Карэлы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др битая ссылка
вікіфікацыя
Радок 16:
| related = [[іжора]], [[вепсы]], [[фіны]], [[квены]], [[эстонцы]], [[водзь]], [[лівы]], [[сету]]
}}
'''Карэлы''' ([[карэльская мова|карэл.]]: ''karjalaižet, карьялайзет'')  — фіна-вугорскі народ. Карэнныя насельнікі паўночнага-захаду [[Расія|Расіі]] і ўсходу [[Фінляндыя|Фінляндыі]]. Жывуць таксама ў іншых краінах. Агульная колькасць ([[2010]]  г.) - — 87850 чал.
 
Адзіным адміністрацыйна-палітычным утварэннем, якое непасрэдна звязана з карэламі, у наш час з'яўляецца толькі [[Карэлія|Рэспубліка Карэлія]] (Расія). Аднак у ёй карэлы складаюць [[этнас|этнічную]] меншасць (каля 9,2 %), а [[карэльская мова]] не мае афіцыйнага статусу. Найбольшая нацыянальная арганізацыя  — Саюз карэльскага народа (''Karjalan Rahvahan Liitto'', створаны ў [[1989]]  г.)<ref>[http://finugor.ru/node/11017 Karjalan Rahvahan Liitto празднует 20–летие20-летие]</ref>.
 
== Паходжанне ==
[[Генетыка|Генетычныя]] даследаванні паказваюць, што продкамі карэнных жыхроў [[Карэлія|Карэліі]] з'яўляюцца найстаражытнейшыя насельнікі [[Еўропа|Еўропы]], якія з'явіліся ў верхнім [[палеаліт|палеаліце]]  — [[неаліт|неаліце]]. Іх міграцыя на поўнач Еўропы пакуль дасканала не вывучана. Раней на аснове [[мовазнаўства|лінгвістычных]] даследаванняў, высоўваліся [[Гіпотэза|гіпотэзы]], што яна адбывалася напроста з поўдня, у тым ліку праз тэрыторыю [[Беларусь|Беларусі]] і [[Прыбалтыка|Прыбалтыку]]<ref>Гл.: Пилипенко М.  Ф.  Возникновение Белоруссии: Новая концепция. - — Мн., 1991; Ласкоў І. Летапісная Літва. Сваяцтва і лёс. - — Вільня, 2011; [http://uralistica.com/group/linguistics/page/toporov-balto-finnougorskie-kontakty Топоров В. Н., К вопросу о древнейших балто-финноугорских контактах по материалам гидронимии]</ref>. Але гэта не адпавядае сучасным ведам у галінах генетыкі і [[археалогія|археалогіі]], таму высоўваецца гіпотэза пра шлях праз [[Вадазбор|басейн]] ракі [[Волга]].
 
Фінамоўныя плямёны насялялі тэрыторыю Паўднёвай Карэліі, а таксама суседніх рэгіёнаў ужо каля 5 тысяч гадоў таму. У перыяд ранняга і высокага [[Сярэднявечча]] ў [[Заходняя Еўропа|заходнееўрапейскіх]] і [[Кіеўская Русь|старажытнарускіх]] [[пісьмо]]вых крыніцах узгадваецца адно з іх  — ''карэла'', якое і дало пазней назву ўсяму народу. З [[11 стагоддзе|XI]] ст. пад ціскам [[Усходнія славяне|усходніх славян]] продкі карэлаў пачалі прасоўвацца на поўнач, дзе асімілявалі такіх жа мігрантаў-[[іжора|іжорцаў]], выхадцаў з Заходняй [[Фінляндыя|Фіндляндыі]], а таксама тубыльцаў-[[саамы|саамаў]].
 
== Этнаграфія ==
Існуе падзел на некалькі [[этнаграфія|этнаграфічных]] і [[мовазнаўства|лінгвістычных]] груп карэлаў. Большасць складаюць уласна карэлы (''карьялани''). Карэлы-''лівікі'' (''ливвикёй'', ''ливгилайне'') жывуць на паўднёвым захадзе Карэліі, у [[Ленінградская вобласць|Ленінградскай вобласці]] і суседніх раёнах [[Фінляндыя|Фінляндыі]]. Іх [[дыялект]] блізкі да карэлаў-''лююдыке'' (''лююдикёй, лююдилайне'') з [[Анежскае возера|Прыанежжа]]. У [[Цвярская вобласць|Цвярской вобласці]] жывуць карэлы-''ціверцы'' (''tiverin karielaizet''), нашчадкі перасяленцаў пачатку [[17 стагоддзе|XVII]] ст.
 
== Асаблівасці традыцыйнай культуры ==
Карэлы здаўна займаліся комплекснай [[земляробства|сельскай гаспадаркай]]. Ужо ў 2 тысячагоддзі да н.э. яны засвоілі [[земляробства]]. У нашы дні вырошчваюць [[жыта]], [[ячмень]], [[бульба|бульбу]], [[лён]], розныя віды [[гародніна|гародніны]]. Акрамя таго, займаліся малочнай [[жывёлагадоўля]]й, [[авечкагадоўля]]й, на поўначы трымалі [[Паўночны алень|аленяў]], [[лес|лясной]] здабычай, [[паляванне]]м, [[рыбалоўства]]м, [[бортніцтва]]м. Традыцыйныя [[рамяство|рамёствы]]  — апрацоўка [[жалеза]], выраб [[зброя|зброі]], [[ткацтва]], [[гафт]] і інш.
 
Сяліліся пераважна на берагах [[рака|рэк]] і [[возера|азёр]]. Вядомы вясковыя, радзей хутарскія тыпы паселішчаў, а таксама ''пагосты''. Апошнія выконвалі ролю [[Адміністрацыйны цэнтр|адміністрацыйных]] і [[рэлігія|рэлігійных]] цэнтраў. Жылі ў курных [[драўніна|драўляных]] хатах, якія будавалі на драўляных палях. Знешняя частка хаты багата [[Дэкор|дэкаравалася]] разьбярствам.
 
Нацыянальная [[кулінарыя|кухня]] карэлаў адметна вялікай колькасцю страў з прэснаводных відаў [[рыбы]]. Асаблівай папулярнасцю карысталася рыбная [[юшка]]. Наогул, рыбу звычайна ўжывалі ў вараным выглядзе, а [[мяса]]  — сырым. Шмат розных відаў выпечкі, страў з гародніны, ячменнай і [[авёс|аўсянай]] [[мука|мукі]].
 
Асноўнай сацыяльнай адзінкай да пачатку [[20 стагоддзе|XX]] ст. была пашыраная [[сям'я]] на чале адзінага гаспадара. Усе члены сям'і мелі аднолькавыя правы на бацькоўскую спадчыну.
 
Карэлы вядомы сваімі [[эпас|эпічнымі]] спевамі-рунамі. На аснове іх запісаў быў створаны карэла-фінскі эпас "«[[Калевала]]"». Таксама вядомы лірычныя, рытуальныя песні, гоманы, [[магія|магічныя]] загаворы, загадкі, казкі і г. д.
 
== Мова ==
[[Карэльская мова]] разглядаецца ці то як асобная [[мова]], ці то як [[дыялект]] [[фінская мова|фінскай]], хаця сама падзяляецца на некалькі дыялектаў. Першы запіс з карэльскімі словамі быў знойдзены ў [[Горад Вялікі Ноўгарад|Ноўгарадзе]] і адносіцца да пачатку [[13 стагоддзе|XIII]] ст. У [[Карэлія|Карэліі]] афіцыйнай мовай лічацца руская, хаця на карэльскай мове вядзецца выкладанне ў некаторых школах, друкуюцца артыкулы ў перыядычных выданнях. З-за неяснага статусу як у [[Фінляндыя|Фінляндыі]], так і [[Расія|Расіі]] шырока распаўсюджаны правапісы на аснове [[лацінскі алфавіт|лацінкі]], радзей [[кірыліца|кірыліцы]].
 
== Рэлігія ==
У карэлаў захаваліся шматлікія [[паганства|паганскія]] вераванні. Аднак большасць вернікаў адносяць сябе да [[Праваслаўе|праваслаўных]]. У [[Фінляндыя|Фінляндыі]] ёсць невялікая група вернікаў-[[лютэране|лютэран]].
 
== Карэлы на Беларусі ==
У [[2009]]  г. на [[Беларусь|Беларусі]] жыло 302 чал., якія атаясамлялі сябе з карэламі. З іх толькі 37 чал. лічылі сваёй роднай [[мова]]й [[карэльская мова|карэльскую]] і 14 - — [[беларуская мова|беларускую]]<ref>[http://web.archive.org/web/20100918165045/http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/vihod_tables/5.8-0.pdf belstat.gov.by]</ref>.
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
* [http://www.kirjazh.spb.ru/karels.htm Карелы и Карелия]
* [http://livviki.karelia.ru/ История карелов-ливвиков]
* [http://www.621.metallostroy.ru/etn_portret/nationalkarel.php Национальные особенности карел]
* [http://antisys.wikispaces.com/%D0%A2%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5+%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%B5%D0%BB%D1%8B Тверские карелы]
* [http://www.vottovaara.ru/k-proisxojdeniyu-karel.html К происхождению карел]
* [http://forwhattheywereweare.blogspot.com/2012/11/ancient-dna-from-eastern-europe-and.html Ancient DNA from Eastern Europe and Sardinia]
* [http://www.nok-benin.co.uk/history_philosophy2.htm Mediterranean region, Karelians and Volga Finns, Tuscans]
* [http://sydaby.eget.net/swe/jp_finns.htm WHERE DO FINNS COME FROM?]
 
{{Фіна-ўгорскія народы}}