Санкт-Пецярбург: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 115:
 
=== Постсавецкі перыяд ===
У [[1991]] годзе па выніках рэферэндуму 54% ленінградцаў выказаліся за вяртанне спрадвечнай назвы горада [[Санкт-Пецярбург]]. [[6 верасня]] [[1991]] года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР яна была адноўлена,<ref>[http://bestpravo.ru/fed1991/data01/tex11077.htm Указ Президиума ВС РСФСР от 06.09.91 № 1643-I О возвращении городу Ленинграду его исторического названия Санкт-Петербург]</ref> [[21 красавіка]] [[1992]] года ўнесеная ў [[Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі|Канстытуцыю РФ]].<ref>[http://constitution.garant.ru/history/ussr-rsfsr/1978/zakony/183094/ Закон РФ от 21 апреля 1992 г. N 2708-I «Об изменениях и дополнениях Конституции (Основного Закона) Российской Советской Федеративной Социалистической Республики»]</ref> [[26 чэрвеня]] [[1991]] быў абраны першы і апошні мер Санкт-Пецярбурга, [[13 сакавіка]] [[1996]] года выканаўчая ўлада была перададзена [[Адміністрацыя Санкт-Пецярбурга|Адміністрацыі Санкт-Пецярбурга]], якая ствараецца [[губернатар Санкт-Пецярбурга|губернатарам Санкт-Пецярбурга]], пасада мера была скасавана. Істотнай падзеяй для Пецярбурга сталі [[Гульні добрай волі 1994]] года, якія праходзілі ў складаны для горада час. У [[1991]]—[[2007]] гадах было ўсталявана шмат помнікаў, сярод якіх — [[Фёдар Дастаеўскі|Фёдару Дастаеўскаму]], маршалу [[ГеоргіГеоргій Жукаў|Георгію Жукаву]], [[Сяргей Ясенін|Сяргею Ясеніну]] і іншыя. Адрэстаўраваныя і адноўленыя — [[Канстанцінаўскі палац]], [[Спас на Крыві|храм Спасу-на-Крыві]] і шмат якія іншыя. Упершыню [[25 мая]] [[1991]] года, пасля вялікага перапынку, царкоўная служба адбылася ў [[Казанскі сабор, Санкт-Пецярбург|Казанскім саборы]]. У [[2001]] годзе пачынаецца будаўніцтва [[Пецярбургская кальцавая аўтамабільная дарога|Кальцавой дарогі вакол Пецярбурга]], [[15 снежня]] [[2004]] адкрываецца [[Вялікі Абухаўскі мост]], вядомы як «Вантавы мост». Працягваецца развіццё метрапалітэну: у [[1998]] годзе ўведзены ў эксплуатацыю ўчастак Правабярэжнай лініі ад станцыі «[[Станцыя метро Чкалаўская, Санкт-Пецярбург|Чкалаўская]]» да станцыі «[[станцыя метро Старае Сяло|Старае Сяло]]», у [[2005]]-м адкрытая станцыя «[[станцыя метро Каменданцкі праспект|Каменданцкі праспект]]» і іншыя. У [[2000]] годзе быў пабудаваны [[Лядовы палац, Санкт-Пецярбург|Лядовы палац]], у якім прайшоў [[Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2000 года|чэмпіянат свету па хакеі 2000 года]]. У [[2008]] годзе пецярбургскі футбольны клуб «[[ФК Зеніт Санкт-Пецярбург|Зеніт]]» выйграў прэстыжны [[Кубак УЕФА]] і [[Суперкубак УЕФА]].
 
=== Узнагароды ===