Сеул: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Artificial123 (размовы | уклад)
крыніца - be-x-old:Сэул
Радок 65:
|add3 =
}}
'''Сеу́л''' ({{lang-ko|서울}}, ''соуль'', «сталіца»; {{lang-ja|京城, けいじょう}}, ''кэйдзё'', «сталічны замак»<ref>Назва Сеула ў перыяд [[Карэя пад праўленнем Японіі|знаходжання Карэйскага паўвострава пад уладай Японскай імперыі]] з [[1910]] да [[1945]] гадоў.</ref>) — найбольшы [[горад]] і [[сталіца]] [[Рэспубліка Карэя|Паўднёвай Карэі]], горад з асаблівым статусам. Размешчаны на рацэ Ханган на паўночным захадзе краіны, прыблізна ў 50 кіламетрах ад мяжы краіны з [[Паўночная Карэя|Паўночнай Карэяй]]. Сеул з'яўляецца горадам з вялікай гісторыяй: быў сталіцай дынастыі [[Пэкчэ]] ([[18 да н. э.]] — [[660]]) і дынастыі Чосан ([[1392]]—[[1910]]). У 1394 годзе Сеул стаў сталіцай [[Карэя|Карэі]].
'''Сеул''' ({{lang-ko|서울}} ''Соуль'' — "сталіца") — горад, сталіца [[Паўднёвая Карэя|Паўднёвай Карэі]].
 
== Гісторыя ==
Вылучаны ў самастойную адміністрацыйную адзінку, прыраўнаваную да правінцыі. Адзін з найбуйнейшых гарадоў свету. Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на рацэ [[Рака Ханган|Ханган]], за 90 кіламетраў ад заліва Канхваман [[Жоўтае мора|Жоўтага мора]], 2 міжнародныя аэрапорты. Галоўны эканамічны і культурны цэнтр краіны. Разам з Інчхонам дае каля 50 % прамысловай вытворчасці Паўднёвай Карэі. 18 універсітэтаў. Нацыянальная Акадэмія Навук.
[[Файл:Traditional House.jpg|міні|250пкс|Класічная карэйская архітэктура]]
Першая назва горада — [[Вірэсон]], быў сталіцай дзяржавы [[Пекчэ]] пачынаючы з [[370|370 года н. э]]. У часы панавання дынастыі [[Каро, дынастыя|Каро]] быў вядомы як Хансон ({{lang-zh|汉城|скарочана}}, «крэпасць на беразе ракі [[Ханган]]»). У часы дынастыі [[Чосан, дынастыя|Чосан]], распачатай у [[1394]] годзе, быў сталіцай дзяржавы і называўся Ханян ({{lang-zh|汉阳|скарочана}}). У гады [[Японія|японскага]] каланіяльнага панавання на тэрыторыі горада размяшчалася адміністрацыйная адзінка [[Кёнсан]] ({{lang-ja|京城|скарочана}}, Кэйдзё), пасля вызвалення ў [[1945]] годзе была канчаткова зацвярджана назва Сеул.
 
Пэкчэ, адно з трох карэйскіх каралеўстваў, было заснавана ў [[18 да н. э.|18 годзе да н. э.]], са сталіцай у горадзе Вірэсон у раёне сучаснага Сеула. З тых часоў захаваліся руіны гарадскіх сцен. Кіраванне горадам неўзабаве перайшло ад Пекчэ да Каро ў [[V стагоддзе|V стагоддзі]], а затым да [[Сіла, дынастыя|Сілы]] ў [[VI стагоддзе|VI стагоддзі]]. У [[XI стагоддзе|XI стагоддзі]] ўрад Каро, які заваявала Сіла, пабудавала крэпасць, вядомую як «Паўднёвая Сталіца». Калі Чосан змяніла Каро, сталіца была перанесена ў Сеул (Хансон, пазней Ханян), дзе заставалася да канца панавання дынастыі.
 
Першапачаткова горад быў цалкам акружаны сцяной вышынёй да сямі метраў для абароны насельніцтва ад дзікіх жывёл, разбойнікаў і варожых войскаў. Затым горад павялічыўся за сцены і, хоць яны зараз не існуюць, акрамя невялікага вучастка на поўнач ад цэнтра горада, брамы існуюць і па сёння, самыя вядомыя з іх: [[Намдэмун]] і [[Тондэмун]]. У часы Чосан брамы адчыняліся і зачыняліся штодня пад гукі вялікіх званоў.
 
[[11 лютага]] [[2008]] году брама Намдэмун, пабудаваная ў [[1398]] годзе, была амаль цалкам знішчана агнём — падпал зладзіў пажылы мешчанін, звароты пра разгляд жыллёвай праблемы якога гарадскія ўлады сістэматычна ігнарыравалі, кампанія-[[забудоўшчык]] выплаціла гэтаму мешчаніну прыніжаную суму кампэнсацыі за зямельны вучастак, які размяшчаўся на тэрыторыі вызначанай забудовы. Пазней, пасля злову падпальшчыка [[паліцыя]]і, ён раскаяўся ў зробленым і папрасіў у нацыі прабачэння за сваю правіну. Раней гэты ж чалавек зладзіў падпал ў Сеульскім палацы [[Чхангенгун]]. Брама не мела аховы, магчыма, таму, што нікому ў галаву прыйсці не магло замахвацца на [[нацыянальныя скарбы Карэі|нацыянальны набытак]] № 1.
 
Асноўная прычына практычна поўнай няздольнасці пажарных справіцца з агнём складалася ў тым, што брама была драўлянай, і ўся яе канструкцыя была прасякнутая воданепрымальным сродкам для абароны ад ападкаў. У выніку гэта ж сродак адштурхоўваў ваду, якой пажарныя разлікі на працягу некалькіх гадзінаў палівалі падпаленую браму. Урад [[Рэспубліка Карэя|Рэспублікі Карэя]] паабяцаў нацыі на працягу трох гадоў аднавіць вароты, для чаго былі выдзелены фінансавыя сродкі ў памеры 21 мільёнаў долараў ЗША. Паводле інфармацыі некаторых сеульскіх газет, частка кампаніяў-падрадчыкаў па аднаўленню брамы падахвоцілася вырабляць працы за дарма.
 
У час [[вайна ў Карэі|вайны ў Карэі]] Сеул двойчы пераходзіў у рукі паўночнакарэйскіх і кітайскіх войскаў (у чэрвені—верасні [[1950]] і студзені—сакавіку [[1951]] гадоў). У выніку баявых дзеянняў горад быў моцна разбураны. Звыш за 191 тысячу пабудоваў, 55 тысяч жылых дамоў і 1000 прадпрыемстваў ляжала ў руінах. У дадатак, паток уцекачоў запоўніў горад, павялічыўшы колькасць насельніцтва да 2,5 мільёнаў, большай часткай бяздомных. Пасля вайны Сеул быў хутка адноўлены і зноўку стаў палітычным і эканамічным цэнтрам краіны. Сёння насельніцтва горада — гэта чвэрць насельніцтва [[Паўднёвая Карэя|Паўднёвай Карэі]], Сеул займае сёмае месца сярод гарадоў свету па колькасці штаб-кватэр карпарацый, якія ўваходзяць у спіс пяцісот найбуйнейшых транснацыянальных карпарацый паводле вэрсіі часопіса [[Fortune, часопіс|Fortune]]<ref>[http://www.msu.edu/user/hillrr/urbstudtxt.htm GLOBAL CITIES & DEVELOPMENTAL STATES. New York, Tokyo, Seoul]</ref>.
 
У [[1988]] годзе Сеул стаў сталіцай [[Летнія Алімпійскія гульні 1988|XX летніх Алімпійскіх гульняў]], а ў [[2002]] годзе — адным з месцаў правядзення [[Чэмпіянат свету па футболу 2002у|чэмпіянату свету па футболу]].
 
== Клімат ==
Клімат Сеула вызначаецца як мусонны. Сеул знаходзіцца на адной шыраце з поўднем [[Турцыя|Турцыі]], [[Грэцыя|Грэцыі]], [[Іспанія|Іспаніі]] і іншымі цёплымі краінамі, тым не менш у горадзе, нягледзячы на ​​тое, што ён акружаны морам, адзначаецца ўстойлівая, хоць і недоўгачасовая мяккая зіма. Сярэдні мінімум у студзені дасягае -6 °C.
 
Лета ў горадзе не толькі вельмі спякотнае, бо сярэдняя [[тэмпература]] жніўня складае 25,4 °C, але і вельмі вільготнае. Аднак моцная спякота ў горадзе бывае рэдка, і тэмпература вельмі рэдка дасягае 35 °C і вышэй. Гэтым Сеул адрозніваецца ад гарадоў з трапічным пустэльным і стэпавым кліматам, як то [[Каір]], [[Ташкент]], [[Астрахань]] і іншыя, у якіх падобная сярэдня тэмпература ў ліпені. Улетку ў горад прыходзіць [[мусон]], які назіраецца з мая па верасень, і сярэднямесячная колькасць ападкаў перавышае 300 мм. За суткі часам можа выпасці больш за 100 мм ападкаў, а пры праходжанні [[тайфун]]а — больш за 250 мм ападкаў. У астатнія поры года пераважаюць вятры з мацерыка, а ўзімку пераважае антыцыклёны тып надвор'я. Сеул не абаронены ад паўночных вятроў гарамі, часам у горадзе тэмпература можа апускацца да тэмператур у -15 °C і ніжэй.
 
{{Клімат мясцовасці
| Горад_род = Сеула
| Крыніца = [http://www.worldweather.org/095/c00231.htm worldweather.org], [http://pogoda.ru.net/monitor.php?id=47108 Надвор'е і клімат]
 
<!-- максімумы і мінімумы тэмператур -->
 
| Сту_а_макс = 13.5 | Сту_сяр_макс = 1.6 | Сту_сяр_мін = -6.1 | Сту_а_мін = -22
| Лют_а_макс = 18.7 | Лют_сяр_макс = 4.1 | Лют_сяр_мін = -4.1 | Лют_а_мін = -19.8
| Сак_а_макс = 23.0 | Сак_сяр_макс = 10.2 | Сак_сяр_мін = 1.1 | Сак_а_мін = -15.3
| Кра_а_макс = 29.8 | Кра_сяр_макс = 17.6 | Кра_сяр_мін = 7.3 | Кра_а_мін = -4.6
| Май_а_макс = 32.4 | Май_сяр_макс = 22.8 | Май_сяр_мін = 12.6 | Май_а_мін = 4.6
| Чэр_а_макс = 37.4 | Чэр_сяр_макс = 26.9 | Чэр_сяр_мін = 17.8 | Чэр_а_мін = 7.0
| Ліп_а_макс = 38.4 | Ліп_сяр_макс = 28.8 | Ліп_сяр_мін = 21.8 | Ліп_а_мін = 11.9
| Жні_а_макс = 38.1 | Жні_сяр_макс = 29.5 | Жні_сяр_мін = 22.1 | Жні_а_мін = 12.5
| Вер_а_макс = 36.0 | Вер_сяр_макс = 25.6 | Вер_сяр_мін = 16.7 | Вер_а_мін = 3.9
| Кас_а_макс = 29.6 | Кас_сяр_макс = 19.7 | Кас_сяр_мін = 9.8 | Кас_а_мін = -2.6
| Ліс_а_макс = 24.0 | Ліс_сяр_макс = 11.5 | Ліс_сяр_мін = 2.9 | Ліс_а_мін = -11.5
| Сне_а_макс = 19.6 | Сне_сяр_макс = 4.2 | Сне_сяр_мін = -3.4 | Сне_а_мін = -18.1
| Год_а_макс = 38.4 | Год_сяр_макс = 16.9 | Год_сяр_мін = 8.2 | Год_а_мін = -22
 
<!-- сярэдняя тэмпература -->
 
| Сту_сяр = -2.7
| Лют_сяр = -0.1
| Сак_сяр = 5.5
| Кра_сяр = 12.2
| Май_сяр = 17.4
| Чэр_сяр = 21.9
| Ліп_сяр = 24.9
| Жні_сяр = 25.4
| Вер_сяр = 20.8
| Кас_сяр = 14.4
| Ліс_сяр = 6.8
| Сне_сяр = 0.2
| Год_сяр = 12.2
 
<!-- тэмпература вады -->
 
| Студзень_вады =
| Люты_вады =
| Сакавік_вады =
| Красавік_вады =
| Травень_вады =
| Чэрвень_вады =
| Ліпень_вады =
| Жнівень_вады =
| Верасень_вады =
| Кастрычнік_вады =
| Лістапад_вады =
| Снежань_вады =
| Год_вада =
 
<!-- колькасць ападкаў -->
 
| Студзень_ападкі = 22
| Люты_ападкі = 24
| Сакавік_ападкі = 46
| Красавік_ападкі = 77
| Травень_ападкі = 102
| Чэрвень_ападкі = 133
| Ліпень_ападкі = 328
| Жнівень_ападкі = 348
| Верасень_ападкі = 138
| Кастрычнік_ападкі = 49
| Лістапад_ападкі = 53
| Снежань_ападкі = 25
| Год_ападкі = 1345
 
<!-- вільготнасць -->
 
| Студзень_вільготнасць =
| Люты_вільготнасць =
| Сакавік_вільготнасць =
| Красавік_вільготнасць =
| Травень_вільготнасць =
| Чэрвень_вільготнасць =
| Ліпень_вільготнасць =
| Жнівень_вільготнасць =
| Верасень_вільготнасць =
| Кастрычнік_вільготнасць =
| Лістапад_вільготнасць =
| Снежань_вільготнасць =
| Год_вільготнасць =
}}
 
== Дэмаграфія ==
Сеул вядомы сваёй шчыльнасцю насельніцтва, якая амаль у два разы больш за шчыльнасць [[Нью-Ёрк]]а і у восем разоў больш за шчыльнасць [[Рым]]а, хоць і некалькі менш, чым шчыльнасць [[Парыж]]а. Шчыльнасць ягонай агламерацыі з'яўляецца самым высокім у [[Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця|АЭСіР]]<ref>[http://english.hani.co.kr/arti/english_edition/e_international/393438.html «Seoul ranks highest in population density among OECD countries»] Source-OECD report</ref>. Амаль усе жыхары Сеула з'яўляюцца [[карэйцы|карэйцамі]], але існуюць невялікія кітайскія і японскія меншасці. З [[2009]] года насельніцтва горада складае 10 208 302 чалавек<ref>[http://stat.seoul.go.kr/Seoul_System5.jsp?stc_cd=418 «Seoul Statistics (Population)»]. Seoul Metropolitan Government</ref>. Лік іншаземцаў, якія пражываюць у Сеуле, складаў 255 501 чалавек у [[2010]] годзе ў адпаведнасці з афіцыйнымі дадзенымі<ref> Park, Chung-a. [http://www.koreatimes.co.kr/www/news/nation/2010/07/113_66455.html «Foreign population in Seoul continue to dwindle»]. Korea Times.</ref>. Па стане на канец чэрвеня [[2011]] года, 10,29 млн грамадзянаў рэспублікі жылі ў горадзе. Гэта на 0,24% менш у параўнанні з паказчыкам канца [[2010]] года. Па стане на чэрвень [[2011]] года, 281 780 замежнікаў былі размешчаны ў Сеуле. З іх 186 631 замежнікаў (66%) былі грамадзянамі [[Кітайская Народная Рэспубліка|Народнай Рэспублікі Кітай]], але прадстаўнікамі карэйскай нацыянальнасці. Гэты паказчык на 8,84% большы ў параўнанні з аналагічным паказчыкам канца [[2010]] году і 12,85% у параўнанні з чэрвенем [[2010]] года. Наступная па велічыні група складалася з грамадзян КНР, якія не мелі карэйскай этнічнай прыналежнасці; 29 901 з іх пражывалі ў Сеуле. Наступная высокая група складалася з 9 999 грамадзянаў [[ЗША|Злучаных Штатаў]]. Наступнай па колькасці груп з'яўляюцца прадстаўнікі [[Рэспубліка Кітай|Кітайскай Рэспублікі]] (Тайвань), маючы 8717 чалавек колькасці<ref>[http://koreatimes.co.kr/www/news/nation/2011/09/117_94610.html «Korean Chinese account for nearly 70% of foreigners in Seoul»]. The Korea Times. September 11, 2011.</ref>.
 
Двума асноўнымі [[рэлігія]]мі ў Сеуле з'яўляюцца [[будызм]] і [[хрысціянства]]. Іншыя рэлігіі ўключаюць [[шаманізм]] і [[канфуцыянства]], апошняя разглядаецца хутчэй як распаўсюджаная сацыяльная [[філасофія]], а не рэлігія.
 
== Эканоміка ==
{{Асноўны артыкул|Эканоміка Паўднёвай Карэі}}
Штаб-кватэры такіх сусветнавядомых кампаній як, то [[Samsung]], [[LG]], [[Hyundai]], [[Kia]] і [[SK]], знаходзяцца ў Сеуле, што робіць горад адным з галоўных бізнес-цэнтраў свету. Нягледзячы на тое, што на яго долю прыпадае толькі 0,6 адсотка тэрыторыі Паўднёвай Карэі, Сеул вырабляе 21 адсоткаў [[ВУП]] краіны<ref>[http://www.lmg.go.kr/2006iaescsi/generalinfo/seoul.asp «Welcome to KTC»]. Lmg.go.kr.</ref>.
 
=== Фінансы ===
Адносна вялікая колькасць транснацыянальных кампаній маюць штаб-кватэры ў Сеуле<ref>[http://money.cnn.com/magazines/fortune/global500/2008/cities/ «Global : Cities»]. CNN.com</ref>. Сярод міжнародных банкаў свае філіялы ў Сеуле маюць [[Citigroup]], [[Deutsche Bank]], [[HSBC]], [[Goldman Sachs]], [[JPMorgan Chase]], [[Barclays]], [[Grupo Santander]], [[UBS]], [[Credit Suisse]], [[UniCredit]], [[Société Générale]], [[Calyon]], [[BBVA]], [[Macquarie Group]], [[ING Bank]] і [[Standard Chartered]]. [[Korea Exchange Bank]] таксама мае штаб-кватэру ў горадзе.
 
=== Рынкі і крамы ===
[[Файл:Seoul-Insadong-05.jpg|міні|250пкс|Інсадонг]]
Найбуйнейшым рынкам у Паўднёвай Карэі з'яўляецца рынак [[Дангдаэмун]], які знаходзіцца ў Сеуле. Мэндонгдонг з'яўляецца гандлёва-забаўляльнай зонай у цэнтры горада Сеул, дзе месцяцца крамы сярэдняй і элітнай клясы, модныя [[бутык]]і і міжнародныя брэндавыя крамы. Непадалёк ад рынку [[Намдэмун, рынак|Намдэмун]], названы ў гонар брамы [[Намдэмун]], знаходзіцца найстарэйшы сталы працуючы рынак у Сеуле. [[Сынчхон]] з'яўляецца гандлёвым раёнам, які абслугоўвае галоўным чынам моладзь і студэнтаў. [[Інсадонг]] з'яўляецца культурным арт-рынкам у Сеуле, дзе можна набыць традыцыйныя і сучасныя карэйскія творы мастацтва, як то [[карціна|карціны]], [[скульптура|скульптуры]] і [[каліграфія|каліграфіі]]. [[Гвангхак-донг]] ёсць блышыны рынак, а таксама ў Сеуле ёсць антыкварны рынак [[Янганпэонг]]. Некаторыя крамы для мясцовых дызайнэраў былі адчынены ў [[Самчэонг-дон]], дзе шматлікія знаходзяцца невялікія мастацкія галерэі. Ітхэвон абслугоўвае галоўным чынам замежных турыстаў і амерыканскіх жаўнераў, якія базуюцца ў горадзе. Раён [[Гангнам]] з'яўляецца адным з самых заможных раёнаў у Сеуле і адрозніваецца модным і высакаклясным гандлёвым цэнтрам [[COEX Mall]]. Аптовыя рынкі ўключаюць у сябе [[Нарангджын]] і Гарак. [[Енсанскі рынак электронікі]] з'яўляецца найбуйнейшым рынкам электронікі ў Азіі. [[Гасанскі лічбавы комплекс]] таксама прапануе шырокі спектар электронных прадуктаў.
 
== Транспарт ==
=== Метрапалітэн ===
{{Асноўны артыкул|Сеульскі метрапалітэн}}
[[Файл:Seoul subway 723 Yongmasan station platform 20080609.jpg|міні|200пкс|справа|Сеульскі метрапалітэн]]
У горадзе дзейнічае [[метрапалітэн]], які па аб'ёмах пасажыраперавозак займае адно з першых месцаў у [[Азія|Азіі]]. Дзевяць лініяў метро маюць нумары ад 1 да 9, ёсць лінія [[Чунансон]] ({{lang-ko|중앙선|скрочана}}), якая з'яўляецца [[чыгунка]]й, але мае агульныя станцыі перасадак з лініямі метрапалітэна, і лінія [[Пундансон]] ({{lang-ko|분당선|скрочана}}), таксама адносіцца хутчэй да чыгункі, чым да лініі метрапалітэна. Гэтая лінія складаецца з 20 станцый, але на тэрыторыі горада мае толькі 8 станцый.
 
Вызначэнне колькасці станцый метро, ​​якія належаць да гораду, з'яўляецца вельмі складанай справай з прычыны цеснага ўзаемадзеяння дзяржаўнага і прыватнага капіталаў пры будаўніцтве лініяў метрапалітэна, а таксама ў сувязі з тым, што Сеульскае метро першапачаткова з'явілася як частка прыгараднай чыгункі, бо першая лінія метро была ўсяго толькі злучальным вучасткам двух прыгарадных чыгунак.
 
Дзявятая лінія метро была уведзена ў эксплюатацыю ў [[2009]] годзе. Яна цягнецца ўздоўж паўднёвага берага ракі [[Ханган]] і складаецца з 36 станцый. На схемах метрапалітэна лініі і станцыі пранумараваны, што дазваляе замежнікам даволі лёгка арыентавацца пры назначэнні сустрэчаў на пэўных станцыях. Назвы ўсіх станцый і наогул усё паказальнікі ў метрапалітэне прадубляваныя на [[англійская мова|англійскай мове]].
 
=== Гарадскі транспарт ===
[[Файл:Seoul Bus Route 162.jpg|міні|220пкс|Сеульскі аўтобус]]
Транспартны бум у Сеуле бярэ свой пачатак у эпоху [[Карэйская імперыя|Карэйскай імперыі]], калі былі пракладзеныя першыя аўтадарогі і першая чыгунка да [[Сіныйдж]]а. З тых часоў транспартная сістэма горада моцна разраслася, зрабіўшы яго адным з найбуйнейшых транспартных вузлоў [[Азія|Азіі]]. У горадзе пракладзены метрапалітэн з дзевяццю лініямі, дзейнічае каля 200 аўтобусных маршрутаў, і шэсць вялікіх [[аўтастрада|аўтастрад]], якія вядуць да раёнаў горада і ягоных прыгарадаў. Сеул злучаецца з іншымі гарадамі краіны з дапамогай хуткаснай чыгункі [[KTX]], якая з'яўляецца адной з самых хуткіх у свеце.
 
Да сярэдзіны [[1970-я|1970-х]] гадах у бізнесным цэнтры Сеула існаваў і [[трамвай]]ны транспарт, аднак у сувязі з пачаткам уводу ў эксплуатацыю метрапалітэна, а таксама з той акалічнасцю, што трамвайныя шляхі займалі занадта шмат месца на вузкіх вулачках Сеула ва ўмовах сталага павелічэння колькасці аўтатранспарту, было прынята рашэнне скасаваць трамвайныя маршруты.
 
У горадзе і на міжгародніх маршрутах вельмі развіты аўтобусны транспарт. Аўтобусы маюць перавагу перад прыватным аўтатранспартам і гэтае правіла выконваецца ў абсалютнай большасці выпадкаў, але асноўныя парушальнікі гэтага правіла ёсць [[таксі]]сты, з якімі ў кіроўцаў аўтобусаў ідзе непрымірымая варожасць. Аднак у сувязі з няўхільным ростам асабістага аўтатранспарту некалькі гадоў таму сур'ёзна паўстала праблема затораў на дарогах. Гэтую праблему для аўтобусаў збольшага атрымалася вырашыць, дзякуючы ініцыятыве цяперашняга прэзідэнта. У выніку некаторых новаўвядзенняў час паездкі мяшчанаў з паўднёвых раёнаў Сеула ў цэнтр горада раніцай і з цэнтра горада ўвечары па гэтым маршруце скарацілася прыкладна ў 2,5—3 разы. Адразу ж услед за гэтым новаўвядзеннем у іншых раёнах Сеула рушылі аналагічныя змены.
 
=== Паветраны транспарт ===
[[Файл:Incheon International Airport.jpg|міні|220пкс|Міжнародны аэрапорт у Інчхоне]]
Горад абслугоўваецца двума [[аэрапорт]]амі. [[Кімпхо, аэрапорт|Аэрапорт Кімпхо]] доўгі час быў адзіным у краіне міжнародным аэрапортам. У сакавіку [[2001]] года адчыніўся [[Інчхон, аэрапорт|Міжнародны аэрапорт Інчхон]] ў [[Інчхон|аднайменным прыгарадзе]] Сеула. Пасля гэтага аэрапорт Кімпхо стаў ажыццяўляць толькі ўнутраныя рэйсы, за выключэннем рэйсаў у [[Токіа]] і [[Шанхай]]. Інчхонскі аэрапорт ўваходзіць у лік найбуйнейшых аэрапортаў ва [[Усходняя Азія|Ўсходняй Азіі]], разам з аэрапортамі [[Ганконг]]а і [[Сінгапур]]а. Абодва аэрапорта звязаныя з Сеулам хуткаснымі аўтамагістралямі. У [[2008]] годзе было адчынена чыгуначнае паведамленне паміж аэрапортамі Кімпхо і Інчхон. У цяперашні час вядзецца будаўніцтва хуткаснай чыгункі, якая будзе звязваць Міжнародны аэрапорт Інчхон з Цэнтральным вакзалам Сеула.
 
== Гарады-сябры ==
{| cellpadding="11"
|- valign="top"
|
* {{Сцяг Тайваня}} [[Тайбэй]], [[Тайвань]]
* {{Сцяг Турцыі}} [[Анкара]], [[Турцыя]]
* {{Сцяг ЗША}} [[Ганалулу]], [[Гаваі]], [[ЗША]]
* {{Сцяг ЗША}} [[Сан-Францыска]], [[Каліфорнія]], [[ЗША]]
* {{Сцяг Бразіліі}} [[Сан-Паўлу]], [[Бразілія]]
* {{Сцяг Калумбіі}} [[Багата]], [[Калумбія]]
* {{Сцяг Інданезіі}} [[Джакарта]], [[Інданезія]]
* {{Сцяг Японіі}} [[Токіа]], [[Японія]]
||
||
* {{Сцяг Пакістана}} [[Ісламабад]], [[Пакістан]]
* {{Сцяг Расіі}} [[Масква]], [[Расія]]
* {{Сцяг Аўстраліі}} [[Новы Паўднёвы Уэльс]], [[Аўстралія]]
* {{Сцяг Францыі}} [[Парыж]], [[Францыя]] ''(партнёр)''
* {{Сцяг Мексікі}} [[Мехіка]], [[Мексіка]]
* {{Сцяг Кітая}} [[Пекін]], [[Кітай]]
* {{Сцяг Манголіі}} [[Улан-Батар]], [[Манголія]]
* {{Сцяг В'етнама}} [[Ханой]], [[В'етнам]]
||
||
* {{Сцяг Польшчы}} [[Варшава]], [[Польшча]]
* {{Сцяг Егіпта}} [[Каір]], [[Егіпет]]
* {{Сцяг Італіі}} [[Рым]], [[Італія]]
* {{Сцяг Казахстана}} [[Астана]], [[Казахстан]]
* {{Сцяг ЗША}} [[Вашынгтон, акруга Калумбія|Вашынгтон]], [[ЗША]]
* {{Сцяг Грэцыі}} [[Афіны]], [[Грэцыя]]
* {{Сцяг Тайланда}} [[Бангкок]], [[Тайланд]]
* {{Сцяг Узбекістана}} [[Ташкент]], [[Узбекістан]]
|}
 
== Музыка ==
Радок 75 ⟶ 251:
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=14|старонак=512|isbn=985-11-0238-5 (Т. 14)|тыраж=10&nbsp;000}}
 
== Заўвагі ==
{{Пачатак артыкулу}}
{{заўвагі}}
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Seoul}}
* [http://english.seoul.go.kr/ Афіцыйны сайт гарадской адміністрацыі]
* [http://www.visitseoul.net/en/index.do?_method=main i Tour Seoul]. Афіцыйны турыстычны сайт горада
* [http://www.lovely-seoul.jimdo.com/ Фатаграфіі горада]
{{Сталіцы летніх Алімпіяд}}
{{Сталіцы Азіі}}
Радок 82 ⟶ 264:
[[Катэгорыя:Гарады Паўднёвай Карэі]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]
 
{{Link FA|de}}