Беларуская сацыялістычная грамада: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 16:
== Другі з'езд (1906) і праграма партыі ==
На 2-м з'ездзе (студзень [[1906]] г., [[Мінск]]) прынята новая праграма партыі. У ёй канчатковай мэтай БСГ абвясціла змену капіталістычнага ладу сацыялістычным, бліжэйшай задачай — звяржэнне самадзяржаўя і ўтварэнне Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі з свабодным самавызначэнем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасцяў. Для Беларусі БРГ выказвалася за тэрытарыяльную аўтаномію з сеймам у [[Вільня|Вільні]], з прадстаўленнем культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцяў края.<ref name="fnturuk"/> У аграрным пытанні патрабавала адчужэння памешчыцкай зямлі і надзяленне сялян зямлёй на правах пажыццёвай арэнды. Ажыццяўленне ўсіх палітычных і сацыяльных пераўтварэнняў з'езд звязваў са скліканнем Устаноўчага сейма Беларусі. Першым друкаваным органам БСГ і першым легальным перыядычным выданнем на беларускай мове стала газета «[[Наша доля]]» (1-ы нумар выйшаў [[14 верасня]] [[1906]] г.). Газета мела рэвалюцыйна-дэмакратычны характар, таму з 6 яе нумароў 5 былі канфіскаваны, а № 7 забаронены і раскіданы ў наборы. У лістападзе [[1906]] г. БСГ пачала выдаваць новую легальную газету на беларускай мове «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]». Асноўным аб'ектам дзейнасці БСГ было беларускае сялянства. Яе ўплыў на гарадскіх рабочых, за выключэннем [[Мінск]]а і [[Вільня|Вільні]], быў нязначны.
== Арыентацыя на культурную і асветніцкую дзейнасць (1907) ==
Ва ўмовах наступу рэакцыі нелегальная дзейнасць грамады спынена. З 2-й паловы [[1907]] г. лідэры БСГ засяроддзілі сваю дзейнасць на выданні газеты «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]», якая стала ідэолагам і арганізатарам беларускага нацыянальна-культурнага руху, разгарнула на сваіх старонках прапаганду нацыянальнай свядомасці, ідэі нацыянальна-культурнага адзінства беларусаў, дамагалася прызнання самастоцнасці беларускай нацыі, змагалася за ўвядзенне беларускай мовы ў школе, царкве і касцёле.