Лічэбнік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 51 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q63116 (translate me)
Памылка
Радок 5:
У [[руская мова|рускай]] і [[беларуская мова|беларускай]] мовах лічэбнікі "адзін" і "два" маюць катэгорыю роду (напр., один-одна-одно, два-две; адзін-адна-адно, два-дзве). Лічэбнік "адзін" можа таксама ставіцца ў множны лік. Лічэбнікі рускай і беларускай, як і іншых славянскіх моў, змяняюцца па склонах. Катэгорыю роду маюць таксама лічэбнікі [[нямецкая мова|нямецкай]] і [[французская мова|французскай]] моў, але гэтага няма ў [[англійская мова|англійскай мове]]. Лічэбнікі англійскай мовы, якія перадаюць лічбы парадкаў 100, 1000, 1000000 і г.д. могуць ставіцца ў множны лік толькі пры перадачы няпэўнай колькасці чагосьці<ref>Krylova, I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. М.:КДУ, 2008, с.388</ref>: thousand'''s''' of cars - тысячы аўтамабіляў , але five thousand cars - пяць тысяч аўтамабіляў.
 
Па-рознаму ў розных мовах Еўропы выражаюцца адны і тыя ж лічбы. У англійскай мове лічбы, якія ідуць паміж 1000 і 10000 могуць разглядацца як сотні: 1500 можа разглядацца і як тысяча пяцьсот (one thousand five hundred), і як пятнаццаць соцень (fifteen hundred). Нешта падобнае існуе, але практычна не выкарыстоўваецца ў сучаснай французскай мове. Інтэрпрэтацыя 2000 як "дваццаці соцень" у сучаснай англійскай мове можа быць наступнай: двухтысячны год, восем гадзін вечара (дваццаць гадзін роўна), дзве тысячы (долараў, рублёў і г.д.)
 
У сучасных беларускай, рускай і французскай мовах складаныя нумары - тэлефонаў, банкаўскіх рахункаў і нават кабінетаў - чытаюцца парнымі лічбамі: 5678 - "пяцьдзясят шэсць-семдзесят восем". У англійскай мове такія лічбы чытаюцца паасобку: 5678 - "пяць-шэсць-сем-восем".