Розніца паміж версіямі "Куявія"

2 байты дададзена ,  6 гадоў таму
→‎Гісторыя: clean up, replaced: Лешк → Лешак using AWB
(clean up, replaced: навроцл → наўроцл (4) using AWB)
(→‎Гісторыя: clean up, replaced: Лешк → Лешак using AWB)
 
 
== Гісторыя ==
Куявія ўвайшла ў склад Польскай дзяржавы яшчэ ў [[960-я|960-х]] гг. пры князі [[Мешка I]]. Пасля падзелу Польшчы паміж сынамі [[Баляслаў III Крывавусты|Баляслава III Крывавустага]] Куявія першапачаткова патрапіла ў склад [[Мазавецкае княства|Мазавецкага княства]], а ў [[1194]] г. утварылася самастойнае '''Куяўскае княства''' на чале з князем [[Лешак II Белы|ЛешкамЛешакам II Белым]]. У [[1202]]—[[1234]] г. Куявія зноў знаходзілася ў складзе Мазовіі, кіраўнік якой [[Конрад I, князь Мазовіі|Конрад I]] у [[1226]] г. запрасіў у свае ўладанні [[Тэўтонскі ордэн]]. Рыцары ўмацаваліся на ўсходзе Куявіі, у [[Добжынская зямля|Добжынскай зямлі]]. У другой палове [[XIII]] стагоддзя Куяўскае княства было падзелена на дзве дзяржавы — з цэнтрамі ў [[Інаўроцлаў|Інаўроцлаве]] і [[Бжэсць-Куяўскі|Брэсце Куяўскім]] адпаведна. Князю [[Уладзіслаў I Лакеток|Уладзіславу Лакетку Куяўскаму]] атрымалася ў [[1306]] г. далучыць [[Малая Польшча|Малую Польшчу]], а ў [[1314]] г. [[Вялікая Польшча|Вялікую Польшчу]], адрадзіўшы такім чынам адзіную Польскую дзяржаву. У [[1320]] г. Уладзіслаў быў каранаваны як караль Польшчы.
 
У [[1332]] г. большая частка Куявіі была заваявана рыцарамі Тэўтонскага ордэна, аднак паступова польскія каралі выцеснілі адтуль немцаў і аднавілі ўладу над рэгіёнам. Пасля [[Падзелы Рэчы Паспалітай|падзелаў Рэчы Паспалітай]] у [[1772]]—[[1793]] Куявія ўвайшла ў склад [[Прусія|Прусіі]]. У перыяд [[Напалеон I|напалеонаўскіх войн]] тэрыторыя ўваходзіла ў [[Варшаўскае герцагства|герцагства Варшаўскае]] ([[1807]]—[[1815]] гг.), а пасля [[Венскі кангрэс|Венскага кангрэса]] ([[1814]]—[[1815]] гг.) большая частка Куявіі ([[Быдгашч]], [[Інаўроцлаў]]) была далучана да Прусіі (пазней - [[Германія|Германіі]]), а вобласць [[Улацлавак|Улацлаўка]] на ўсходзе — да [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. З [[1918]] г. Куявія — у складзе [[Польшча|Польскай рэспублікі]].
171 282

праўкі