Сідней: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Радок 206:
* {{Сцяг Бразіліі}} [[Горад Сан-Паўлу]] ([[Бразілія]])
* {{Сцяг Новай Зеландыі}} [[Горад Велінгтан]] ([[Новая Зеландыя]])
 
== Транспарт ==
 
У Сіднэі шырока развіта сетка аўтадарог, паколькі жыхары горада шырока выкарыстоўваюць аўтамабілі для перамяшчэння. Існуе сістэма хуткасных дарог (motorway), частка з якіх платныя (tollway), частка — бясплатныя (freeway). Буйныя дарогі аб'яднаны ў 10 магістралей (Metroads), якія ўключаюць у сябе 110-ці кіламетровую арбітальную сетку (Sydney Orbital Network).
 
Сіднэй мае добра развітую сетку грамадскага транспарту — аўтобусных маршрутаў, таксі і цягнікоў. У сіднейскі заліве і па рацэ Парраматта, якая ўпадае ў заліў, курсіруюць пасажырскія паромы.
 
Са 2 студзеня 2012 года разавы кошт праезду ў аўтобусе ў цэнтральнай частцы горада (зона Multi-1) роўны: AUD 3,5 (6,1 — «туды\назад») для дарослых і адпаведна 1,7 і 3,0 для дзяцей. Тыднёвы квіток у гэтай жа зоне на ўсе віды транспарту (аўтобус, цягнік, паром) каштуе адпаведна AUD 43 і 21,5 без абмежавання колькасці паездак.
 
=== Цягнікі ===
 
Першая чыгуначная галінка была адкрыта ў 1855-м годзе паміж Сіднэем і Параматай. У цяперашні час цягнікі курсіруюць 20 гадзін у суткі па сетцы, працягласцю 2080 км з 306-ю станцыямі (уключаючы загарадныя). Інтэрвал руху цягнікоў прыкладна 15 хвілін у гадзіны пік, у астатні час — 30 хвілін. У Сіці і Усходніх раёнах цягнікі ідуць пад зямлёй. Пераход на электравозы пачаўся ў 1926-м годзе. У цяперашні час увесь гарадскі чыгуначны парк электрыфікаваны, напружанне сілкавання 1500 В пастаяннага току. Цягнікамі карыстаюцца прыкладна 270 млн пасажыраў у год.
 
=== Аўтобусы ===
 
Сетка аўтобусных маршрутаў Сіднэя прыкладна супадае з скасаванай у цяперашні час трамвайнай сеткай. Нумар аўтобуса звычайна ўяўляе сабой трохзначны лік, першая лічба якога, як правіла, паказвае на раён горада, дзе дадзены маршрут аперуе. Так, напрыклад, аўтобусы з нумарацыяй 3ХХ пралягаюць ва ўсходніх раёнах Сіднэя, а маршруты 8хх — у паўднёва-заходніх. Дзяржаўная кампанія The State Transit Authority of New South Wales (STA), Якая належыць ураду штата Новы Паўднёвы Уэльс кіруе працай аўтобусных сетак Сіднэя і Ньюкасла, а таксама працай пасажырскіх паромаў. Аўтобусны парк абодвух гарадоў складае больш за 2100 машын, якія базуюцца ў 13 дэпо.
 
=== Паромы ===
 
Гісторыю першых сіднэйскіх паромаў можна прасачыць далёка ў мінулае, у часы прыбыцця Першага Флота, калі ўжо ў 1789 годзе хадзіў паром з Сіднэйскага Заліва уверх па рацэ да фэрмэрскіх паселішчаў Парамата. Першы афіцыйны паром быў пабудаваны зняволенымі і хадзіў пад ветразямі і вёсламі. Падарожжа да Параматы займала прыкладна тыдзень. Да 1899-га года Сіднэйская Паромная Кампанія стала найбуйнейшай паромнай кампаніяй у свеце. Але пасля адкрыцця Харбар-Брыдж 19 сакавіка 1932 года колькасць пасажыраў рэзка скарацілася з 30 да 13 мільёнаў у год.
 
Зараз паромамі перавозяцца прыкладна 14 млн пасажыраў штогод, многія з якіх падарожнічаюць не толькі па справах, але проста для задавальнення, асабліва па выходных днях. Так у 2009-2010 гадах маршрутамі, што ідуць у раён Мэнлі, вядомы сваімі пляжамі і акварыумам з самым доўгім у свеце 110-ці метровым падводным тунэлем, скарысталіся каля 6-ці млн. пасажыраў. Апошні рэкорд па продажы білетаў у адзін дзень быў зафіксаваны 2-га студзеня 2011 года, калі было прададзена 94 918 білетаў, і амаль палова з іх — па маршруце ў Мэнлі. На сённяшні дзень флот складаецца з 28 паромаў, якія злучаюць у сетку 38 прыстаней, працягласць сеткі — 37 км.
 
=== Трамвай ===
 
Скасаваная трамвайная сетка Сіднэя была калісьці другой пасля Лондана па працягласці ў Брытанскай Імперыі і адной з найбуйнейшых у свеце. Першая конка існавала з 1861 па 1866 год. У 1879 годзе з'явіліся маршруты з трамваямі на паравой цязе. Электрыфікацыя шляхоў пачалася ў 1898 годзе і ў 1910 была ў асноўным завершана. Максімальнай даўжыні сетка дасягнула ў 1923 годзе — 291 км (181 міля). Да 1930 года парк складаў каля 1600 вагонаў, максімальную колькасць пасажыраў было перавезена ў 1945 годзе — 405 мільёнаў. Павялічваецца канкурэнцыя з боку асабістых аўтамабіляў і аўтобусаў, а таксама дарожныя коркі прывялі да паступовага закрыцця маршрутаў. Апошні трамвай прайшоў па Сіднэю ў 1961 годзе. У некаторых месцах і цяпер захаваліся рэйкі, але старыя трамваі ходзяць толькі па кароткім 3,5 кіламетровым шляху ад музея трамвая ўглыб Каралеўскага Нацыянальнага Парку. Больш чым праз 30 гадоў пасля закрыцця апошняга трамвайнага маршруту, у 1997 годзе, адкрыўся новы легкарэльсавы трамвайны маршрут Metro Light Rail (не блытаць з метрапалітэнам). У 2000 годзе ён быў падоўжаны і цяпер праходзіць ад цэнтральнай чыгуначнай станцыі (Central Station) у раён Ліліфілд (Lilyfield). Даўжыня маршруту 7,2 км з 14-ю прыпынкамі, прыкладна 3 500 000 пасажыраў карыстаюцца гэтым маршрутам штогод. Існуе праект пабудовы новай лініі ад Central Station праз Сіці да цэнтральнай паромнай прыстані Circular Quay, размешчанай у некалькіх хвілінах хады ад Опернага тэатра, Каралеўскага батанічнага саду (Royal Botanic Gardens) і іншых турыстычных славутасцей. Існуе таксама ідэя пракласці лініі да Сіднэйскага ўніверсітэта і Універсітэта Новага Паўднёвага Уэльса.
 
== Вядомыя асобы ==