Ома: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Рака Ома '''Ома''' — рака на поўдні Эфіопіі. Даўжыня каля 760 к...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Ома''' — [[рака]] на поўдні [[Эфіопія|Эфіопіі]]. Даўжыня каля 760 км. Рака бярэ пачатак у цэнтральнай частцы [[Эфіопскае нагор'е|Эфіопскага нагор'я]], цячэ пераважна на поўдзень, упадае ў [[возера Туркана]]. У гарах даліна Ома вузкая, у нізоўях моцна пашыраецца. Рэчышча з рэзкімі ўхіламі, з парогамі. Максімальны расход вады ў перыяд летніх дажджоў. Асноўныя прытокі: Гібэ і Годжэб.
 
Першым еўрапейскім картографам, які апісаў даліну ракі Ома, лічыцца Віторыа Батэга.
 
Урадам Эфіопіі пачата будаўніцтва на рацэ каскаду буйных гідраэлектрастанцый, што павінна забяспечыць сталіцу Эфіопіі — [[Адыс-Абеба|Адыс-Абебу]] бесперабойным энергазабеспячэннем. Працуюць ''ГЭС Gibe I'' і ''Gibe II'', будуецца ''ГЭС Gibe III'' магутнасцю 1870 МВт.