Радзівілы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгарызацыя, typos fixed: 1528 году → 1528 года using AWB
Тэгі: першае рэдагаванне Візуальны рэдактар
Радок 11:
== Паходжанне ==
[[Выява:Radzivił Family. Род Радзівілаў (1742).jpg|thumb|Генеалогія роду Радзівілаў, [[1742]]]]
Заснавальнік роду — [[Осцік-Крысцін]], які пры Гарадзельскай уніі (1413) прыняў ад палякаў герб «Трубы» («Тромбы»). Паходзіў Осцік, верагодна, з літоўскіх баяраў Кернаўскай зямлі, хоць познія легенды і звязвалі родапачынальніка Осцікаў Сірпуція з родам літоўскіх князёў, але большасць сучасных даследчыкаў скептычна ставіцца да княжацкага паходжанця Осцікаў і Радзівілаў. Больш верагодна, што Осцік быў намеснікам (старостай) кернаўскім, вакол Кернава размяшчаліся і яго вотчынныя маёнткі: Шырвінты, Упнікі і Муснікі. З чатырох сыноў Осціка найбольш значным быў старэйшы — Радзівіл Осцікавіч, які даў пачатак роду Радзівілаў. Нашчадкі аднаго з малодшых сыноў Осціка — Станіслава Осцікавіча пакінулі за сабой прозвішча Осцікавічаў.
 
Упершыню Радзiвiл узгадваецца ў грамаце "вялiкага князя" Свiдрыгайлы Альгердавiча ад 03.11.1436 года, напiсанай у Перамышлi (тэкст граматы змешчаны ў кнiзе "Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом княжестве Литовском, с присовокуплением на входы в пущи и на земли. - Т.1. - Вильна, 1867. - С.327-328). Дакумент адлюстроўвае падзеi грамадзянскай вайны памiж Свiдрыгайлам i Жыгiмонтам Кейстутавiчам за спадчыну вялiкага князя Вiтаўта. Паводле граматы, Свiдрыгайла Альгердавiч перадае ўладаннi Радзiвiла свайму "вернаму слуге" пану Федзьку Вайнiловiчу. Адзначалася, што Радзiвiл выкрыў i аддаў на згубу Жыгiмонту Кейстутавiчу свайго гаспадара i сястрынца Свiдрыгайлы - князя Мiтку Давыдавiча. "А сам тот истый Радивил у тых речох избег и именье поверг у Городку, тое истое, што есмо дали пану Федку Войниловичу. Тот Радивил у Подолью умер, а тыми учынки и тыми речьми своими неподобными именье стратил на веки и детем своим".
 
== XV—XVI ст ==