П’етра Бемба: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 40:
 
=== Азаланскія гутаркі ===
[[File:Bembo - Sogno, circa 1492-1494 - 2956245 ib00304100 Scan00002.tif|thumb|''Sogno'', 1492-1494]]
У вялікай літаратурнай спадчыне Бемба (трактаты, лісты, дыялогі, гісторыя Венецыі з 1487 па 1513 г., вершы) самымі ўслаўленымі апынуліся «''Азаланскія гутаркі''» — дыялогі на італьянскай мове ў прозе і вершах. Упершыню выдадзеныя ў 1505 годзе, «Азаланскія гутаркі», над якімі Бемба працягваў працаваць і ў наступныя гады, шмат разоў перавыдаваліся (у XVI стагоддзі было больш дваццаці іх публікацый) і атрымалі шырокую вядомасць. Сваё сачыненне Бемба прысвяціў знакамітай [[Лукрэцыя Борджыя|Лукрэцыі Борджыя]], якая, магчыма, натхніла яго на стварэнне «Азаланскіх гутарак». У іх адбіваецца моцнае ўздзеянне [[неаплатанізм|неаплатанічнай]] філасофіі кахання і прыгажосці: акцэнт ставіцца на боскім паходжанні прыгажосці, на паступовай трансфармацыі пачуццёвага кахання ў духоўную. Бемба выступаў і як тэарэтык праблемы фарміравання італьянскай мовы. У трактаце «''Развагі ў прозе пра народную мову''» (1525 г.) ён адстойваў перавагі [[Таскана|тасканскага]] дыялекту, у якім бачыў аснову літаратурнай італьянскай мовы, і заклікаў звяртацца да мовы [[Петрарка|Петраркі]] і [[Бакача]]. У стылі Петраркі напісаны і шматлікія лірычныя вершы Бемба, які стаў родапачынальнікам паэзіі ''петраркізму''. Прыхільнікі лірыкі вялікага паэта ў Італіі і за яе межамі — у [[Англія|Англіі]], [[Францыя|Францыі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Далмацыя|Далмацыі]] — культывавалі стыль Петраркі, памеры вершаскладання, але асабліва — гаму любоўных пачуццяў, дапаўняючы яе ідэалізаванымі схемамі ў духу філасофіі неаплатанізму.