ref>. Сярод зычных 28 [[фанема|фанем]] захаваліся са старажытнаіндыйскага перыяду, 2 гукі ўзніклі пазней у пэўных пазіцыях, і яшчэ 7 трапілі ў мову разам з запазычанымі словамі.
 
=== Лексіка ===
Базавы [[лексіка|лексічны]] фонд урду, як у хіндзі і іншых індаарыйскіх мовах, складае лексіка індаарыйскага паходжання. Культурныя сувязі і роля ўрду сталі прычынай асаблівага пранікнення ў лексіку мовы [[лексема|лексем]] персідскага і арабскага паходжання, прытым значная частка апошніх засвойвалася пры пасрэдніцтве персідскае мовы, што аказала ўплыў на семантыку і фанетыку дадзеных лексем. Іншыя пласты запазычанняў складаюць лексемы цюркскага (у прыватнасці, [[чагатайская мова|чагатайскага]] паходжання — з колішняй літаратурнай цюркскай мовы [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]]) і [[партугальская мова|партугальскага]] паходжання, з Новага часу пашырылася роля англійскай мовы. Сінонімы рознай этымалогіі могуць выступаць пры выкарыстанні розных функцыянальных стыляў мовы (напрыклад, پانی ''pānī'' — пры размоўным стылі, آب ''āb'' — у мастацкім, абодва значэнні — «вада»; першае мае індаарыйскае паходжанне, другое — персідскае). Як правіла, выкарыстанне лексем персідскага і арабскага паходжання характэрна для спецыфічных стыляў маўлення, у прыватнасці, мастацкага.
 
; Ступені ветлівасці
Спрадвечныя або шырокаўжываныя лексемы могуць таксама мець сінонімы, выкарыстанне якіх замацавана ў адпаведнасці з ступенню ветлівасці ў маўленні. Напрыклад, выраз ''us kī ammī'' «ягоная маці» можа замяняцца на ''us kī wālidah'' пры большай ступені ветлівасці, ''us kī wālidah-yi muḥtarmah'' (яшчэ большая ступень ветлівасці) або ''us kī māṉ'' (грубае). Падобныя адценні ветлівасці маюць таксама часціцы са значэннем «так», «не», а таксама шэраг дзеясловаў.
 
Выбар сінонімаў у маўленні можа залежаць ад рэлігійнай прыналежнасці гаворачага.
 
=== Граматыка ===
{{Асноўны артыкул|Граматыка хіндустані}}
 
Марфалагічныя і сінтаксічныя адрозненні паміж урду і [[хіндзі]] мінімальныя, таму ў многіх тыпалагічных даследаваннях гэтыя пытанні разглядаюцца ў рамках марфалогіі і сінтаксісу ўсяе мовы [[хіндустані]].
 
; Сінтаксіс
Асноўны парадак слоў у сказе мае выгляд схемы [[SOV]] — дзейнік-дапаўненне-выказнік, перавагі правага ці левага галінавання няма (сустракаюцца абодва віды). Тым не менш, парадак слоў у сказе адносна свабодны, і існуюць канструкцыі, якія выходзяць за рамкі схемы SOV<ref>Shapiro (2003:271)</ref>. Замацаваны характар маюць ускоснае дапаўненне (знаходзіцца перад прамым), прыметнікі-азначэнні (стаяць перад азначаемым назоўнікам), прыслоўе (размяшчаецца перад азначаемым прыметнікам), адмоўныя і пытальныя маркеры ''nahī̃'', ''na'', ''mat'' (ідуць перад дзеясловам; калі ёсць абодва, першым стаіць пытальны).
 
Валоданне адлюстроўваецца пры дапамозе маркера ''kā'', паслялога ''ke pās'' і дзеяслова ''honā''. Аб'екты валодання дзеляцца на дзве катэгорыі: у адну ўваходзяць людзі (напрыклад, члены сям'і) і часткі цела, у другую — большасць неадушаўлёных прадметаў і абстрактных паняццяў, жывёлы і некаторыя асобы (напрыклад, рабы). Для назоўнікаў першай катэгорыі ўжываецца маркер ''kā'', які ставіцца пасля «ўладальніка» перад дапаўненнем (''Shiv kī tīn ā̃khẽ hain'' «У Шывы тры вокі»); калі ролю «ўладальніка» выконвае асабовы займеннік, валоданне перадаецца прыналежным займеннікам у адпаведнай форме. Для аб'ектаў другой катэгорыі выкарыстоўваецца канструкцыя з ''ke pās'' (''Mohan ke pās ek bukkarī he'' «У Махана адна каза»).
 
=== Адрозненні ўрду і хіндзі ===
Літаратурная ўрду часта супрацьпастаўляецца літаратурнай мове хіндзі. Акрамя рэлігійнага падтэксту, асноўныя адрозненні паміж урду і хіндзі заключаюцца ў пісьмовай норме ([[арабскае пісьмо]] ва ўрду, [[дэванагары]] ў хіндзі) і спецыялізаванай лексіцы: крыніцаю для падобнай лексікі ва ўрду служыць арабская і персідская мовы, у хіндзі гэту ролю выконвае ў асноўным санскрыт. Тым не менш, абедзве мовы маюць вялікую колькасць арабізмаў, персізмаў і санскрытызмаў.
 
Большая частка лінгвістаў цяпер разглядае ўрду і хіндзі як дзве часткі адной плюрыцэнтрычнай мовы — [[хіндустані]]<ref name="UC Davis-Linguists">{{cite web|url=http://mesa.ucdavis.edu/academics/languages-1/hindu-urdu| title = Hindi/Urdu Language Instruction|publisher = University of California, Davis|accessdate = 3 Jan 2015}}</ref><ref name="Ethnologue Report for Hindi">{{cite web|url=http://www.ethnologue.org/show_language.asp?code=hin| title = Ethnologue Report for Hindi | publisher = Ethnologue | accessdate = 26 February 2008}}</ref>, адрозненні між якімі галоўным чынам ляжаць на сацыялінгвістычным узроўні. Некаторая частка мовазнаўцаў адносіць урду і хіндзі да асобных моў<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Some notes on Hindi and Urdu|арыгінал=|спасылка=|выданне=The Annual of Urdu studies|тып=|месца=|выдавецтва=|год=1996|выпуск=|том=|нумар=11|старонкі=203-208 }}</ref>. На размоўным узроўні ўрду і хіндзі праяўляюць высокую ступень узаемназразумеласці, якая скарачаецца ў галінах выкарыстання спецыялізаванай лексікі. У аматарскай палеміцы часта сцвярджаецца пра асобны характар урду і хіндзі, што часткова тлумачыцца рэлігійнай афарбоўкай дзвюх літаратурных стандартаў з часоў падзелу [[Брытанская Індыя|Брытанскай Індыі]] і працяглай рэлігійнай напружанасцю.
 
; У граматыцы
Акрамя сацыялінгвістычных, пісьмовых і часткова лексічных адрозненняў ад хіндзі, урду мае невялікую колькасць асаблівасцей у [[марфалогія|марфалогіі]]. Напрыклад, ва ўскосных формах для ўрду, акрамя традыцыйнай ''cāhi'e'', уласцівая форма ''cāhi'ẽ''; большая разнастайнасць у выкарыстанні інфінітываў (у хіндзі інфінітыў звычайна ўжываецца ў якасці дапаўнення, дапасоўваючыся з граматычным дзейнікам дзеяслова). Адзначаецца таксама абавязковае выкарыстанне ва ўрду суфікса ''-kar'' у складаназалежных сказах, тады як у хіндзі ён можа выпадаць (хіндзі ''unko dekh ham ro paṛe'', але урду ''un ko dekh kar ham ro paṛe'' «убачыўшы яго, мы расплакаліся»). Да адметнасцей урду (у параўнанні з хіндзі) таксама адносіцца шырокае выкарыстанне ''{{нп4|ізафет|ізафета|ru|Изафет}}'' (канструкцыя з двух назоўнікаў, калі апошні стаіць у родным склоне і азначае першы), шэраг прыслоўяў і прыслоўных зваротаў, адрозненне роду ў некаторых назоўнікаў<ref>{{Кніга|аўтар = C. M. Naim.|частка = |загаловак = Introductory Urdu, Volume I. |арыгінал = |спасылка = http://dsal.uchicago.edu/digbooks/images/PK1983.N2_1999_V1/PK1983.N2_1999_V1.pdf|адказны = |выданне = Third Edition|месца = |выдавецтва = South Asia language & Area Center, University of Chicago|год = 1999|том = |старонкі = }}</ref>.
 
Указальныя займеннікі ў літаратурнай хіндзі не супадаюць з урду (хіндзі — ''yah'' «гэта», ''ye'' «гэтыя», ''vah'' «тое», ''ve'' «тыя»; урду — ''ye'' «гэта, гэтыя», ''vo'' «тое, тыя»), аднак з урду супадаюць указальныя займеннікі размоўнай хіндзі.
 
; У фаналогіі
Сярод фаналагічных адрозненняў вылучаецца розны лёс запазычаных з персідскай мовы гукаў {{IPA|/q, x, ɣ/}}, якія, хоць і прысутнічаюць у хіндзі, часта замяняюцца там гукамі {{IPA|/k, kʰ, ɡ/}} адпаведна<ref name=banarsidas>{{Кніга |аўтар = Shapiro, M.C.| загаловак = A Primer of Modern Standard Hindi | спасылка = http://books.google.ru/books?id=vvuP8sD1wloC |выдавецтва = Motilal Banarsidass |год = 1989}}</ref><ref name=masica3>Masica (1991:92)</ref>. Іншым адрозненнем лічыцца замена запазычаных фанем {{IPA|/f, z, ʃ/}} на {{IPA|/pʰ, dʒ, s/}} у некаторых носьбітаў хіндзі (як правіла, з сельскіх мясцовасцей), але падобная практыка лічыцца ненарматыўнай. Тады як носьбіты ўрду, незалежна ад статусу і адукацыі, вымаўляюць гэтыя гукі правільна<ref name=banarsidas/><ref name=masica3/>. Паводле Р. Шміт<ref>Schmidt (2003:293)</ref> для хіндзі характэрныя ініцыяльныя {{IPA|/kɾ, kʃ, st̪, sʋ, ʃɾ, sn, nj/}} і фінальныя {{IPA|/t̪ʋ, ʃʋ, nj, lj, ɾʋ, dʒj, ɾj/}}, тады як для ўрду — араба-персідскія фінальныя {{IPA|/ft̪, ɾf, mt̪, mɾ, ms, kl, t̪l, bl, sl, t̪m, lm, ɦm, ɦɾ/}}.
 
== Пісьменнасць ==
[[Выява:Urdu-alphabet-en-hi-final.svg|thumb|350px|Алфавіт урду (шрыфт насталік) с назвамі літар на дэванагары і лацініцы.]]
Гістарычна ўрду запісвалася некалькімі пісьмёнамі, цяпер найбольш распаўсюджаным з'яўляецца пісьменнасць на аснове арабскага пісьма.
 
; Алфавіт урду
Урду запісваецца справа-налева разнавіднасцю [[персідскі алфавіт|персідскага алфавіта]], які ў сваю чаргу быў створаны на аснове [[арабскае пісьмо|арабскага пісьма]]. У адрозненне ад большасці іншых моў, якія выкарыстоўваюць арабскую пісьменнасць, ва ўрду выкарыстоўваецца даволі архаічны і рэдкі шрыфт {{нп4|насталік||ru|насталик}}, распрацаваны ў {{нп4|персідская каліграфія|персідскай каліграфіі|ru|Персидская каллиграфия}}. Насталік вядомы сваёй складанасцю для тэхнічнага набору тэкстаў: так, да канца 1980-х гадоў урдумоўныя газеты амаль поўнасцю складаліся ўласнаручна спецыяльнымі майстрамі [[каліграфія|каліграфіі]]. У горадзе [[Чэнаі]] (штат [[Тамілнад]]) дагэтуль выдаецца штодзённая рукапісная газета ''{{нп4|Мусальман||ru|}}'' ({{lang-ur|مسلمان}} — {{lang-be|мусульманін}})<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=India: The Last Handwritten Newspaper in the World|арыгінал=|спасылка=http://globalvoicesonline.org/2012/03/26/india-the-last-handwritten-newspaper-in-the-world/|выданне=GlobalVoices|месца=|выдавецтва=|год=2012|старонкі=}}</ref>.
 
; Кайтхі
Урду таксама некалі запісвалася пісьмом {{нп4|кайтхі||ru|Кайтхи}}, якое часта разглядаюць як скорапісны варыянт [[дэванагары]]. У часы брытанскага кіравання Індыяй моцна персіянізаваная форма ўрду выкарыстоўвалася як мова брытанскай адміністрацыі ў {{нп4|Авадх|Авадху|en|Awadh}}, [[Біхар]]ы, [[Бенгалія|Бенгаліі]] і т.зв. {{нп4|Паўночна-Заходнія правінцыі, Брытанская Індыя|Паўночна-Заходніх правінцыях|ru|Северо-Западные провинции}}. Да другой палавіны 19-га стагоддзя афіцыйныя дакументы запісваліся персідскім пісьмом. У [[1880]] годзе {{нп4|Эшлі Эдэн||ru|Эден, Эшли}}, лейтэнант-губернатар Бенгаліі, адмяніў выкарыстанне персідскага алфавіта ў адміністрацыях Бенгаліі і Біхара і ўстанавіў выключнае выкарыстанне пісьма кайтхі, якое ў той час параўнальна шырока ўжывалася для запісу як урду, так і [[хіндзі]]<ref>King, 1994.</ref>. Цяпер кайтхі практычна не выкарыстоўваецца для запісу ўрду ў Пакістане, у Індыі ўжыванне гэтага пісьма значна скарацілася.
 
; Дэванагары
З адносна нядаўняга часу для запісу ўрду ў Індыі, найперш у перыядычных урду-моўных выданнях, выкарыстоўваецца пісьмо [[дэванагары]]. Выкарыстанне гэтага пісьма дае большы ахоп чытачоў. Запісы дэванагары на мове ўрду, у параўнанні з хіндзі, маюць адметныя асаблівасці [[арфаграфія|арфаграфіі]]<ref>Ahmad, R., 2006. [http://www.ling.ohio-state.edu/NWAV/Abstracts/Papr172.pdf «Voices people write: Examining Urdu in Devanagari»].</ref>. Сярод арфаграфічных новаўвядзенняў адзначаецца выкарыстанне этымалагічнай перадачы араба-персідскіх запазычанняў. Напрыклад, прымяненне знака अ (у дэванагары ''a'') для перадачы араба-персідскага ع (''‘ain''), што супярэчыць арфаграфіі хіндзі.
 
; Лацініца
У пэўных галінах пісьмовых зносін пры запісе ўрду можа выкарыстоўвацца [[лацінскі алфавіт]]. Выпадкі выкарыстання лацініцы ў мове адзначаліся ў часы Брытанскай Індыі. Цяпер лацініца зноў набывае папулярнасць у асяроддзі інтэрнэт-зносін. Сярод прычын — адсутнасць ведаў некаторых пакістанскіх мігрантаў па арабскім пісьме, а таксама патрэба выкарыстання агульнай пісьменнасці пры зносінах між індыйскімі ды пакістанскімі носьбітамі мовы, якія карыстаюцца рознымі відамі пісьма (гл. вышэй).
 
Раманізаваная ўрду (урду з пісьмом на аснове [[лацініца|лацініцы]]) захоўвае значнасць сярод хрысціян Пакістана і паўночнай Індыі. Урду была асноўнай роднай мовай хрысціян у паўночнай частцы Брытанскай Індыі і дагэтуль ужываецца хрысціянамі гэтых абласцей. Лацінская версія пісьменнасці ўрду выкарыстана ў выданні ўрдумоўнай [[Біблія|Бібліі]] (Біблейскае Таварыства Індыі) і кніг рэлігійных спеваў. Аднак, выкарыстанне раманізаванай урду скарачаецца з-за пашырэння хіндзі і англійскай мовы.
 
; Сістэмы раманізацыі
Існуе некалькі сістэм [[раманізацыя|раманізацыі]] (перадачы ўласных назваў лацінскім алфавітам з мэтаю засваення мовамі, якія выкарыстоўваюць лацінскі алфавіт). Найбольш ужывальнымі з іх з'яўляюцца {{нп4|раманізацыя ALA-LC||en|ALA-LC romanization}} мовы ўрду і т.зв. {{нп4|урду-хіндустанская раманізацыя Удзіна—Бегума||en|Uddin and Begum Urdu-Hindustani Romanization}}. Апошняя зацверджана ў [[1992]] годзе на Першай міжнароднай канфэрэнцыі па ўрду і абапіраецца на вопыт ранейшых брытанскіх мовазнаўчых даследаванняў [[18 стагоддзе|XVIII]]—[[19 стагоддзе|ХІХ]] стагоддзяў ({{нп4|каледж Форт-Уільяма||ru|Колледж Форт-Уильяма}}, {{нп4|Джон Бортвік Гілкрыст|Дж. Б. Гілкрыст|ru|Гилкрист, Джон Бортвик}}) і вылучаецца найперш
узаемнаадназназнай адпаведнасцю транслітарацыі сімвалам арыгінальнага пісьма ўрду-хіндустані,
лепшай перадачай галосных гукаў у параўнанні з пісьменнасцю ўрду
і ужываннем сімвалаў у рамках фармата ASCII, што дазваляе пазбягаць тэхнічных праблем пры наборы тэксту.
 
; Узор тэксту
На прыкладзе артыкула 1 [[Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека|Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека]].
 
* Араба-персідская пісьменнасць:
: {{lang|ur|''' دفعہ ۱:''' تمام انسان آزاد اور حقوق و عزت کے اعتبار سے برابر پیدا ہوئے ہیں۔ انہیں ضمیر اور عقل ودیعت ہوئی ہے۔ اس لئے انہیں ایک دوسرے کے ساتھ بهائی چارے کا سلوک کرنا چاہئے۔}}
 
* Транслітарацыя ALA-LC:
: '''Dafʿah 1:''' Tamām insān āzād aur ḥuqūq o-ʿizzat ke iʿtibār se barābar paidā hūʾe haiṉ. Unheṉ ẓamīr aur ʿaql wadīʿat hūʾī hai. Is liʾe unheṉ ek dūsre ke sāth bhāʾī chāre kā sulūk karnā chāhiʾe.
 
* [[Міжнародны фанетычны алфавіт]]:
: '''d̪əfɑ eːk:''' t̪əmɑːm ɪnsɑːn ɑːzɑːd̪ ɔːr hʊquːq oː-ɪzzət̪ keː eːt̪ɪbɑːr seː bərɑːbər pɛːd̪ɑ ɦueː ɦɛ̃ː. ʊnɦẽː zəmiːr ɔːr əql ʋəd̪iːət̪ hui hɛː. ɪs lieː ʊnɦẽː eːk d̪uːsreː keː sɑːt̪ʰ bʱaːi t͡ʃɑːreː kɑ sʊluːk kərnɑ t͡ʃɑːɦie
 
* Пераклад:
: '''Артыкул 1:''' Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах. Яны надзелены розумам і сумленнем і павінны ставіцца адзін да аднаго ў духу братэрства.
 
== Зноскі ==
{{reflist|2}}
 
== Літаратура ==
* Урду мова // {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш |месца=Мн. |выдавецтва=БелЭн |год=2003 |том=16 |старонкі=252 |старонак=576 |isbn=985-11-0263-6 (Т. 16)|тыраж=10&nbsp;000}}
* ''Зограф Г. А.'' [http://tapemark.narod.ru/les/538b.html Урду] // Лингвистический энциклопедический словарь. — {{М.}}: «Советская энциклопедия», 1990. — С. 538—539.
* {{кніга|аўтар = Зограф Г. А., Мазурова Ю. В. |частка = Урду язык |спасылка частка = |загаловак = Языки мира: Новые индоарийские языки |тып = |месца = {{М.}} |выдавецтва = Academia |год = 2011 |том = |нумар = |старонкі = 131—139|старонак = |isbn = 978-5-87444-394-8 |ref =}}
* {{Кніга|аўтар = Asher, R. E.|частка = |загаловак = The Encyclopedia of language and linguistics|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Oxford|выдавецтва = Pergamon Press|год = 1994|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = 0-08-035943-4 }}
* {{Кніга|аўтар = Bhatia, Tej K.; Koul Ashok.|частка = |загаловак = Colloquial Urdu: The Complete Course for Beginners|арыгінал = |спасылка = http://books.google.ru/books?id=eTMJN4CNKqMC&printsec=frontcover#v=onepage&q&f=false|адказны = |выданне = |месца = London |выдавецтва = Routledge|год = 2000|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = 0-415-13540-0 }}
* {{Кніга|аўтар = Dua, Hans R.|частка = |загаловак = Hindi-Urdu as a pluricentric language|арыгінал = |спасылка = |адказны = M. G. Clyne|выданне = Pluricentric languages: Differing norms in different nations|месца = Berlin|выдавецтва = Mouton de Gruyter|год = 1992|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = 3-11-012855-1 }}
* {{Кніга|аўтар = Durrani, Attash, Dr.|частка = |загаловак = Pakistani Urdu|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Islamabad|выдавецтва = National Language Authority|год = 2008|том = |старонкі = |старонак = |серыя = }}
* {{Кніга|аўтар = Hassan, Nazir; Omkar N. Koul.|частка = |загаловак = Urdu Phonetic Reader|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Mysore|выдавецтва = Central Institute of Indian Languages|год = 1980|том = |старонкі = |старонак = |серыя = }}
* {{Кніга|аўтар = Khan, M. H.|частка = V|загаловак = Urdu|арыгінал = |спасылка = |адказны = T. A. Sebeok|выданне = Current trends in linguistics|месца = The Hague|выдавецтва = Mouton|год = 1969|том = |старонкі = |старонак = |серыя = }}
* {{Кніга|аўтар = King, Christopher R.|частка = |загаловак = One Language, Two Scripts: The Hindi Movement in Nineteenth Century North India|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Bombay|выдавецтва = Oxford University Press|год = 1994|том = |старонкі = |старонак = |серыя = }}
* {{Кніга|аўтар = Koul, Ashok K.|частка = |загаловак = Urdu Script and Vocabulary|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Delhi|выдавецтва = Indian Institute of Language Studies|год = 2008|том = |старонкі = |старонак = |серыя = }}
* {{Кніга|аўтар = Masica, Colin.|частка = |загаловак = The Indo-Aryan Languages|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Cambridge|выдавецтва = Cambridge University Press|год = 1991|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = 978-0-521-29944-2 }}
* {{Кніга|аўтар = McGregor, Ronald Stuart.|частка = |загаловак = Outline of Hindi Grammar|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = third ed|месца = Oxford|выдавецтва = Clarendon Press|год = 1995|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = 0-19-870008-3 }}
* {{Кніга|аўтар = Schmidt, Ruth Laila.|частка = |загаловак = Urdu|арыгінал = |спасылка = http://books.google.ru/books/about/The_Indo_Aryan_Languages.html?id=C9MPCd6mO6sC&redir_esc=y |адказны = Cardona, George; Jain, Dhanesh|выданне = The Indo-Aryan Languages|месца = |выдавецтва = Routledge|год = 2003|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = 978-0-415-77294-5 }}
* {{Кніга|аўтар = Shapiro, Michael C.|частка = |загаловак = Hindi|арыгінал = |спасылка = http://books.google.ru/books/about/The_Indo_Aryan_Languages.html?id=C9MPCd6mO6sC&redir_esc=y |адказны = Cardona, George; Jain, Dhanesh|выданне = The Indo-Aryan Languages|месца = |выдавецтва = Routledge|год = 2003|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = 978-0-415-77294-5 }}
 
== Спасылкі ==
{{Interwiki|ur||на ўрду}}
* [http://www.ethnologue.com/language/urd Урду] // Этналог {{ref-en}}
* [http://www.theurdulanguage.com Спасылкі на некаторыя матэрыялы па мове ўрду]{{ref-en}}, theurdulanguage.com
* [http://www.forumpakistan.com/urdueditor.html Канвертар араба-персідскае пісьменнасці ўрду]{{ref-en}}, Forum Pakistan
 
{{Індаарыйскія мовы}}
{{Мовы Індыі}}
 
[[Катэгорыя:Індаарыйскія мовы]]
[[Катэгорыя:Мовы Пакістана]]
[[Катэгорыя:Мовы Індыі]]