Іван Браніслававіч Шаціла: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Іван Браніслававіч Шаціла''' ({{ДН|||1910}}, Талька-{{ДС|12|2|1977}}) — беларускі акцёр тэатра і...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:29, 3 лютага 2015

Іван Браніслававіч Шаціла (1910, Талька-12 лютага 1977) — беларускі акцёр тэатра і кіно, народны артыст БССР.

Біяграфія

Скончыў драматычныя курсы імя Ф.Дзяржынскага ў 1932 г. У 1932—1961, 1967—1971 гг. працаваў у тэатры імя Я. Купалы, а ў 1961—1967 гг. — у тэатры імя М. Горкага.

Сярод тэатральных роляў: Рыгор ў «Партызанах» К. Крапівы, Якім Сарока ў «Паўлінцы» Я. Купалы, Мікола Верас ў «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы, Алега Кашавога ў «Маладой гвардыі» паводле А. Фадзеева і інш.

Здымаўся фільмах «Пяюць жаваранкі», «Першыя выпрабаванні», «Вуліца малодшага сына», «Масква — Генуя», выступаў як чытальнік на Беларускім радыё, удзельнічаў у радыёпастаноўках.