Фізічная хімія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: стылявыя змены
Радок 109:
 
Хімічная тэрмадынаміка цесна звязана з такімі часткамі [[хімія|хіміі]], як [[аналітычная хімія]], [[электрахімія]], [[калоідная хімія]], [[адсорбцыя]] і [[храматаграфія]].
 
=== Фізіка-хімічны аналіз ===
 
[[Фізіка-хімічны аналіз]] — комплекс метадаў аналізу фізіка-хімічных сістэм шляхам пабудовы і геаметрычнага аналізу дыяграм стану і дыяграм склад-ўласцівасць. Гэты метад дазваляе выявіць існаванне злучэнняў (напрыклад, медзістага [[золата]] CuAu), існаванне якіх немагчыма пацвердзіць іншымі метадамі аналізу. Першапачаткова даследаванні ў галіне фізіка-хімічнага аналізу былі сканцэнтраваны на вывучэнні залежнасцяў тэмператур фазавых пераходаў ад складу. Аднак на мяжы [[19 стагоддзе|19]]—[[20 стагоддзе|20]] стагоддзяў М. С. Курнакоў паказаў, што любая фізічная ўласцівасць сістэмы з'яўляецца функцыяй складу, а для вывучэння фазавага стану можна выкарыстоўваць [[электраправоднасць]], [[вязкасць]], [[паверхневае нацяжэнне]], [[цеплаёмістасць]], каэфіцыент рэфракцыі, пругкасць і іншыя фізічныя ўласцівасці<ref>{{кніга|аўтар = Курнаков Н. С.|частка = |загаловак = Введение в физико-химический анализ|арыгінал = |спасылка = http://almjashev.chemdm.ru/library/kurnakov.zip|адказны = Под ред. В. Я. Аносова и М. А. Клочко|выданне = 4-е изд. доп|месца = М.-Л.|выдавецтва = Издательство АН СССР|год = 1940|том = |старонкі = |старонак = 562|серыя = |isbn = |наклад = }}</ref>.
 
У аснове тэорыі фізіка-хімічнага аналізу ляжаць сфармуляваныя М. С. Курнаковым прынцыпы адпаведнасці і бесперапыннасці. Прынцып бесперапыннасці сцвярджае, што калі ў [[сістэма|сістэме]] не ўтвораюцца новыя [[Тэрмадынамічная фаза|фазы]] або не знікаюць існуючыя, то пры бесперапынным змене параметраў сістэмы ўласцівасці асобных фаз і ўласцівасці сістэмы ў цэлым змяняюцца бесперапынна. Прынцып адпаведнасці сцвярджае, што кожнаму комплексу фаз адпавядае пэўны геаметрычны вобраз на дыяграме склад-ўласцівасць.
{{зноскі}}