Берлін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up, replaced: сьц → сц, га цэнтру → га цэнтра, які месціцца → які размяшчаецца (2), ў у → ва у, й → і (15), Брандэнбурскі → Бран using AWB
Радок 98:
 
[[Выява:Potsdamer Platz 1945.jpg|thumb|220px|Руіны на Патсдамерплац у 1945 годзе]]
[[30 студзеня]] [[1933]] года [[Адольф Гітлер]] і нацысцкая партыя прыйшла да ўлады. Нацысцкі рэжым знішчыў яўрэйскую суполку Берліна, якая налічвала 170 тысяч чалавек да [[1933]] года. Пасля [[Крыштальная ноч|Крыштальнай ночы]] ў [[1938]] годзе, тысячы яўрэяў горада былі заключаны ў турму ў суседнім канцлагеры [[Захсенгаўзен]], а на пачатку [[1943]] года былі адпраўлены ў лагеры смерці, як [[Асвенцім]], з прычыны чаго [[19 мая]] таго ж года горад быў аб'яўлены «[[іўдзенфрайюдэнфрай]]». Падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] вялікая частка Берліна была разбурана ў [[1943]]—[[1945]] гадах паветранымі налётамі і падчас [[Берлінская аперацыя|бітвы за Берлін]]. Сярод сотняў тысяч людзей, якія загінулі падчас бітвы за Берлін, паводле ацэнак, 125 тысяч з'яўляліся грамадзянскімі асобамі<ref>Clodfelter, Michael (2002), «Warfare and Armed Conflicts- A Statistical Reference to Casualty and Other Figures, 1500—2000» (2nd ed.), McFarland & Company, ISBN 0-7864-1204-6</ref>. Пасля заканчэння вайны ў [[Еўропа|Еўропе]] ў [[1945]] годзе Берлін атрымаў вялікі лік бежанцаў з усходніх правінцый. Дзяржавы-пераможцы падзялілі горад на чатыры сектара, аналагічныя зонам акупацыі, якімі была падзелена ўся Германія. На тэрыторыі сектараў заходніх саюзнікаў ([[ЗША]], [[Вялікабрытанія]] і [[Францыя]]) быў створаны [[Заходні Берлін]], у той час на тэрыторыі савецкага сектара сфарміраваўся [[Усходні Берлін]]<ref>[http://www.fdrlibrary.marist.edu/psf/box31/t297c01.html «Agreement to divide Berlin»]. FDR-Library.</ref>.
 
Усе чатыры саюзніка мелі агульныя адміністрацыйныя абавязкі ў Берліне. Аднак у [[1948]] годзе, калі заходнія саюзнікі правялі грашовую рэформу ў заходніх зонах Германіі і трох заходніх сектарах Берліна, [[Савецкі Саюз]] увёў блакаду на пад'язныя шляхі з Заходняга Берліна, які ляжала цалкам унутры савецкай кантраляванай тэрыторыі. [[Берлінскі паветраны мост]], праведзены трымя заходнімі саюзнікамі, пераадолеў гэту блакаду, пастаўляючы прадукты харчавання і іншыя прадметы ў горад з [[24 чэрвеня]] [[1948]] года да [[11 мая]] [[1949]] года<ref>[http://www.western-allies-berlin.com/historic-events/detail/airlift-blockade «Berlin Airlift / Blockade»]. Western Allies Berlin.</ref>. У [[1949]] годзе была створана [[Федэратыўная Рэспубліка Германія]], якая ў канчатковым выніку ўз'яднала ўсе амерыканскія, англійскія і французскія зоны, за выключэннем зон гэтых трох краін у Берліне, а [[марксізм-ленінізм|марксісцка-ленінская]] [[Германская Дэмакратычная Рэспубліка]] была абвешчана ва Усходняй Германіі. Заходні Берлін афіцыйна заставаўся акупаваным горадам, але палітычна ён быў вельмі цесна звязаны з Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй, нягледзячы на яго ​​геаграфічнае становішча. Заходні Берлін выпускаў свае паштовыя маркі, якія былі вельмі падобны на маркі ФРГ, але з дадаткам слова «Берлін». У сферы авіяцыйных перавозак у Заходнім Берліне былі прадстаўлены толькі амерыканскія, брытанскія і французскія авіякампаніі.