Рэфармацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up, replaced: блян → блан (2), фармаванн → фарміраванн (2), о у → о ў, Эльблёнг → Эльблонг, мэту → мету (5), мету → мэту (4), ь ў → ь у using AWB
clean up, replaced: блян → блан (2), фармаванн → фарміраванн (2), о у → о ў, Эльблёнг → Эльблонг, мэту → мету (5), мету → мэту (4), фармава using AWB
Радок 101:
Адразу ж пасля смерці Лютэра пратэстантаў Германіі чакала суровае выпрабаванне. Атрымаўшы шэраг перамогаў над [[туркі|туркамі]] і [[французы|французамі]], імператар Карл V вырашыў заняцца ўнутранымі справамі. Склаўшы саюз з Папам і [[Вільгельм Баварскі|Вільгельмам Баварскім]], ён накіраваў свае войскі на землі князёў-удзельнікаў Шмалькальдэнскага саюза. У выніку [[Шмалькальдэнская вайна|Шмалькальдэнскай вайны]] войскі пратэстантаў былі разгромлены, у [[1547]] года войскамі імператара быў захоплены Вітэнберг, які ўжо амаль 30 гадоў з'яўляўся неафіцыйнай сталіцай пратэстанцкага свету, аднак магіла Лютэра паводле загаду імператара не была разварушана, а курфюрст [[Іаган-Фрыдрых Саксонскі]] і ландграф Філіп апынуліся за кратамі. У выніку на рэйхстагу ў Аўгсбургу [[15 мая]] [[1548]] года быў абвешчаны [[інтэрым]] — пагадненне паміж каталікамі і пратэстантамі, згодна з якім пратэстанты былі вымушаны пайсці на значныя саступкі. Аднак увасобіць план Карлу не атрымалася: пратэстантызм ужо быў добра развіты ў Германіі і з'яўляўся рэлігіяй не толькі князёў і купцоў, але сялян і рудакопаў, у выніку чаго правядзенне інтэрыму сустракала ўпартае супраціўленне.
 
Тады з ініцыятывы [[Морыц Саксонскі|Морыца Саксонскага]] група ўмераных пратэстанцкіх тэолагаў на чале з Меланхтанам выпрацавала больш прымальны для лютэран тэкст інтэрыма, аднак і ён выклікаў негатыўную рэакцыю з боку зацятых прыхільнікаў Рэфармацыі, якія атрымалі назву [[гнесыёлютэранегнесіялютэране|гнесыёлютэранаўгнесіялютэранаў]]. Канфлікт паміж імі і прыхільнікамі Меланхтана працягваўся амаль 30 гадоў.
 
=== Швейцарыя ===
Радок 116:
У гэты час цюрыскі гарадскі савет прызначыў правядзенне дыспуту, на якім Цвінглі на падставе Бібліі павінен быў даказаць праўдзівасць свайго вучэння. На дыспут былі запрошаны архібіскуп і прадстаўнікі ўсіх кантонаў, аднак прыехалі толькі прадстаўнікі [[Шафгаўзен]]а. Архібіскуп даслаў свайго вікарыя Фабера, якому была дадзена ўстаноўка выслухаць Цвінглі, але ў спрэчкі не ўступаць. У сваю чаргу рэфарматар грунтоўна падрыхтаваўся да дыспуту, напісаўшы 67 тэзісаў — праграму як царкоўнай, так і дзяржаўнай рэформы, якую ён збіраўся на гэтым дыспуце абараніць. Дыспут пачаўся [[29 студзеня]] [[1523]] года, і паводле яго выніках Цюрых надалей адмовіўся прызнаваць уладу Канстанцкага архібіскупа і прыступіў да шырокіх царкоўных рэформ.
 
[[15 сакавіка]] [[1524]] года ў Цюрыху быў выдадзены ўказ пра скасаванне [[імша|імшы]] і знішчэнне абразоў. У выніку з цэркваў былі выдалены ўсе выявы, зламаныя арганы, мошчы святых пахаваны. Акрамя іншага, Цвінглі прыступіў да пераўладкавання царкоўнай арганізацыі — калі раней уся ўлада належала біскупам, то Цвінглі ўзмацніў дэмакратычныя тэндэнцыі ў арганізацыі царквы, паставіўшы на чале прыход, які сам абіраў сабе прапаведніка. За Цюрыхам рушылі ўслед царкоўныя рэформы ў іншых швейцарскіх гарадох, як [[Берн]]е, [[Базель|Базелі]], [[Шафгаўзен]]е, [[Санкт-Гален]]е і [[Гларус]]е, дзе паступова да ўлады прыйшлі прыхільнікі Рэфармацыі, аднак частка гэтак званых лясных кантонаў [[Кантон Швіц, кантон|Швіц]], [[Кантон Уры, кантон|Уры]], [[Унтэрвальдэн]] і [[Кантон Цуг, кантон|Цуг]], і гарады [[Люцэрн]] і [[Горад Фрыбур|Фрыбур]] засталіся верныя каталіцтву. У канфедэрацыі наспяваў раскол, таму ў [[1528]] годзе каталікі прапанавалі зладзіць дыспут, ад якога дагэтуль усяляк ухіляліся.
 
У [[1529]] годзе паміж кантонамі паўстаў першы канфлікт. Падставай яго быў арышт у [[Кантон Швіц, кантон|Швіцы]] цюрыскага святара [[Якаб Кайзер|Якаба Кайзера]], які быў спалены, нягледзячы на пратэсты Цюрыха. У адказ Цюрых і Берн вылучылі свае сілы да [[Капель|КапэлюКапеля]]. Аднак пры пасярэдніцтве іншых кантонаў паміж супрацьлеглымі бакамі быў складзены мір, па ўмовах якога пратэстанцкія кантоны сталі пераможным бокам і атрымлівалі значную грашовую кампенсацыю. Гэтак званая [[першая Капельская вайна]] скончылася, так і не пачаўшыся.
 
У [[1531]] годзе наспела новая канфрантацыя паміж «хрысціянскім саюзам» і ляснымі кантонамі. Аднак [[Берн]] адмовіўся ад рашучых дзеянняў, выступаючы за блакаду каталіцкіх кантонаў. Ды і ў самім Цюрыху прыхільнікаў ваенных дзеянняў было няшмат. У выніку цюрыскае войска аказалася нашмат меншым, чым чакалася. [[11 кастрычніка]] [[1531]] года цюрыскі атрад быў разгромлены пераўзыходнымі сіламі праціўніка, сярод забітых быў Цвінглі, які пасмяротна быў асуджаны і чвартаваны.
Радок 171:
Аддзяленне [[англіканства|англіканскай царквы]] ад панаванне Рыму пры [[Генрых VIII|Генрыху VIII]], пачынаючы з [[1529]] і сканчваючы [[1537]] годам, адбывалася падчас шырокага руху Рэфармацыі, аднак рэлігійныя змены ў англіскай нацыянальнай царкве працягваліся больш кансерватыўна, чым у іншых краінах Еўропы. Рэфарматары англіканскай царквы на працягу стагоддзяў вагаліся паміж сімпатыямі да старажытнай каталіцкай традыцыі і рэфармацкімі прынцыпамі, паступова развіваючы традыцыю сярэдняга шляху паміж рымска-каталіцкай і пратэстанцкай традыцыямі.
 
[[Рэфармацыя ў Англіі|Англійская Рэфармацыя]] праходзіла па іншым шляху ў адрозненне ад кантынентальнай Еўропы, гэта значыць у Англіі ўжо даўно быў моцны антыклерыкалізм, а таксама меўся рух [[лолардылаларды|лолардаўлалардаў]] [[Джон Уікліф|Джона Уікліфа]], які адыграў важную ролю ў натхненні чэшскіх [[гусіты|гусітаў]]. Аднак гэты рух быў фактычна задушаны да таго часу і знаходзіўся ў падпольным стане, таму ацаніць ступень яго ўплыву ў [[1520-я]] гады вельмі цяжка. Адрозны характар англійскай Рэфармацыі абумоўлены першапачаткова палітычнымі патрэбамі Генрыха VIII.
 
Генрых першапачаткова быў шчырым каталіком і нават напісаў кнігу, якая рэзка крытыкавала дзейнасць Лютэра, але пазней ён палічыў мэтазгодным і карысным парыванне адносін з папам. Кароль Генрых вырашыў вылучыць англіканскую царкву з-пад улады Рыма. У [[1534]] годзе ім быў падпісаны [[Акт аб супрэматыі]], які абвясціў англійскага караля кіраўніком англіканскай царквы. Паміж [[1535]] і [[1540]] гадамі [[Томас КромвелКромвель]] праводзіў палітыку, вядомую як [[ЦьюдараўскаяЦюдараўская секулярызацыя]]. Шанаванне некаторых святых, паломніцтва і пэўныя святыні таксама падвергнуліся нападам. Вялікая колькасць царкоўных земляў і маёмасці перайшла ў рукі кароны і ў канчатковым выніку да шляхты.
 
Аднак Рэфармацыі Генрыха былі і свае выбітныя праціўнікі, як святы [[Томас Мор]] і біскуп [[Джон Фішэр]], якія былі смяротна пакараныя за сваю апазіцыю да караля. Разам з англіканствам пашырыліся і іншыя пратэстанцкія рухі, як [[цвінгліянства]] і кальвінізм, якія, аднак, у Англіі не прыжыліся. Пасля смерці Генрыха англійскім каралём стаў яго малагадовы сын [[Эдуард VI|Эдуарда VI]], англіканін паводле веры, які дзякуючы сваім упаўнаважаным саветнікам герцагу [[СамерсетСомерсет]]уа і герцагу [[Нартумберленд]]уа працягнуў справу свайго бацькі.
 
Тым не менш рэлігія ў Англіі ўсё яшчэ знаходзілася ў стане сталай змены. Пасля кароткага каталіцкага аднаўлення падчас панаванне [[Марыя I|Марыі]] ў [[1553]]—[[1558]] гадах кансенсус быў дасягнуты падчас панаванне [[Елізавета I|Лізаветы I]], хоць гэты момант з'яўляецца не поўнасцю вызначаным сярод гісторыкаў. Але менавіта рэлігійнае ўрэгуляванне Лізаветы ў значнай ступені сфарміравала англіканства ў своеасаблівай традыцыі, якая вагалася паміж ускрайнім кальвінізмам з аднаго боку, і рымскім каталіцызмам з другога, але ў параўнанні з крывавым і хаатычным станам спраў у суседняй Францыі рэлігійная сітуацыя была адносна ціхай ажно да [[Англійская рэвалюцыя|Англійскай рэвалюцыі]] ў [[XVII стагоддзе|XVII стагоддзі]].
Радок 186:
Рэфармацыйны парламент, куды ўваходзіў і Джон Нокс, у [[1560]] годзе скасаваў каталіцтва ў краіне паводле «шатландскага вызнання веры», якое забараняла святкаванне месы і зацвердзіла пратэстанцкую дактрыну. Гэта стала магчымым дзякуючы рэвалюцыі супраць французскага панаванне ў асобе рэгентшы [[Марыя дэ Гіз|Марыі дэ Гіз]], якая кіравала Шатландыяй у адсутнасць сваёй дачкі [[Марыя Сцюарт|Марыі Сцюарт]], каралевы Шатландыі і [[Францыя|Францыі]].
 
Падчас рэфарматарскага руху была створана [[Царква Шатландыі]], а праз яе ўсе астатнія [[прэсбітэрыянствапрэсвітарыянства|прэсбітэрыянскіяпрэсвітарыянскія]] цэрквы па ўсім свеце.
 
Духоўнае адраджэнне ўспыхнула таксама сярод рыма-каталікоў неўзабаве пасля дзейнасці [[Марцін Лютэр|Марціна Лютэра]] і прывяло да стварэнне [[Рух Кавенанта|руху Кавенанта]], папярэдніка шатландскага прэсбітэрыянствапрэсвітарыянства. Гэты рух шырока распаўсюдзіўся ў Шатландыі і нават меў вялікі ўплыў на фарміраванне [[пурытанства]] ў англіканскай царкве ў [[Англія|Англіі]]. Шатландскія канвенанты падвяргаліся пераследаванням з боку рымска-каталіцкай царквы, з-за чаго некаторая частка кіраўнікоў руху з'ехала ў Францыю, а потым у [[Швейцарыя|Швейцарыю]].
 
=== Францыя ===
Радок 211:
| language =
| postscript =
}}</ref>. Вайна сціхла, калі [[Генрых IV]], сам былы гугенот, выдаў [[Нанцкі эдыкт]], абяцаючы афіцыйную памяркоўнасць да пратэстанцкай меншасці, але пры вельмі абмежаваных умовах. Каталіцтва заставалася афіцыйнай дзяржаўнай рэлігіяй, а ўплыў французскіх пратэстантаў паступова зніжаўся на працягу наступнага стагоддзя, што прывяло да выданне [[Людовік XIV|Людовікам XIV]] [[эдыкт ФонтэнблёФантэнбло|эдыкта ФонтэнблёФантэнбло]], які скасоўваў Нанцкі эдыкт і абвяшчаў каталіцтва адзінай законнай рэлігіяй Францыі. У адказ на эдыкт ФонтэнблёФантэнбло [[Фрыдрых Вільгельм Брандэнбургскі|Фрыдрых Вільгельм I]], курфюрст [[Брандэнбург, курфюрства|Брандэнбурга]], выдаў [[Патсдамскі эдыкт]], які надаваў гугенотам права свабоднага пражывання на падначаленай яму тэрыторыі, а таксама скасоўваў спагнанне падаткаў для перасяленцаў тэрмінам на дзесяць гадоў.
 
У канцы [[XVII стагоддзе|XVII стагоддзя]] многія гугеноты беглі ў Англію, Нідэрланды, [[Прусія|Прусію]], Швейцарыю і англійскія і галандскія калоніі. Значная суполка пратэстантаў у Францыі засталася ў рэгіёне [[СевенныСевены]]. Асобная пратэстанцкая грамада лютэранскага веравызнанне існавала ў заваяванай правінцыі [[Эльзас]], на якую не распаўсюджваўся эдыкт ФонтэнблёФантэнбло.
 
=== Нідэрланды ===