Томас Хакл Уэлер: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Томас Хакл Уэлер''' ({{lang-en|Thomas Huckle Weller}}; {{ДН|15|6|1915}}, Ан-Арбар, штат Мічыган - {{ДС|23|8|2008}}) - а...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:17, 2 лютага 2015

Томас Хакл Уэлер (англ.: Thomas Huckle Weller; 15 чэрвеня 1915, Ан-Арбар, штат Мічыган - 23 жніўня 2008) - амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі. Член Нацыянальнай акадэміі ЗША.

Скончыў Мічыганскі ўніверсітэт у 1936 годзе, Гарвардскую медыцынскую школу ў 1940 годзе. З 1940 года ў дзіцячым шпіталі г.Бостан, з 1954 года прафесар у Гарвардскай медыцынскай школе. Навуковыя працы па вывучэнні метадаў культуры тканак. Распрацаваў метад культывавання віруса поліяміэліту, што спрыяла атрыманню вакцын для эфектыўнай прафілактыкі захворвання. Вылучыў цытамегалавірус (1955), вірус, што выклікае краснуху (1962). Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (разам з Ф.Ч.Робінсам і Дж.Ф.Эндэрсам).

Літаратура