Пакровы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
др →‎Славянскія звычаі: вікіфікацыя
Радок 24:
 
== Славянскія звычаі ==
На Віцебшчыне існаваў звычай пячы на свята пірог і абыходзіць з ім усе гаспадарчыя будыніны, прыкладаючы да кожнае страхі, каб буры, што пачынаюцца ад Пакрова, не разбуралі стрэхі. Прыгадаем, што абыходзілі з хлебам палеткі вясною і менавіта на Юр'я, калі зямля «адмыкаецца» ад сіл, якія скавалі яе. Юр'е і Пакроў яднаюцца між сабою тым, што з першым звязаны выган жывёлы пасля зімы, а з другім  — пачатак зімавання скаціны ў хляве («''Пакрова  — зарыкала ў хляве карова''»). На Пакроў трэба было закласці ў яслі корму, нават калі жывёла была сытая: «''На Пакровы дай сена карове''». Дзякуючы фанетычнай сугучнасці свята Пакрова сабрала шмат прыкмет і парадаў, звязаных з каровамі: «''Прыйшла Пакроўка  — не дала малака кароўка''» (г.зн. запускаецца) або  — у дачыненні да нерухавага гаспадара: «''Хто сее на Пакрове  — не будзе мець чаго даць карове''».
 
Пакроў лічыўся надзейным паказчыкам прагнозаў надвор'я на даволі аддаленыя дні і нават на цэлыя поры года: «''Калі да Пакрова дня снег не пакрые зямлю, то і на Каляды не будзе снегу''»; «''Якое надвор'е ў дзень Пакрова, такое яно і будзе ўсю зіму да вясны''»; «''Калі да Пакроў не было снегу, не будзе яго яшчэ дзве нядзелі''»; «''Калі ад Пакроў да свята Усіх Святых'' ([[1.11]]) ''краты зямлю точаць, то зіма будзе снежна і марозліва''». Асабліва пільна сачылі на Пакрова за напрамкам ветру: з якога боку ён быў у гэты дзень, з таго боку ён павінен дзьмуць галоўным чынам і ў бліжэйшую зіму. Зыходзячы з таго пераканання, што поўдзень заўсёды нясе цяпло, а поўнач  — холад, сцвярджалі, што паўночны пакроўскі вецер прадказвае суровую зіму, а паўднёвы  — мяккую, гнілую. Калі ж з раніцы задзьме ўсходні вецер  — зіма будзе маласнежная, заходні  — наадварот, вельмі снежная. Прагноз на свае поспехі ці няўдачы рабілі некалі ў Барысаўскім павеце пчаляры: дажджлівы дзень Пакрова  — прыкмета таго, што на наступны год пчолы збяруць багата мёду. У гэту вясельную пару хлопцы па вёсках выглядалі сабе нявест, а тыя напярэдадні Пакрова варажылі на замужжа. На Брэстчыне набіралі ў хвартух апалае лісце і пасля вытрасалі з прыполу  — куды вецер панясе, туды і замуж ісці. У іншых мясцінах пяклі салёныя блінцы і перад сном з'ядалі, задумваючы, каб сасніўся і напаіў той, хто наканаваны лёсам. Як сцвярджала прыказка: «''Ад Пакрова ўжо дзеўка гатова''». З марамі пра замужжа дзяўчаты прасілі святы Пакроў пакрыць іх галаву вянком (чапцом): «''Пакравы прыйдуць  — дзеўцы галаву накрыюць''». Калі ж вяселле на гэты раз абмінала хату, то «''Праходзіць Пакрова  — раве дзеўка, бы карова''».<ref>Васілевіч Ул. ...</ref>
 
Вытокі народнай трактоўцы Пакрова  — у старажытным славянскім земляробчым свяце якое прыпадала на гэты дзень (1.10 па ст.ст.), які лічыўся пераломным момантам у жыцці прыроды. Да яго звычайна завяршаліся ўсе работы на полі і ў садзе, уцяпляліся жыллё і гаспадарчыя пабудовы. Пасля Пакрова ў сялянскім жыцці пачынаўся новы цыкл работ  — нарыхтоўка паліва, перавод жывёлы на стойлавае ўтрыманне і г.д. («На пакровы дай сена карове», «Прыйшлі пакровы, пытаюць, ці да зімы гатовы»). Пасля Пакрова пачыналася пара вяселляў. У гэты дзень, у залежнасці ад прыродных умоў, жывёле скармлівалі пажынальны сноп. Лічылася, што яна падрыхтавана да зімы. З Пакрову пачыналіся попрадкі ([[вячоркі]], супрадкі), якія працягваліся да [[Вялікдзень|Вялікадня]].
 
== Гл. таксама ==