Розніца паміж версіямі "Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх (Жалудок)"

clean up, replaced: рлянд → рланд (2), нэлі → нелі, гірланд → гірлянд (2), панелі → панэлі using AWB
(clean up, replaced: га фасаду → га фасада, XX ст. → XX ст. , вайсков → ваенн, растакутн → рамавугольн (2), рлянд → рланд, using AWB)
(clean up, replaced: рлянд → рланд (2), нэлі → нелі, гірланд → гірлянд (2), панелі → панэлі using AWB)
'''Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх''' — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры пачатку [[XX стагоддзе|XX ст.]] Створаная князям [[Л. Святаполк-Чацвярцінскі]]м за 1 км на захад ад г.п. [[Жалудок]] ([[Шчучынскі раён]]). Уключае мураваны палац, флігель, [[млын]], якія аб'яднаныя сеткаю ўзаемна перпендыкулярных [[алея|алей]] [[рэгулярны парк|рэгулярнага парку]].
 
Палац пабудаваны ў [[1908]] г. у стылі [[неабарока]] паводле праекту архітэктара [[У. Марконі]]. Манументальны двухпавярховы будынак накрыты [[мансарда|мансард]]авым дахам з авальнымі [[люкарна]]мі. Галоўны і дваровы франтальныя фасады вылучаныя ў цэнтры акруглымі і па баках прамавугольнымі [[рызаліт]]амі, накрытымі самастойнымі [[шатровы дах|шатров]]ымі дахамі з заломамі[[залом, архітэктура|залом]]амі. Дваровы цэнтральны [[рызаліт]] прарэзаны высокімі парабалічнымі аконнымі праёмамі-[[вітраж]]амі і авальнымі [[люкарна]]мі, якія асвятляюць парадную [[лесвіца|лесвіц]]у. Рызаліт завершаны [[балюстрада|балюстрад]]ай і скульптурна-геральдычнай кампазіцыяй з дэкаратыўнымі [[ваза]]мі. Паміж дваровымі [[рызаліт]]амі па фронту фасаду [[тэраса|тэрас]]а з [[балюстрада|балюстрад]]най [[агароджа|агародж]]ай і цыркульнымі сходамі. Галоўны ўваход вылучаны [[балкон]]ам. У дэкоры фасадаў выкарыстаныя высокія панэлі, фігурныя і спрошчаныя [[ліштвы|ліштв]]ы, [[сандрык]]і, [[картуш, архітэктура|картуш]]ы, [[гірлянда, архітэктура|гірлянд]]ы, [[рустоўка]]. У цэнтры будынку размешчаная парадная зала, [[вестыбюль]] з [[лесвіца|лесвіц]]ай. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.
 
Флігель вырашаны ў стылі [[неаготыка|неаготык]]і — аднапавярховы, прамавугольны ў плане аб'ём з круглай у сячэнні [[шатровы дах|шатров]]ай вежай, прыбудаванай да тарцовага фасада. Сцены з бутавага каменю, члянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе гатычнага [[партал, архітэктура|партал]]у.
169 031

праўка