Розніца паміж версіямі "Старажытная гісторыя Беларусі"

→‎Мезаліт: ілюстрацыя
др
(→‎Мезаліт: ілюстрацыя)
 
== [[Мезаліт]] ==
[[Файл:Mezalit Belarus.png|280px|міні|{{legend|red|[[Яніславіцкая культура]]}}{{legend|orange|[[Каморніцкая культура]]}}{{legend|darkviolet|[[Грэнская культура]]}}{{legend|blue|[[Кундская культура]]}}{{legend|violet|[[Кудлаеўская культура]]}}{{legend|green|[[Бутаўская культура]]}}]]
Апошні ледавік зышоў прыблізна 13-8 тыс. гадоў таму, пасля чаго на тэрыторыі Беларусі пачаўся [[мезаліт]] (IX—V тысячагод. да н.э.). Па меры таяння і адступлення ледавіка клімат рабіўся ўсё больш цёплым, тэрыторыя паступова пакрывалася лесам. Пераходзячы з месца на месца, чалавек паступова рухаўся на поўнач. Першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ўтварылася ў VIII—VII тысячагод. да н.э. Быў вынайдзены [[лук]] і стрэлы з крамянёвымі наканечнікамі, які змяніў характар палявання. У эпоху мезаліту на тэрыторыі Беларусі, чалавек прыручыў першую жывёлу — сабаку. Пачалося інтэнсіўнае асваенне новых тэрыторый. На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак трох асноўных археалагічных культур (грэнскай, свідэрскай і сожскай), а агульная колькасць насельніцтва складала каля 4,5 — 6 тыс. чалавек.