Оксфардскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 16:
| сайт = [http://www.ox.ac.uk/ www.ox.ac.uk]
}}
'''Оксфардскі ўніверсітэт'''— найстарэйшы англамоўны [[універсітэт|ўніверсітэт]] у свеце, а таксама першы ўніверсітэт [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Заснаваны ў 1117 годзе, размешчаны ў горадзе [[Горад Оксфард|Оксфард]], графства [[Оксфардшыр]].
Універсітэт складаецца з [[факультэт]]аў і 39 [[каледж]]аў, а таксама 7 так званых інтэрнатаў — зачыненых навучальных устаноў, якія не маюць статусу каледжа і належаць, як правіла, рэлігійным ордэнам. Усе іспыты, як і большасць лекцый і лабараторных заняткаў арганізаваныя цэнтралізавана, у той час як каледжы праводзяць індывідуальныя заняткі са студэнтамі і семінары.
 
== Прыняцці да ўніверсітэта — бакалаўрыят ==
У кастрычніку-лістападзе перад пачаткам навучання, абітурыенты падаюць заявы ў каледжы, якія пасля разгляду адзнак і рэкамендацыйных лістоў праводзяць гутаркі — і, у некаторых выпадках, пісьмовыя тэсты. (Школьныя іспыты ў Вялікабрытаніі стандартызаваныя і праводзяцца не вышэйшымі школамі, а цэнтральнымі экзаменацыйнымі камісіямі ({{lang-en|examination boards}}), акрэдытаванымі дзяржавай). Бо месцы ва ўніверсітэт прапануюцца да таго, як большасць абітурыентаў скончыць школьныя іспыты, студэнты, як правіла, прымаюцца пад той умовай, што іхныяіх адзнакі да пачатку навучальнага года будуць не меншыя за дамоўлены бал ({{lang-en|conditional offer}}).
Не дапушчаецца падача заяваў у адзін і той жа год адначасова ў Оксфардскі і [[Кембрыджскі ўніверсітэт]]ы.