Актавіян Аўгуст: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
месячнік па дапрацоўцы істотных артыкулаў
Радок 32:
Сапраўднае імя Актавіяна — Гай Актавій Фуры́н ({{lang-la|Gaius Octavius Thurinus}}). Ён нарадзіўся 23 верасня 63 года да н.э. у Рыме<ref>[[Дыян Касій]] памылкова сцвярджае пра нараджэнне ў Вялітрах.</ref>. Ён паходзіў з [[Плебс|плебейскай]] сям'і, якая адносілася да заможнага [[Коннікі (Старажытны Рым)|саслоўя коннікаў]], аднак не адносілася да палітычнай эліты — [[набілітэт]]у. Продкі Актавія па бацькоўскай лініі вядомыя з Першай Пунічнай вайны. Бацька Актавія ў 65 да н.э. ажаніўся другім шлюбам на Аціі, дачцы сястры [[Гай Юлій Цэзар|Гая Юлія Цэзара]]. У 59 да н.э. ён раптоўна памёр<ref>''Шифман И. Ш.'' Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 7-10.</ref>.
 
Другім мужам Аціі і айчымам Актавія стаў [[Луцый Марцый Філіп (консул 56 года да н.э.)|Луцый Марцый Філіп]], які ў 56 годзе да н.э. дамогся консульства, вышэшйай пасады ў Старажытным Рыме. Дзякуючы яму Гай атрымаў выдатную адукацыю; яго настаўнікамі былі Сфэр, Арый з Александрыі, Апаладор з Пергама, Марк Эпідзій. У выхаванні Актавія таксама ўдзельнічала бабуля па матчынай лініі, Юлія, маці Цэзара. Калі ў 49 годзе Цэзар распачаў грамадзянскую вайну, Актавій некаторы час хаваўся, але потым з дапамогай дзядзьки ён увайшоў у прэстыжную калегію пантыфікаў, а таксама быў прызначаны арганізатарам Грэчаскімі гульнямі ў сталіцы і, нарэшце, прэфектам Рыма падчас Лацінскіх гульняў. Лічыцца, што такім чынам ён рыхтаваў пляменніка да дзяржаўнай кар'еры. Актавій намінальна удзельнічаў і ў апошняй, іспанскай, кампаніі Цэзара: яго карабель разбіўся, і ён не паспеў прыйсці ў лагер Цэзара. У 44 годзе да н.э. Актавій знаходзіўся ў Грэцыі, калі раптам дазнаўсядаведаўся пра забойства свайго дзядзькі — на той момант ужо рымскага [[Дыктатар (Старажытны Рым)|дыктатара]]<ref>''Шифман И. Ш.'' Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 11-13.</ref>. Пакуль Актавій збіраўся да вяртання ў сталіцу, у Рыме публічна прачыталі тэстамент Цэзара. Нечакана для ўсіх яго пераемнікам прызначаўся Актавіян, аднак для прыняцця спадчыны ён павінен быў прызнаць Цэзара сваім бацькам (у дыктатара не засталося дзяцей, народжаных у шлюбе). Актавій быццам бы не ведаў пра тэстамент, аднак сучасныя даследчыкі лічаць яго адмаўленні прыдуманымі<ref>''Шифман И. Ш.'' Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 13-14.</ref><ref>''Шифман И. Ш.'' Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 31-32.</ref>. Бацькі адгаворвалі Актавія ад прыняцця спадчыны Цэзара з-за існавання пагрозы яго жыццю, аднак ён у рэшце рэшт ён вырашыў пагадзіцца<ref>''Шифман И. Ш.'' Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 28-29.</ref>.
 
Пакуль Актавіян знаходзіўся ў Грэцыі і вагаўся па пытанні аб спадчыне Цэзара, у Рыме вялася актыўная барацьба за месца фактычнага пераемніка дыктатара, бо Актавія не разгядалі як самастойнага кіраўніка. Найбольшых поспехаў дасягнуў паплечнік дыктатара [[Марк Антоній]], які замірыўся са змоўшчыкамі супраць Цэзара і дамогся садзейнічання сената<ref>''Шифман И. Ш.'' Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 33.</ref>.
 
== Выгляд ==