Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Краснае): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Помнік дойлідства неаготыкі. Пабудаваны ў 1912 у в. Краснае (Маладзечанскі р-н). Трохнефава...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
Помнік'''Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі''' — помнік дойлідства неаготыкі. Пабудаваны ў 1912 у в. [[Вёска Краснае, Маладзечанскі раён|Краснае]] (Маладзечанскі р-н).
 
Трохнефавая аднавежавая базіліка з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. У цэнтры галоўнага фасаде трох’ярусная чацверыковая званіца, умацаваная кутнімі ступеньчатымі контрфорсамі з пінаклямі і завершаная высокім шпілем. Галоўны ўваход аформлены стральчатым парталам, над якім размешчанае круглае акно-"ружа". Бакавыя фасады рытмічна члянёныя здвоенымі вузкімі стральчатымі вокнамі, нішамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Двухсхільны дах над алтарнай часткай з невялікай вежачкай. Перакрыцце ўнутранай прасторы скляпеністае на чатырох слупах.
 
У 1988—90 касцёл рэстаўрыраваны, дзейнічае.
 
== Літаратура ==
* Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
 
[[Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі]]
[[Катэгорыя:Храмы Маладзечанскага раёна]]