Санкт-Пецярбург: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 94:
=== Пецярбург у сярэдзіне і другой палове XVIII стагоддзя ===
[[Выява:Bronze Horseman002.jpg|thumb|[[Медны коннік]]]]
У выніку пажараў і разводдзяў многія будынкі пятроўскага Пецярбурга да сярэдзіны [[18 стагоддзе|XVIII стагоддзя]] апынуліся ў лядашчым стане ці былі знішчаныя. Так, улетку [[1736]] і [[1737]] гадоў у Пецярбургу [[Пажары 1736—1737 гадоў у Санкт-Пецярбургу|адбыліся два пажары]] (выгарэла ўся драўляная Марская слабада і значная частка Адміралцейскага вострава). У [[1737]] годзе ўказам імператрыцы [[Ганна Іванаўна, імператрыца расійская|Ганны Іванаўны]] ствараецца [[Камісія аб Санкт-Пецярбургскім будаванні]] (якую ўзначальваў [[Пётр Ерапкін]]), якая працавала над [[генеральны план Санкт-Пецярбурга|генеральным планам гораду]].<ref>[http://www.opeterburge.ru/allhistory.html История Санкт-Петербурга] {{ref-ru}}</ref> Па гэтым плане зацвярджалася ідэя трохпромневага развіцця Пецярбурга ад [[Адміралцейства, Санкт-Пецярбург|Адміралцейства]], які мусіў стаць кампазіцыйным цэнтрам, а ролю галоўнай магістралі аддавалася [[Неўскі праспект|Неўскаму праспекту]]. У [[1762]] годзе на змену гэтай камісіі прыйшла [[Камісія аб каменным будаўніцтве Санкт-Пецярбурга і Масквы]], якая рэгулявала забудову малых узбярэжных малых рэк і каналаў, фарміраванне архітэктурных ансамбляў цэнтральных плошчаў. [[29 ліпеня]] [[1731]] года адкрыўся [[Кадэцкі корпус]], а ў [[1759]] — [[ПаскіПажскі корпус]]. Ствараўся цэлы шэраг вучэльняў — [[Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны горны інстытут|Горнае вучылішча]] і гэтак далей. Санкт-Пецярбург становіцца адным з найбуйнейшых навуковых цэнтраў у Расіі. Развіваецца і культурнае жыццё ў Паўночнай сталіцы Расіі. [[30 жніўня]] [[1756]] года выдаецца ўказ аб стварэнні першага ў краіне [[Александрынскі тэатр|дзяржаўнага тэатра]], [[4 лістапада]] [[1764]] года лічыцца датай заснавання [[Імператарская Акадэмія мастацтваў|Імператарскай Акадэміі мастацтваў]]. Напрыканцы XVIII стагоддзя насельніцтва горада перавысіла 200 тысяч чалавек, у горадзе дзейнічалі больш за 60 праваслаўных цэркваў і 15 цэркваў іншых канфесій. На [[1780]] год налічвалася 1200 вуліц і завулкаў, 3,3 тысячы хатаў, уся цэнтральная частка гораду ўжо цалкам брукаваная і пакрытая папярочнымі дошкамі.<ref name="spb1703" />
 
=== Санкт-Пецярбург у XIX стагоддзі ===