Сідней: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вядомыя асобы: Элеанор Дарк
крыніца — be-x-old:Сыднэй
Радок 82:
 
Сідней доўгі час заставаўся асноўным месцам спасылкі зняволеных з [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Нягледзячы на тое, што пачынаючы з [[1815]], пасля заканчэння напалеонаўскіх войн, свабодная іміграцыя пачала набіраць абароты, у [[1820]] прыкладна 40 % насельніцтва складалі зняволеныя. У [[1789]] французскі мараплавацель [[Лаперуз]] наведаў [[заліў Ботані]], і неўзабаве пасля гэтага сярод абарыгенаў, якія засялялі мясцовасць, непасрэдна прылеглую да Сіднея, пачалася самая моцная эпідэмія [[воспа|воспы]], у выніку якой тысячы абарыгенаў загінулі.
 
У [[1808]] годзе ў Сіднеі адбыўся так званы [[Ромавы бунт]]. Ён быў выкліканы спробай губернатара [[Новы Паўднёвы Уэльс|Новага Паўднёвага Уэльса]] [[Уільям Блай|Уільяма Блая]], які праславіўся як адзін з асноўных удзельнікаў падзей, звязаных з бунтам на караблі «[[Баўнці, карабель|Баўнці]]», перапыніць манаполію афіцэраў [[Корпус Новага Паўднёвага Уэльса|Корпуса Новага Паўднёвага Уэльса]] на [[алкаголь]]. Карыстаючыся бязмежнай уладай у калоніі, афіцэры ператварылі жыхароў практычна ў нявольнікаў, выкарыстоўваючы алкаголь замест грошай пры разліках за тавары і паслугі. Пасля доўгіх спрэчак і перамоў супрацьстаянне перайшло ў адкрытую канфрантацыю, якая прывяла да арышту і зняцця з пасады губернатара Блая. Гэты бунт стаў адзіным прыкладам паспяховага ўзброенага захопу ўлады ў Аўстраліі. Пасля прыбыцця ў Сідней новых ваенных кантынгентаў Корпус быў расфарміраваны, а афіцэры, якія ўдзельнічалі ў бунце былі пакараны. Аднак і губернатар Блай быў зняты са свайго паста і заменены на больш ліберальнага [[Лаклан Макўоры|Лаклана Макўоры]]. У [[19 стагоддзе|ХІХ стагоддзі]] горад перажыў некалькі «залатых ліхаманак» (першую ў [[1851]] годзе). У [[2000]] годзе тут праходзілі [[Летнія Алімпійскія Гульні]].
 
== Геаграфія ==