Актавіян Аўгуст: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 61:
Вярнуўшыся з Егіпта, Актавіян уладкаваў трыўмф. [[13 студзеня]] [[27 да н.э.|27 года да н.э.]] ён склаў з сябе надзвычайныя паўнамоцтвы перад сенатам і абвясціў пра рэстаўрацыю Рэспублікі, але пакінуў за сабой камандаванне 75 легіёнамі і тытул імператара (на той момант гэты тытул меў іншае значэнне і адзначаў военачальніка-пераможца). Актавіян кіраваў перш за ўсё з дапамогай рэспубліканскіх пасадаў консула і трыбуна. Ён таксама карыстаўся беспярэчным аўтарытэтам у сенаце і на народным сходзе (каміцыях), што дазваляла яму праводзіць палітыку ў сваіх інтарэсах. Ад пасады дыктатара ці тытула цара, якія б юрыдычна замацавалі яго першынства, ён рашуча адмаўлялся.
 
У 27-19 да н.э. пад кіраўніцтвам Актавіяна да Рымскай дзяржавы былі далучаны апошнія вольныя тэрыторыі на Пірэнейскам паўвостраве. Межы дзяржавы пашырыліся дзякуючы паспяховым кампаніям у Далмацыі і Паноніі, значна павялічылася колькасць рымскіх легіёнаў у Германіі, дзе межы на картокі час дасягнулі Эльбы. Далейшую экспансію спыніла перамога германцаў над рымскімі легіянерамі [[Бітва ў Тэўтабургскім лесе|ў Тэўтабургскім лесе]] і паўстанне ў Паноніі. На Ўсходзе Аўгуст без бою далучыў Егіпет, некаторыя дзяржавы Малой Азіі і Іудэю. Акрамя таго, ён надаў кіраўнікам некалькіх суседніх буферных дзяржаў статус саюзніка, што пашырыла сферу ўплыву Рыма.
 
== Выгляд ==