Браціслава: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 63:
}}
'''Бра́ціслава''' ({{lang-sk|Bratislava}}) — [[горад]], [[сталіца]] [[Славакія|Славакіі]]. Буйнейшы горад краіны. Колькасць насельніцтва — 425 тыс. чал. (2005).
 
Размешчана на высокім левым беразе [[рака Дунай|Дуная]] (невялікая частка раёнаў на правым беразе), ля падножжа Малых Карпат, у асяроддзі лесапаркавай зоны.
 
== Геаграфічнае становішча ==
Браціслава размешчана на высокім левым беразе Дуная (невялікая частка раёнаў на правым беразе), у перадгор'ях [[Малыя Карпаты|Малых Карпат]], у асяроддзі лесапаркавай зоны. Горад непасрэдна прылягае да межаў з [[Аўстрыя]]й (да [[21 снежня]] [[2007]] года існавалі памежныя пераходы [[Петржалка]]-[[Берг, Ніжняя Аўстрыя|Берг]] і [[Яраўцы]]-[[Кітзэе]]) і [[Венгрыя]]й (да [[21 снежня]] [[2007]] года існаваў памежны пераход [[Русаўцы]]-[[Райка]]).
 
Браціслава з'яўляецца адзінай сталіцай свету, якая непасрэдна мяжуе з дзвюма іншымі дзяржавамі. Браціслаўская вуліца Копчанская пераходзіць у вуліцу Альтэ-Нордзюд-Ландэсштрасэ суседняй аўстрыйскай вёскі [[Кітзэе]], а Венская дарога пераходзіць у Прэсбург-штрасэ, якая праходзіць праз аўстрыйскую камуну [[Вольфсталь]]. Да [[1936]] года з Браціславы ў [[Вена|Вену]] можна было даехаць на гарадскім [[трамвай|трамваі]].