Розніца паміж версіямі "Род Гедзімінавічаў"

1 148 байтаў дададзена ,  12 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
(+выява)
[[Image:COA of Gediminaičiai dynasty Lithuania.png|thumb]]
{{вызнч|1=ГЕДЗІМІНАВІЧЫ}} ({{lang-lt|Gediminaičiai}}, {{lang-pl|Giedyminowicze }}) - дынастыя вялікіх князёў і палітычных дзеячаў ВКЛ, Венгрыі, Чэхіі, вяльмож Рускай дзяржавы. карысталіся рознымі гербамі. На пячатцы Гедзіміна была выява анёла. Старэйшы брат і папярэднік Гедзіміна Віцень спачатку карыстаўся пячаткай з выявай герба «Калюмна», а стаўшы вялікім князем ВКЛ, прыняў герб «Пагоня», які стаў гербам ВКЛ і пераходзіў у дынастыі па спадчыне разам з годнасцю вялікага князя. Іншыя Гедзімінавічы, найбольш буйныя ўдзельныя князі, мелі свае гербы. Родапачынальнік, мяркуецца Скалмант (Скаламенд). Найменне дынастыя атрымала ад Гедзіміна, пры якім ВКЛ стала магутнай дзяржавай. Пры ім і яго нашчадках ВКЛ вяло барацьбу з Тэўтонскім ордэнам, з Маскоўскім княствам
за паўднёвыя і ўсходнія княствы Кіеўскай Русі, у якіх удзельнымі князямі Гедзімін звычайна ставіў сваіх сыноў. Адзін з іх, вялікі князь ВКЛ Ягайла, заключыўшы Крэўскую унію 1385, стаў каралём Польшчы і заснавальнікам дынастыі Ягелонаў. У 14 ст. большасць Гедзімінавічаў, якія да гэтага былі язычнікамі перайшлі ў праваслаўе, іншыя ў каталіцтва.
 
 
{{накід}}