Асака: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 32:
Шматгадовыя травяністыя адна-, радзей двухдомныя расліны з падоўжанымі ці ўкарочанымі карэнішчамі, утвараюць рыхлыя або шчыльныя дзернавіны і купіны. Сцябло суцэльнае, трохграннае, зрэдку амаль цыліндрычнае з вузламі каля асновы, часцей бязлістае. Лісце лінейнае з вострашурпатымі краямі, ніжняе лускападобнае, рознай афарбоўкі. Кветкі аднаполыя, дробныя, адзінкавыя ці ў коласападобных суквеццях. Плод — арэшкападобны, трохгранны або пукаты, у мяшочку рознай формы (важная сістэматычная прыкмета).
 
У сусветнай флоры налічваецца каля 1500 відаў (паводдепаводле іншых даных — да 2500). Пашырана на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Большасць відаў трапляецца ў Паўночным паўшар'і, пераважна ва ўмераным і халодным паясах. На Беларусі большасць відаў расце ў лясных, балотных і прыбярэжна-водных фітацэнозах; некаторыя — дамінанты ў раслінных згуртаваннях: {{bt-bellat|асака вострая|Carex acuta}}, {{bt-bellat|асака вастраватая|Сагех acutiformis}}, {{bt-bellat|асака дрыжнікавая|}}, {{bt-bellat|асака валасістая|Carex pilosa}}, {{bt-bellat|асака бутэлечная|Carex rostrata}}, {{bt-bellat|асака пузыраватая|Carex vesicaria}} і інш.; ля дарог трапляюцца {{bt-bellat|асака касматая|Carex comans}}, {{bt-bellat|асака заечая|Carex leporina}}, {{bt-bellat|асака суседняя|Carex contigua}} і {{bt-bellat|асака чорная|Carex nigra}}.
 
Асака — асноўны торфаўтваральнік на нізінных і пераходных балотах. Большасць яе відаў кармавыя расліны, некаторыя — лекавыя, дэкаратыўныя, тэхнічныя.
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Асака павіслая]]
* [[Асака Дэвела]]
 
 
{{зноскі}}