Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1492—1494): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{ВКЛvsМасковія}}
{{вызнч|1=ВАЙНА МАСКОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ З ВЯЛІКІМ КНЯСТВАМ ЛІТОЎСКІМ, 1492-1494}}, {{вызн2|1=Памежная вайна}} - першая адкрытая вайна Маскоўскай дзяржавы за так званую «отчину» - усходнеславянскія землі, што былі ў складзе ВКЛ. Ёй папярэднічалі парубежныя канфлікты, якія пачасціліся з 1486, калі ваяводы Івана ІІІ напалі і разрабавалі Любуцк, Мцэнск і Вяземскае княства. Вясною 1492 года Іван ІІІ накіраваў да польскага караля і вялікага князя літоўскага Казіміра IV пасла з праграмай тэрытарыяльных дамаганняў, аднак той вярнуўся назад даведаўшыся пра раптоўную смерць Казіміра (7.6.1492 у Гродне). Склалася спрыяльная сітуацыя для вайны. У жніўні войска на чале з Ф. Целяпнём-Абаленскім, накіраванае на Любуцк і Мцэнск, папаліла гарады. а баяр і жыхароў забрала ў палон. Восенню маскоўскія ваяводы занялі Хлепень і Рагачоў. У гэты час у Маскву перабеглі князі з парубежных раёнаў ВКЛ - С. Ф. Варатынскі, М. Р. Мязецкі, А. і В. Бялеўскія, А. Ю. Вяземскі, што дазволіла Івану ІІІ авалодаць землямі ў верхоўях Акі. Пры дапамозе князёў перабежчыкаў былі заняты Мязецк, Сярпейск, Масальск, спалены Апакаў, пазней войска князя Д. В. Шчэні захапіла Вязьму. Рыхтуючыся да пашырэння ваенных дзеянняў , вялікі князь маскоўскі сабраў войска ў Вялікіх Луках, Ноўгарадзе, Пскове і Цверы, заклікаў крымскага хана Менглі-Гірэя нанесці ўдар па ВКЛ з поўдня. У 1493 маскоўскае пасольства наведала князя Конрада Мазавецкага і магістра Тэўтонскага ордэна з прапановай стварыць супраць Ягайлавічаў ваенны альянс. ВКЛ не было гатова да абароны, таму вялікі князь Аляксандр накіраваў сваіх паслоў у Крым, Заволжскую Арду і да свайго брата польскага караля Яна Альбрэхта з просьбай аб дапамозе. Каб спыніць агрэсію , віленскі двор прапанаваў выдаць дачку Івана ІІІ Алену замуж за вялікага князя Аляксандра. Гэта паслужыла пачаткам перагавораў, у час якіх маскоўскі ўрад імкнуўся заняць як мага больш тэрыторыі ВКЛ.