Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1492—1494): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=ВАЙНА МАСКОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ З ВЯЛІКІМ КНЯСТВАМ ЛІТОЎСКІМ, 1492-1494}}, {{вызн2|1=Памежная вайна}} - першая адкрытая вайна Маскоўскай дзяржавы за так званую «отчину» - усходнеславянскія землі, што былі ў складзе ВКЛ. Ёй папярэднічалі парубежныя канфлікты, якія пачасціліся з 1486, калі ваяводы Івана ІІІ напалі і разрабавалі Любуцк, Мцэнск і Вяземскае княства. Вясною 1492 года Іван ІІІ накіраваў да польскага караля і вялікага князя літоўскага Казіміра IV пасла з праграмай тэрытарыяльных дамаганняў, аднак той вярнуўся назад даведаўшыся пра раптоўную смерць Казіміра (7.6.1492 у Гродне). Склалася спрыяльная сітуацыя для вайны. У жніўні войска на чале з Ф. Целяпнём-Абаленскім, накіраванае на Любуцк і Мцэнск, папаліла гарады. а баяр і жыхароў забрала ў палон. Восенню маскоўскія ваяводы занялі Хлепень і Рагачоў. У гэты час у Маскву перабеглі князі з парубежных раёнаў ВКЛ - С. Ф. Варатынскі, М. Р. Мязецкі, А. і В. Бялеўскія, А. Ю. Вяземскі, што дазволіла Івану ІІІ авалодаць землямі ў верхоўях Акі. Пры дапамозе князёў перабежчыкаў былі заняты Мязецк, Сярпейск, Масальск, спалены Апакаў, пазней войска князя Д. В. Шчэні захапіла Вязьму. Рыхтуючыся да пашырэння ваенных дзеянняў , вялікі князь маскоўскі сабраў войска ў Вялікіх Луках, Ноўгарадзе, Пскове і Цверы, заклікаў крымскага хана Менглі-Гірэя нанесці ўдар па ВКЛ з поўдня. У 1493 маскоўскае пасольства наведала князя Конрада Мазавецкага і магістра Тэўтонскага ордэна з прапановай стварыць супраць Ягайлавічаў ваенны альянс. ВКЛ не было гатова да абароны, таму вялікі князь Аляксандр накіраваў сваіх паслоў у Крым, Заволжскую Арду і да свайго брата польскага караля Яна Альбрэхта з просьбай аб дапамозе. Каб спыніць агрэсію , віленскі двор прапанаваў выдаць дачку Івана ІІІ Алену замуж за вялікага князя Аляксандра. Гэта паслужыла пачаткам перагавораў, у час якіх маскоўскі ўрад імкнуўся заняць як мага больш тэрыторыі ВКЛ.
{{вызнч|1=ВАЙНА МАСКОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ З ВЯЛІКІМ КНЯСТВАМ ЛІТОЎСКІМ, 1492-1494}} - першая адкрытая вайна Маскоўскай дзяржавы за так званую «отчину» - усходнеславянскія землі, што былі ў складзе ВКЛ. Ёй папярэднічалі парубежныя канфлікты, якія пачасціліся з 1486, калі ваяводы Івана ІІІ напалі і разрабавалі Любуцк, Мцэнск і Вяземскае княства.
 
== [[Вялікае пасольства]] ==
«Вялікае пасольства» вялікага князя Аляксандра, у склад якога ўваходзілі трокскі ваявода П. Яновіч, жмудскі староста С. Я. Кезгайла, Войтка Яновіч і пісар Хведар Грыгор'еў, прыбыло ў Маскву ў студзені 1494. У выніку складаных перагавораў было дасягнута пагадненне аб новай мяжы паміж дзяржавамі. Да маскоўскай дзяржавы адышлі Вяземскае княства і землі ў басейне Верхняй Акі, дзе дакладная мяжа не была вызначана, што пакідала падставы для будучых канфліктаў. ВКЛ адмовілася ад прэтэнзій на Ноўгарад Вялікі, Пскоў, Цвер, Разань, прызнала ўсе «ад'езды» вярхоўскіх князёў. Пасольства ВКЛ правяло таксама перагаворы аб сватанні Аляксандра да дачкі Івана ІІІ, і атрымаўшы станоўчы адказ, прадстаўляла вялікага князя на заручынах.
 
 
{{літ|1=|Базилевич К. В. Внешняя политика Русского централизованного государства. Вторая половина 15 в. М., 1952.
|Греков И. Б. Очерки по истории международных отношений Восточной Европы 14-16 вв. М., 1963.
|Natanson-Leski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczy-pospolitej. Cz. 1. Lwow., Warszawa, 1922.}}
 
[[Катэгорыя:Войны ВКЛ]] [[Катэгорыя:Войны Маскоўскага княства]]
{{накід}}
[[pl:Wojna litewsko-moskiewska 1492-1494]]