Хеўрон: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
== Гісторыя ==
 
Паводле працы [[Іосіф Флавій|Іосіфа Флавія]] «Аб іудзейскай вайне», гісторыя горада налічвае каля 4500 гадоў (на кан. [[20 ст.]]). Да заваявання хеўронскай пладароднай раўніны яўрэямі тут жыло племя [[енакіі|енакіяў]], якое было выцеснена [[Халеб]]ам і яго нашчадкамі. Будучы цар [[Давыд, цар іудзейскі|Давыд]] застаў Хеўрон у руках моцнага і ваяўнічага роду [[халебіты|халебітаў]], з якімі ён увайшоў у сяброўства і з іх дапамогай стаў царом над усёй тэрыторыяй паўднёвай Палесціны. На працягу 7 гадоў Хеўрон быў [[сталіца]]й Давыда, які пасля гібелі цара [[Саул, цар іудзейскі|Саула]] перанёс сваю рэзідэнцыю у Іерусалім. У часы валадарства [[Раваам]]а Хеўрон быў адным з важнейшых добра ўмацаваных гарадоў Палесціны. Пасля [[вавілонскі палон яўрэяў|вавілонскага палону]] яго зноў занялі яўрэі, а потым горад трапіў пад уладу [[ідумеі|ідумеяў]]. У [[164 да н.э.]] [[Іуда Макавей]] вызваліў Хеўрон ад ідумеяў. У часы валадарства ў Палесціне [[крыжаносцы|крыжаносцаў]] горад служыў рэзідэнцыяй епіскапа ([[1167]]-[[1187]]). Хрысціяне і мусульмане лічаць Хеўрон свяшчэнным горадам, сюды ідуць шматлікія паломнікі на пакланенне да [[Грабніца патрыярхаў, [[Хеўрон|грабніцы патрыярхаў і прарокаў]].<ref name="СкТв"/>
 
{{зноскі}}