Актавіян Аўгуст: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
Падчас Муцінскай вайны заігнулі абодва консулы, і патрабавалася абранне новых вышэйшых магістратаў. Актавіян пісаў Цыцэрону, каб ён прасіў сенат дазволіць стаць консуламі Гаю і Цыцэрону. Аднак сенат адмовіў амбіцыёзнаму Актавіяну, спасылаючыся на яго занадта малады ўзрост (Гаю было 19, хаця звычайна консуламі абіралі людзей ва ўзросце 40-42 гадоў). Сенат таксама адмовіўся выконваць абяцанні па ўзнагароджванні войска Актавіяна. Гэта прывяло Гая да пошукаў замірэння з Антоніем. У прыватнасці, Актавіян пачаў адпускаць на свабоду салдат і афіцэраў Антонія, якія трапілі яму ў палон. Хутка Дэцым Брут быў забіты, а Антоній сабраў 23 легіёны, сярод якіх было шмат ветэранаў Цэзара. Актавіян тым часам сабраў усе легіёны ў Італіі, дамогся абрання ў консулы разам са сваім паплечнікам Квінтам Педыям і завяршыў сваё ўсынаўленне, аднак калі Антоній вярнуўся ў Італію, ён не перашкаджаў яму.
 
Увосень Антоній, Актавіян і саюзнік Антонія Лепід сустрэліся каля Баноніі (сучасная [[Горад Балоння|Балоння]]) і дамовіліся аб стварэнні [[трыумвірат]]а, удзельнікі якога мелі б законную ўладу<ref>Першы трыумвірат Цэзара, Пампея і Краса быў нефармальным і трымаўся на вусных дамоўленасцях.</ref>. Галоўнай мэтай стварэння трыумвірата абвясцілі барацьбу з «рэспубліканцамі» Маркам Брутам і Касіям, якія пачалі называць сябе вызваліцелямі ({{lang-la|liberatores}}). 27 лістапада 43 да н.э. па ініцыятыве трыбуна Публія Тыцыя быў прыняты закон аб стварэнні калегіі з трох чалавек «для прывядзення рэспублікі ў парадак» ({{lang-la|triumviri rei publicae constituendae}}). Трыумвіры правялі [[праскрыпцыі]] — паслядоўныя пакаранні смерцю шэрагу людзей па ўзгодненых спісах. Большасць з ахвяр праскрыпцый складалі палітычныя апаненты трыумвіраў, але сярод іх былі і асабістыя ворагі. Трапляліся і сваякі трыумвіраў. 7 снежня 43 да н.э. салдаты Антонія захапілі і пакаралі славутага Цыцэрона.
 
Пасля праскрыпцый, падчас якіх трыумвіры здолелі сабраць грошы на ўтрыманне буйной арміі, Антоній і Актавіян пераправіліся ў Грэцыю, дзе знаходзілася база Марка Брута і Касія. Лепід застаўся ў Італіі. Рэспубліканцы валодалі перавагай на моры і былі добра забяспечаны ўсім неабходным, таму яны абралі пасіўную стратэгію, спадзеючыся аслабіць Антонія і Актавіяна. Дзве вялікія арміі (прыкладна па 100 тысяч чалавек) зблізіліся на багністай раўніне каля горада Філіпы. У кастрычніку Антоній паспрабаваў абыйсці войскі рэспубліканцаў з іх левага (паўднёвага) боку. Там пачалася бітва паміж легіёнамі Антонія і Касія, паспяховая для трыумвіра. Аднак паміж камандуючымі не было паразумення, і Брут з Актавіянам на паўночным баку даведаліся пра пачатак бітвы толькі праз некаторы час<ref>Некаторыя старажытныя крыніцы сведчаць, што Актавіян не ўдзельнічаў у першай бітве з-за хваробы.</ref>. Брут павёў войскі на лагер труымвіраў і нават захапіў яго. Антоній і Брут амаль адначасова даведаліся пра поспехі на другім баку і адыйшлі назад. Падчас першай бітвы пры Філіпах Касій вырашыў, што ўся вайна прайграна і скончыў жыццё самагубствам. Праз некалькі тыдняў, калі ў войске трыумвіраў амаль скончылася харчаванне, а надвор'е значна пагоршылася, Брут у рэшце рэшт пагадзіўся на генеральную бітву, аднак Актавіян у ён не ўдзельнічаў з-за хваробы. Войска трыумвіраў на чале з Антоніем перамагло Брута. Пасля бітвы Антоній застаўся на Ўсходзе, а Актавіян вярнуўся ў Рым.
Радок 60:
Калі Антоній тым часам жаніўся на егіпецкай царыцы [[Клеапатра VII|Клеапатры]] без разрыву шлюбу з [[Актавія Малодшая|Актавіяй Малодшай]], Актавіян, каб настроіць рымлян супраць Антонія, загадаў прачытаць яго завяшчанне, якое захоўвалася ў [[вясталка|вясталак]]: у ім не толькі егіпецкія, але і рымскія і саюзныя Рыму зямлі падзяляліся паміж дзецьмі Клеапатры. Сенат абвясціў вайну Клеапатры. Вырашальная бітва адбылася на мора ў мыса [[мыс Акцый|Акцый]], дзе флотам Актавіяна камандаваў [[Агрыпа]]: раптоўнае адступленне карабля Клеапатры, а за ім егіпецкага флота прывяло да паразы Антонія. Сам Актавіян павёў войскі на Егіпет. Калі ён падышоў да [[Александрыя|Александрыі]], легіёны Антонія зноў перайшлі на яго бок, і Антоній здзейсніў самагубства. Актавіян у перамовах з Клеапатрай зрабіў выгляд, што захавае яе царства, але яна, зразумеўшы што патрэбна толькі для трыўмфу, таксама скончыла самагубствам. Актавіян дазволіў пахаваць абодвух паводле іх просьбы — у адной грабніцы. Старэйшага сына Антонія ад Фульвіі, Антула, Актавіян загадаў адцягнуць ад статуі Цэзара, дзе той шукаў [[права прытулку|прытулку]], і забіць. Пасля разважанняў, са словамі «Нядобра шматцэзарства», ён загадаў караць смерцю і [[Цэзарыён]]а, сына Клеапатры і Цэзара, які папытаўся бегчы.
 
=== Пачатак кіравання ===
Вярнуўшыся з Егіпта, Актавіян уладкаваў трыўмф. [[13 студзеня]] [[27 да н.э.|27 года да н.э.]] ён склаў з сябе надзвычайныя паўнамоцтвы перад сенатам і абвясціў пра рэстаўрацыю Рэспублікі, але пакінуў за сабой камандаванне 75 легіёнамі і тытул імператара.
Вярнуўшыся з Егіпта, Актавіян уладкаваў трыўмф. [[13 студзеня]] [[27 да н.э.|27 года да н.э.]] ён склаў з сябе надзвычайныя паўнамоцтвы перад сенатам і абвясціў пра рэстаўрацыю Рэспублікі, але пакінуў за сабой камандаванне 75 легіёнамі і тытул імператара (на той момант гэты тытул меў іншае значэнне і адзначаў военачальніка-пераможца). Актавіян кіраваў перш за ўсё з дапамогай рэспубліканскіх пасадаў консула і трыбуна. Ён таксама карыстаўся беспярэчным аўтарытэтам у сенаце і на народным сходзе (каміцыях), што дазваляла яму праводзіць палітыку ў сваіх інтарэсах. Ад пасады дыктатара ці тытула цара, якія б юрыдычна замацавалі яго першынства, ён рашуча адмаўлялся.
 
У 27-19 да н.э. пад кіраўніцтвам Актавіяна да Рымскай дзяржавы былі далучаны апошнія вольныя тэрыторыі на Пірэнейскам паўвостраве. Межы дзяржавы пашырыліся дзякуючы паспяховым кампаніям у Далмацыі і Паноніі, значна павялічылася колькасць рымскіх легіёнаў у Германіі. Далейшую экспансію спыніла перамога германцаў над рымскімі легіянерамі [[Бітва ў Тэўтабургскім лесе|ў Тэўтабургскім лесе]] і паўстанне ў Паноніі.
 
== Выгляд ==