Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1492—1494): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{ВКЛvsМасковія}}
{{вызнч|1=ВАЙНА МАСКОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ З ВЯЛІКІМ КНЯСТВАМ ЛІТОЎСКІМ, 1492-1494}}, {{вызн2|1=Памежная вайна}} - першая адкрытая вайна [[масковія|Маскоўскай дзяржавы]] за так званую «отчину» - усходнеславянскія землі, што былі ў складзе [[ВКЛ]]. Ёй

== Гісторыя ==

Вайне папярэднічалі парубежныя канфлікты, якія пачасціліся з [[1486]], калі ваяводы [[Іван III|Івана ІІІ]] напалі і разрабавалі [[Любуцк]], [[Мцэнск]] і [[Вяземскае княства]]. Вясною [[1492]] года Іван ІІІ накіраваў да польскага караля і вялікага князя літоўскага [[Казімір IV|Казіміра IV]] пасла з праграмай тэрытарыяльных дамаганняў, аднак той вярнуўся назад даведаўшыся пра раптоўную смерць Казіміра (7.6.[[1492]] у [[Гродна|Гродне]]). Склалася спрыяльная сітуацыя для вайны. У жніўні войска на чале з Ф. Целяпнём-Абаленскім, накіраванае на Любуцк і Мцэнск, папаліла гарады. а баяр і жыхароў забрала ў палон. Восенню маскоўскія ваяводы занялі [[Хлепень]] і [[Рагачоў]]. У гэты час у Маскву перабеглі князі з парубежных раёнаў ВКЛ - С. Ф. Варатынскі, М. Р. Мязецкі, А. і В. Бялеўскія, А. Ю. Вяземскі, што дазволіла Івану ІІІ авалодаць землямі ў верхоўях [[Рака Ака|Акі]]. Пры дапамозе князёў перабежчыкаў былі заняты Мязецк, Сярпейск, Масальск, спалены Апакаў, пазней войска князя Д. В. Шчэні захапіла Вязьму. Рыхтуючыся да пашырэння ваенных дзеянняў , вялікі князь маскоўскі сабраў войска ў [[Вялікія Лукі|Вялікіх Луках]], [[Ноўгарад]]зе, [[Пскоў|Пскове]] і [[Цвер]]ы, заклікаў крымскага хана Менглі-Гірэя нанесці ўдар па ВКЛ з поўдня. У [[1493]] маскоўскае пасольства наведала князя [[Конрад Мазавецкі|Конрада Мазавецкага]] і магістра [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]] з прапановай стварыць супраць Ягайлавічаў ваенны альянс. ВКЛ не было гатова да абароны, таму вялікі князь Аляксандр накіраваў сваіх паслоў у [[Крым]], [[Заволжская Арда|Заволжскую Арду]] і да свайго брата польскага караля [[Ян Альбрэхт|Яна Альбрэхта]] з просьбай аб дапамозе. Каб спыніць агрэсію , віленскі двор прапанаваў выдаць дачку Івана ІІІ [[Алена Іванаўна|Алену]] замуж за вялікага князя Аляксандра. Гэта паслужыла пачаткам перагавораў, у час якіх маскоўскі ўрад імкнуўся заняць як мага больш тэрыторыі ВКЛ.
 
== Вялікае пасольства ==