Дзяржаўны ўніверсальны магазін (Мінск): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Пабудаваны ў 1951 г. (дойліды Л. Мілегі, Р. Гегарт). У аснове кампактнага Г-падобнага ў плане...'
 
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}, + {{тупіковы артыкул}}
Радок 1:
Пабудаваны ў 1951 г. (дойліды Л. Мілегі, Р. Гегарт).
 
У аснове кампактнага Г-падобнага ў плане чатырохпавярховага будынку жалезабетонны каркас. На сіметрычна вырашаным фасадзе, арыентаваным на пр-т Незалежнасці, на першым паверсе вылучаныя тры арачныя праёмы, якія ўтвараюць парадны ўваход. Для дойлідска-мастацкага аблічча характэрна наяўнасць вялікіх зашклёных праёмаў розных памераў, а таксама складанага дэкору — шматлікіх франтончыкаў, ліштваў, уставак, геральдычных паяскоў, прафіляваных цяг, маёлікавых дэталей, парапету. Дэкаратыўныя элементы класічнай спадчыны (ляпныя дэталі, вітражы і інш.) шырока выкарыстаныя і ў інтэр’ерах.
 
На 1—3-м паверхах размешчаныя гандлёвыя залы, злучаныя паміж сабой цэнтральнай трохмаршавай параднай і дзвюма бакавымі лесвіцамі, на чацьвертым і ў сутарэннях — складскія і іншыя службовыя памяшканні.
 
== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
 
{{няма катэгорый}}
{{тупіковы артыкул}}