Паланга: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Pofka (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Тэг: першае рэдагаванне
Радок 54:
Паселішча мела важнае палітычнае значэнне: тут быў адзіны выхад [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]] да Балтыйскага мора, акрамя таго, Паланга знаходзілася паміж [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскім Ордэнам]] з поўдня і [[Лівонскі Ордэн|Лівонскім Ордэнам]] з поўначы. Згодна з паданнем у Паланзе жыла [[Бірута, жонка Кейстута|Бірута]], жонка [[Кейстут]]а, маці [[Вітаўт]]а. Тэўтонскае войска некалькі разоў разбурала паселішча, але пасля [[Грунвальдская бітва|Грунвальдскай бітвы]] Паланга канчаткова засталася ў складзе ВКЛ. З [[1773]] да [[1775]] года Паланга была перададзеная віленскаму біскупу [[Ігнацы Масальскі|Ігнацыю Масальскаму]].
 
[[Выява:GintaroTiškevičiai muziejusPalace enat dusk, Palanga, Lithuania - 2Diliff.jpg|thumb|left|Палац Тышкевічаў]]
 
Пасля падзелаў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] Паланга ўвайшла ў [[1795]] у склад [[Віленская губерня|Віленскай губерні]], у [[1796]] — у склад [[Літоўская губерня|Літоўскай губерні]], у [[1801]] — у склад [[Віленская губерня|Літоўска-Віленскай губерні]] (1801—1840). У [[1819]] прыморскае мястэчка Паланга з акругай са складу Цельшаўскага павета былі перададзены ў склад [[Курляндская губерня|Курляндскай губерні]], але ў [[1827]] зноў вернуты ў склад [[Віленская губерня|Літоўска-Віленскай губерні]], а пасля [[23 красавіка]] [[1829]] зноў уключана ў склад Курляндскай губерні<ref>Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния... С. 22.</ref>.