Яўген Фёдаравіч Канапля: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
, ўзнікнення → , узнікнення
Адхілена апошняя 1 змена (Natalianna2015) і адноўлена версія 1798359 Economico-geographer
Радок 30:
Скончыў [[Мінскі медыцынскі інстытут]] (1962). У 1965—1969 гг. загадчык лабараторыі, у 1969—1980 гг. кіраўнік аддзялення НДІ анкалогіі і медрадыялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1980—1981 гг. загадчык лабараторыі [[Сектар геранталогіі АН БССР|Сектара геранталогіі АН БССР]], у 1981—1987 гг. загадчык Сектарам геранталогіі АН БССР. У 1987—2009 гг. дырэктар Інстытута радыебіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова ў 2006—2009 гг. старшыня Прэзідыума [[Гомельскі філіял НАН Беларусі|Гомельскага філіяла Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]] і акадэмік-сакратар [[Аддзяленне медыцынскіх навук НАН Беларусі|Аддзялення медыцынскіх навук НАН Беларусі]]. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1990—1995 гг.
== Навуковы і практычны ўклад ==
Даследаванні прысвечаны распрацоўцы навуковых асноў дзеяння на арганізм іанізуючага выпраменьвання, узнікненняўзнікнення злаякаснага працэсу, у тым ліку высвятленню на малекулярна-клеткавым і арганізмавым узроўнях механізмаў дзеяння гармонаў, іх метабалізму і нейрагарманальнай рэгуляцыі. Важнай часткай гэтых работ з'яўляецца вывучэнне дзеяння малых доз [[радыяцыя|радыяцыі]], іх бліжэйшых і аддаленых наступстваў, распрацоўка метадаў радыяцыйнай абароны, а таксама вызначэнне ўплыву на жыццядзейнасць арганізма ў радыяцыйна-экалагічным становішчы Беларусі. У [[РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава|НДІ анкалогіі і медрадыялогіі]] распрацоўваліся камбінаваныя метады тэрапіі [[карцынома|раку]], уключаючы прамянёвае лячэнне, а таксама стварэнне спосабаў павышэння адчувальнасці тканак да апрамянення з ужываннем у якасці пратэктараў [[гіпертэрмія|гіпертэрміі]] і гіперглікеміі, вызначэнне найбольш эфектыўных метадаў прамянёвай тэрапіі ў залежнасці ад дозы і працягласці курса апраменьвання. З пачатковага этапу катастрофы на Чарнобыльскай АЭС вывучаў у рэспубліцы радыяцыйную абстаноўку, яе ўплыў на [[метабалізм]] і найважнейшыя сістэмы арганізму — эндакрынную, імунную, сардэчна-сасудзістую і іншыя. Гэта дазволіла распрацаваць канцэпцыю пражывання насельніцтва на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях, пакладзеную ў аснову прыняцця Дзяржаўнай праграмы пераадолення ў Беларусі наступстваў [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобыльскай катастрофы]] і шэрагу законаў Рэспублікі Беларусь па абароне насельніцтва і статусу забруджаных тэрыторый.
 
Аўтар больш за 350 навуковых работ, у т.л. 10 манаграфій. Падрыхтаваў 4 дактары і 20 кандыдатаў навук.