Свята-Пакроўская царква (Маладзечна): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Помнік дойлідства рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1867—71 гг. з цэглы. У плане ў...'
 
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}, + {{тупіковы артыкул}}, + {{ізаляваны артыкул}}
Радок 1:
Помнік дойлідства рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1867—71 гг. з цэглы.
 
У плане ўяўляе сабой традыцыйную чатырохчасткавую схему: званіца, трапезная, трохнефавы квадратны асноўны аб’ём і пяцігранная апсіда, абапал якой прыбудаваныя рызніца і ахвярнік. Над асноўным аб’ёмам узвышаецца васьмігранны светлавы барабан. У дэкоры царквы выкарыстаныя формы маскоўскага дойлідства XVII ст. (кілепадобныя какошнікі, ліштвы акон, шатровыя з макаўкай завяршэнні і інш.). У адрозненне ад большасці помнікаў, створаных у рэтраспектыўна-рускім стылі, званіца і галоўны светлавы барабан царквы маюць аднолькавую дойлідска-пластычную структуру: васьмігранная ў сячэнні канструкцыя завяршаецца какошнікам і шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Гэта надае кампазіцыі будынка цэласнасць і аб’ёмнае адзінства.
 
== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
 
== Спасылкі ==
http://hram.by/churches/view/576/
 
{{няма катэгорый}}
{{тупіковы артыкул}}
{{ізаляваны артыкул}}