Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх (Жалудок): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Помнік сядзібна-паркавага дойлідства пачатку XX ст. Створаная князям Л. Святаполк-Чацвярц...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:59, 23 студзеня 2015

Помнік сядзібна-паркавага дойлідства пачатку XX ст. Створаная князям Л. Святаполк-Чацвярцінскім за 1 км на захад ад г.п. Жалудок (Шчучынскі р-н). Уключае мураваны палац, флігель, млын, якія аб’яднаныя сеткаю ўзаемна перпендыкулярных алей рэгулярнага парку.

Палац пабудаваны ў 1908 г. у стылі неабарока паводле праекту дойліда У. Марконі. Манументальны двухпавярховы будынак накрыты мансардавым дахам з авальнымі люкарнамі. Галоўны і дваровы франтальныя фасады вылучаныя ў цэнтры акруглымі і па баках прастакутнымі рызалітамі, накрытымі самастойнымі шатровымі дахамі з заломамі. Дваровы цэнтральны рызаліт прарэзаны высокімі парабалічнымі аконнымі праёмамі-вітражамі і авальнымі люкарнамі, якія асвятляюць парадную лесвіцу. Рызаліт завершаны балюстрадай і скульптурна-геральдычнай кампазіцыяй з дэкаратыўнымі вазамі. Паміж дваровымі рызалітамі па фронту фасаду тэраса з балюстраднай агароджай і цыркульнымі сходамі. Галоўны ўваход вылучаны балконам. У дэкоры фасадаў выкарыстаныя высокія панелі, фігурныя і спрошчаныя ліштвы, сандрыкі, картушы, гірлянды, рустоўка. У цэнтры будынку размешчаная парадная зала, вестыбюль з лесвіцай. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.

Флігель вырашаны ў стылі неаготыкі — аднапавярховы, прастакутны ў плане аб’ём з круглай у сячэнні шатровай вежай, прыбудаванай да тарцовага фасаду. Сцены з бутавага каменю, члянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе гатычнага парталу.

Комплекс належыць вайсковаму ведамству. Помнік рэспубліканскага значэння.

Літаратура

Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік, Мінск 1993