Актавіян Аўгуст: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
месячнік па дапрацоўцы істотных артыкулаў
Радок 28:
 
Стаўшы валадаром, Аўгуст свядома адыйшоў ад усходне-грэчаскіх культурных схільнасцяў Цэзара, і выявіў сябе прыхільнікам рымскай культуры, вяртання да старых рымскіх звычаяў<ref>Паведамляецца, што ён нават абдумваў прыняцце імя Ромул. {{Крыніцы/Партрэты}}</ref>
 
== Біяграфія ==
Сапраўднае імя Актавіяна — Гай Актавій Фуры́н ({{lang-la|Gaius Octavius Thurinus}}). Ён нарадзіўся 23 верасня 63 года да н.э. у Рыме<ref>[[Дыян Касій]] памылкова сцвярджае пра нараджэнне ў Вялітрах.</ref>. Ён паходзіў з [[Плебс|плебейскай]] сям'і, якая адносілася да заможнага [[Коннікі (Старажытны Рым)|саслоўя коннікаў]], аднак не адносілася да палітычнай эліты — [[набілітэт]]у. Продкі Актавія па бацькоўскай лініі вядомыя з Першай Пунічнай вайны. Бацька Актавія ў 65 да н.э. ажаніўся другім шлюбам на Аціі, дачцы сястры [[Гай Юлій Цэзар|Гая Юлія Цэзара]]. У 59 да н.э. ён раптоўна памёр<ref>''Шифман И. Ш.'' Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 7-10.</ref>.
 
Другім мужам Аціі і айчымам Актавія стаў [[Луцый Марцый Філіп (консул 56 года да н.э.)|Луцый Марцый Філіп]], які ў 56 годзе да н.э. дамогся консульства, вышэшйай пасады ў Старажытным Рыме. Дзякуючы яму Гай атрымаў выдатную адукацыю; яго настаўнікамі былі Сфэр, Арый з Александрыі, Апаладор з Пергама, Марк Эпідзій. У выхаванні Актавія таксама ўдзельнічала бабуля па матчынай лініі, Юлія, маці Цэзара. Калі ў 49 годзе Цэзар распачаў грамадзянскую вайну, Актавій некаторы час хаваўся, але потым з дапамогай дзядзьки ён увайшоў у прэстыжную калегію пантыфікаў, а таксама быў прызначаны арганізатарам Грэчаскімі гульнямі ў сталіцы і, нарэшце, прэфектам Рыма падчас Лацінскіх гульняў. Лічыцца, што такім чынам ён рыхтаваў пляменніка да дзяржаўнай кар'еры. Актавій намінальна удзельнічаў і ў апошняй, іспанскай, кампаніі Цэзара: яго карабель разбіўся, і ён не паспеў прыйсці ў лагер Цэзара. У 44 годзе да н.э. Актавій знаходзіўся ў Грэцыі, калі раптам дазнаўся пра забойства свайго дзядзькі — на той момант ужо дыктатара<ref>''Шифман И. Ш.'' Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 11-13.</ref>
 
== Выгляд ==
Радок 43 ⟶ 48:
Пры жыцці і пасля смерці, і наогул да канца антычнага свету Аўгуст лічыўся ідэальнай асобай, узорам уладара. Грубасць і жорсткасць, з якімі ён дасягаў сваіх мэтаў, былі забытыя, бо Рым перажываў пры ім доўгі перыяд магутнасці і стабільнасці ({{далей|*}}: [[пакс рамана]] — [[рымскі свет]]).
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Аўгуст // {{Крыніцы/БелЭн|2}} С. 83.
 
== Спасылкі ==