Стамбул: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 100:
=== Сталіца Асманскай імперыі ===
{{main2|Асманская імперыя}}
[[Выява:Benjamin-Constant-The Entry of Mahomet II into Constantinople-1876.jpg|200px|thumb|Уступ [[Мехмед II|Мехмеда II]] ўу Канстанцінопаль]]
У 1457-58 гг. горад стаў сталіцай Асманскай імперыі. Амаль усе жыхары Канстанцінопаля, якія засталіся ў жывых пасля штурму горада, былі пераведзены ў рабоў і прададзеныя.
 
Для новай сталіцы спатрэбіліся новыя жыхары. Першымі перасяленцамі сталі туркі з Аксарая, армяне з Бурсы, грэкі з Эгейскіх астравоў і Пелапанесу. У 1461 г. [[Мехмед II]] захапіў [[Трапезунд]] і мясцовых грэкаў таксама перасяліў у Стамбул.
Радок 109:
Спачатку горад выглядаў маланаселеным, да таго ж у большасці яго жыхароў не было прыстойных умоў для існавання. Не дзіўна, што людзі паміралі ад хвароб, толькі чума штогод забірала некалькі сотняў жыццяў. Аднак насельніцтва Стамбула хутка расло, і да канца [[15 стагоддзе|ХV ст.]] перавысіла 200 тысяч, амаль у 7 раз больш, чым за апошнія гады існавання Візантыі. Мусульмане пры гэтым не складалі і 60 % жыхароў горада. У 1509 г. сталіца стала ахвярай землетрасення, якое разбурыла больш за сто мячэцяў і некалькі тысяч жылых дамоў.
 
У 1512 г. пры падтрымцы янычараў Стамбул захапіў султан [[Селім I]], які адхіліў ад улады свайго бацьку — Баязіда II. У 1513 г. ён загадаў знішчыць у сваіх уладаннях, і ў сталіцы ў прыватнасці, усіх [[шыіты|шыітаў]] — сапраўдных або падазроных. Затое пасля захопу ў 1517 г. Егіпта ў Стамбул перасялілі тысячы Каірскіхкаірскіх рамеснікаў. [[Хіджаз]] прызнаў уладу Асманаў і султана ў якасці халіфа мусульман. У пацвярджэнне гэтаму на берагі Басфора перавезлі ісламскія рэліквіі. Стамбул ператварыўся ў цэнтр [[іслам|ісламскага свету]].
 
==== Сулейман Вялікі і яго нашчадкі ====
У часы кіравання [[Сулейман І|Сулеймана І]] у 1520—1566 гадахгг. горад перажывае новы «залаты век». Імперыя, якая працягнулася ад [[Марока]] да [[Індыйскі акіян|Індыйскага акіяна]], абавязана была трымаць годную сталіцу. У Стамбуле будуюцца новыя мячэці, медрэсэ і іншыя будынкі. Галоўны архітэктар Сулеймана [[Сінан]] будуе, у прыватнасці мячэць Шах-задэ (скончана ў 1548 г.) і мячэць Сулеймана, якая ператварылася ў сапраўдны сімвал Стамбула. Разбудоўваецца палац Тапкапы, куды па патрабаванні жонкі султана Раксаланы перабіраецца і султанскі [[гарэм]]. Свой палац будуе і вялікі візір Ібрагім-паша — з заходняга боку былога іпадрома.
 
Пасля смерці Сулеймана Асманская імперыя пачынае хіліцца да заняпаду, але ў сталіцы працягваюцьпрацягваецца будавацьбудаўніцтва мячэцямімячэцяў і медрэсэ, рынкаў і лазняў. У часы Ахмеда I, будуецца [[Блакітная мячэць]] (1609—1616) — першая ў ісламскім свеце мячэць з шасцю мінарэтамі.
 
Велізарныя выдаткі на будаўніцтва ў горадзе спусташалі дзяржаўны скарб, а ваеннае шчасце ад імперыі пачало адварочвацца. Асман II у 1622 г., раздражнены паражэннем пад Хоцінам, наогул вырашыў перанесці сталіцу на ўсход — да [[Дамаск]]а або Алепа. Аднак паўсталі янычары, султана схапілі і пасля катавання забілі ў крэпасці Едыкуле.
 
Да сярэдзіны [[XVII ст.]] Стамбул ператвараецца ў адзін з найбуйных гарадоў тагачаснага свету. У горадзе працавала 23 тысячы майстэрняў (80 тысяч рабочых). Толькі буйных купцоў налічвалася 15 тысяч. Ім належала 32 тысячы крам і складоў. Аднак жыллёвае і гаспадарчае будаўніцтва вялося хаатычна і пажары пагражалі ледзь не ўсяму гораду. У 1572 г. быў прыняты нават адмысловы закон, які патрабаваў ад гаспадара кожнага дому мець [[драбіны]] і вялікія бочкі з вадой. Тым не менш толькі з 1633 г. да 1698 г. — у Стамбуле адбылосяадбыўся 21 вялікіхвялікі пажараўпажар, найбольшы — у 1660 г.
 
Стамбул заставаўся цэнтрам не толькі турэцкай або ісламскай культуры. У горадзе працягвала дзейнічаць Канстанцінопальская Патрыярхія праваслаўнай царквы (рэзідэнцыяй патрыярха з 1456 г. была царква Багародзіцы (у 1587 г. ператвораная ў мячэць), з 1720 г. — царква Святога Георгія). У 1565 г. была адкрыта першая армянская друкарня, у 1627 г. — першая грэчаская. І толькі ў 1727 г. султан [[Ахмед III]], які лічыў сябе вялікім асветнікам, пабудаваў у палацы Тапкапы бібліятэку (1719 г.) і даў дазвол на адкрыццё друкарні для друку кніг на турэцкай і арабскай мовах, пры ўмове што яна не будзе друкаваць рэлігійнай літаратуры (супраць гэтага пярэчыла духавенства).
 
Апошняе дзесяцігоддзе кіравання Ахмеда III атрымала назву «эпохі цюльпанаў» і праславілася модай на ўсё раскошнае і французскае. Па ўзоры [[Версаль|Версаля]] ў Стамбуле і побач з ім, адзін за адным будуюцца султанская палацы ў стылі барока і ракако — Саадабад, Гумаюнабад, Нешабад, Ферахабад і інш.
 
==== Рэформы ====
У [[XVIII ст.]] Асманская імперыя знаходзіцца ў стане глыбокага крызісу. Эканамічная дэградацыя дапаўняецца палітычным застоем. Паражэнні ў войнах з Аўстрыяй і Расіяй з'яўляеццаяўляюцца чарговым сведчаннем паглыбленнем крызісу, але і спробы мадэрнізацыі, першым чынам, ваеннай арганізацыі (у Стамбуле, у прыватнасці, ствараюць артылерыйскую, інжынерную, навігацыйную і марскую школы) прычыняюцца да барацьбы між сабою пануючых пластоў грамадства. Порта губляе Крым і Паўночнае Прычарнамор'е, на Егіпет замахваюцца адначасова французы і брытанцы, «вялікія» дзяржавы пачынаюць абмяркоўваць будучыню ўсёй імперыі Асманаў (так званае «Усходняе пытанне») і статус чарнаморскіх праліваў. Порту адкрыта пачынаюць зваць «Хворы Басфор».
 
Усё гэта прымушае султана Селіма III (1789—1807) пачаць сапраўдныя рэформы. У 1793 г. ствараюцца першыя часці рэгулярнага войска, у сталіцы будуюцца новыя казармы, пашыраюцца ваенныя школы, аднаўляецца праца друкарняў. Незадаволеныя новаўвядзеннямі, янычары ў 1807 г. скідваюць манарха-рэфарматара і саджаюць на прастол сваіх марыянетак. Прыхільнікі рэформ збіраюць уласнае войска і з яго дапамогай прыводзяць да ўлады Махмуда II, які працягвае справу Селіма. Праўда яму даводзіцца адначасова змагацца з паўстаннем грэкаў, на боку якіх — грамадская думка ўсёй Еўропы, і змяняць чыноўнікаў-фанарыётаў лаяльных туркам. Пасля чарговага мецяжу янычараў, султан канчаткова ліквідуе янычарскі корпус.
 
Наступны султан Абдул-Меджыд I (1839—1861) 3 лістапада 1839 выдае ГюльханейсіГюльханейскі ўказ аб пачатку глыбокіх рэформ, якія атрымліваюць назву «танзімат». Стамбул таксама мяняецца. У 1845 г. пабудаваны першы пастаянны Галацкі мост. У 1846 г. адчыняецца Сельскагаспадарчая школа, 1848 — першае педагагічнае вучылішча, 1850 — таварыства Еджумен і Даніш (Старатурэцкая Акадэмія навук), у моду зноў, але ўжо сярод шырэйшых пластоў, уваходзяць французская мова і еўрапейская адзежа. Тым больш, што падчас Крымскай вайны англічане з французамі становяцца саюзнікамі, і іх салдаты размяшчаліся ў Стамбуле. Пасля перамогі над Расіяй рэзідэнцыю султана ўрачыста пераносяць з палаца Тапкапы ў новую рэзідэнцыю, пабудаваную па еўрапейскім узоры, — палац Далмабахчэ. У 1867 г. пачынае працаваць першы турэцкі прафесійны тэатр, у 1868 г. — Галатасарайскі ліцэй. У 1870 г. афіцыйна адчыняецца ўніверсітэт, праўда праіснаваў ён нядоўга — да канца 1871 г. У 1871 г. ўу Стамбуле з'яўляецца першая трамвайная лінія, а ў 1875 г. карлікавая лінія метро.
 
==== Абдул-Гамід II і «младатуркі» ====
[[Выява:Ottoman-Empire-Public-Demo.png|300px|thumb|Публічнае выступленне, [[Стамбул]], [[1908]]]]
У 1875 г. урад імперыі вымушаны быў абвясціць аб дзяржаўным банкруцтве. Бездапаможнасцю ўлады паспрабавалі скарыстацца апазіцыянеры — «новыя асманы» на чале з Ахмедам Мідхат-пашою. Пад ціскам вуліц і ўлічваючы незадаволенасць у воінскіх часцях султан Абдул-Азіз у маі 1876 згаджаецца ўвесці Мідхат-пашу ў склад урада, а пасля — і сам зракаецца стальца.
 
Новы султан Мурад V абмяжоўваецца амністыяй і фармальнай згодай на абмеркаванне праекту канстытуцыі. Праз тры месяца адхіляюць ад улады і яго. Новым султанам робіцца Абдул-Гамід II. Ён прызначае Мідхат-пашу вялікім візірам. 23 снежня 1876 г. на ўрачыстай цырымоніі ў Стамбуле ад імя султана аб'яўляюць аб увядзенні канстытуцыі. Але выконваць яе Абдул-Гамід II не збіраўся. У лютым Мідхата адхіляюць ад урада. Абраны парламент прапрацаваў толькі год. Пад прычынай новай вайны з Расіяй дэпутатаў разганяюць і султан усталёўвае рэжым асабістай дыктатуры, які атрымаў назву «зулюм». Уведзена жорсткая цэнзура, іншадумцаў за малую падазронасць арыштоўваюць, па краіне коцяцца армянскія пагромы.
 
«Вялікія дзяржавы» на ўсё гэта заплюшчвалі вочы. Бо эканоміка імперыі хутка перайшла пад іх кантроль. У 1881 г. у Стамбуле еўрапейцы ствараюць «Адміністрацыю асманскай дзяржаўнай пазыкі», якая атрымлівае права збіраць падаткі з падданых султана для вяртання замежных пазык. Функцыі цэнтральнага дзяржаўнага банка фактычна выконвае Атаманскі банк, які на самай справе з'яўляецца ўласнасцю брытанцаў і французаў. Імперыя адчыняецца Захаду. У 1889 г. у Канстанцінопалі адчыняецца чыгуначны вакзал, які прымае знакаміты «[[Усходні экспрэс]]» маршрутам «[[Парыж]]-[[Стамбул]]». Замежнікі прымаюць удзел і ў развіцці ўласнай інфраструктуры асманскай сталіцы — у канцы [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] горад атрымлівае сучасную сістэму электра- і водазабеспячэння.
 
Змаганне супраць рэжыму «зулюма» узначальваеўзначальвае партыя «Яднанне і прагрэс» («маладыя туркі»), першая суполка якой была створана ў Стамбуле ў 1889 г. У 1908 г. успыхнула Младатурэцкая рэвалюцыя. 24 чэрвеня Абдул-Гамід II, вымушаны выканаць ультыматум рэвалюцыянераў, выдае ўказ аб узнаўленні канстытуцыі і склікання парламента. Але ў красавіку 1909 г. у Стамбуле ўспыхвае мяцеж. Младатуркі накіроўваюць у сталіцу войска і фактычна бяруць горад штурмам. Абдула Абдул-Гаміда II канчаткова пазбаўляюць стальца.
 
=== Турэцкая рэспубліка ===