Дзікае паляванне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KLBot2 (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q841437
Спасылкі
Радок 1:
[[Выява:Åsgårdsreien.jpg|thumb|right|300px|[[Петэр Мікалай Арба]]. Дзікае паляванне Одзіна. [[1872]]]]
'''Дзікае Паляванне''' (Wilde Jagd, Wild Hunt), народны [[міф]], пашыраны некалі ў [[Паўночная Еўропа|Паўночнай Еўропе]] ды [[Брытанія|Брытаніі]].
 
Аснова міфу паўсюль амаль аднолькавая: фантастычны гурт паляўнічых з адпаведным рыштункам (на конях, і з сабакамі; часам на чорных конях і з чорнымі сабакамі і г.д.) праносіцца імклівай [[пагоня]]й па небе.
Радок 6:
З'яўленне Дзікага Палявання лічылася азнакаю будучых няшчасцяў ды наступстваў. Смяротных, якія апынуліся на шляху Палявання, выкрадалі ды пераносілі ў свет памерлых.
 
У народнай [[Германцы|германскай]] міфалогіі Дзікае Паляванне ёсць гуртам злых духаў ды прывідаў, што ляцяць у небе ў часы зімовых бураў (ад [[Раство Хрыстова|Раства]] да [[Багаяўленне|Багаяўлення]]) у суправаджэнні ганчакоў. Небяспечна для людзей, пераважна на ростанях, перакрыжаваннях дарог. Правадыра Дзікага Палявання — Дзікага Паляўнічага — атаясамлівалі з [[Одзін]]ам, які ляціць па небе на чале войска мерцвякоў. [[Французы]] называлі іншае імя ўладара Дзікага Палявання — Хэлекен. Таксама, у [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]], з Дзікім Паляўнічым асацыявалі пэўных гістарычных асоб: напрыклад, <!-- Ацілу (трэ праверыць), -->[[Карл Вялікі|Карла Вялікага]].
 
Іншым тлумачэннем было тое, што тыя [[душа|душы]] — гэта душы грэшнікаў пад кіраўніцтвам [[Каін|Каіна]] ды [[Ірад Вялікі|Ірада]].
 
== У культуры ==
У еўрапейскай мастацкай літаратуры неаднаразова выкарыстоўваўся вобраз Дзікага Палявання, звычайна як злой сілы, але часам і як сілы, якая не на баку [[Зло|Зла]], ані [[Дабро|Дабра]], а толькі самавольная.
 
У [[беларуская літаратура|беларускай літаратуры]] вобраз Дзікага Палявання выкарыстаў [[У. Караткевіч]] у раманеаповесці «[[Дзікае паляванне караля Стаха, аповесць|Дзікае паляванне караля Стаха]]».
 
[[Катэгорыя:Скандынаўская міфалогія]]