12 214
правак
{{ВКЛvsМасковія}}
{{вызнч|1=ВАЙНА МАСКОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ З ВЯЛІКІМ КНЯСТВАМ ЛІТОЎСКІМ, 1492-1494}}, {{вызн2|1=Памежная вайна}} - першая адкрытая вайна [[масковія|Маскоўскай дзяржавы]] за так званую «отчину» - усходнеславянскія землі, што былі ў складзе [[ВКЛ]]. Ёй папярэднічалі парубежныя канфлікты, якія пачасціліся з [[1486]], калі ваяводы [[Іван III|Івана ІІІ]] напалі і разрабавалі [[Любуцк]], [[Мцэнск]] і [[Вяземскае княства]]. Вясною [[1492]] года Іван ІІІ накіраваў да польскага караля і вялікага князя літоўскага [[Казімір IV|Казіміра IV]] пасла з праграмай тэрытарыяльных дамаганняў, аднак той вярнуўся назад даведаўшыся пра раптоўную смерць Казіміра (7.6.[[1492]] у [[Гродна|Гродне]]). Склалася спрыяльная сітуацыя для вайны. У жніўні войска на чале з Ф. Целяпнём-Абаленскім, накіраванае на Любуцк і Мцэнск, папаліла гарады. а баяр і жыхароў забрала ў палон. Восенню маскоўскія ваяводы занялі [[Хлепень]] і [[Рагачоў]]. У гэты час у Маскву перабеглі князі з парубежных раёнаў ВКЛ - С. Ф. Варатынскі, М. Р. Мязецкі, А. і В. Бялеўскія, А. Ю. Вяземскі, што дазволіла Івану ІІІ авалодаць землямі ў верхоўях [[Рака Ака|Акі]]. Пры дапамозе князёў перабежчыкаў былі заняты Мязецк, Сярпейск, Масальск, спалены Апакаў, пазней войска князя Д. В. Шчэні захапіла Вязьму. Рыхтуючыся да пашырэння ваенных дзеянняў , вялікі князь маскоўскі сабраў войска ў [[Вялікія Лукі|Вялікіх Луках]],
==
«Вялікае пасольства» вялікага князя [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандра]], у склад якога ўваходзілі трокскі ваявода П. Яновіч, жмудскі староста С. Я. Кезгайла, Войтка Яновіч і пісар Хведар Грыгор'еў, прыбыло ў [[масква|Маскву]] ў студзені [[1494]]. У выніку складаных перагавораў было дасягнута пагадненне аб новай мяжы паміж дзяржавамі. Да маскоўскай дзяржавы адышлі Вяземскае княства і землі ў басейне Верхняй Акі, дзе дакладная мяжа не была вызначана, што пакідала падставы для будучых канфліктаў. ВКЛ адмовілася ад прэтэнзій на Ноўгарад Вялікі, Пскоў, Цвер, Разань, прызнала ўсе «ад'езды» вярхоўскіх князёў. Пасольства [[ВКЛ]] правяло таксама перагаворы аб сватанні Аляксандра да дачкі Івана ІІІ, і атрымаўшы станоўчы адказ, прадстаўляла вялікага князя на заручынах.
[[Катэгорыя:Войны ВКЛ]] [[Катэгорыя:Войны Маскоўскага княства]]
[[pl:Wojna litewsko-moskiewska 1492-1494]]
[[ru:Русско-литовская война 1487–1494]]
|